
Асноўныя галіны прамысловасці, свабодныя эканамічныя зоны, сувязь і транспартная інфраструктура, навука і тэхніка
У Беларусі высока развіта прамысловасць, на якую прыпадае каля 25,0% ВУП краіны (2025). Асноўныя прамысловыя галіны:
У кожнай вобласці Беларусі створаны свабодныя эканамічныя зоны:
Прадпрыемствы, якія працуюць у гэтых зонах, карыстаюцца пэўнымі льготамі, у тым ліку:
У Беларусі створана адмысловая эканамічная зона – кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень". На яго тэрыторыі размешчаны вытворчыя і лагістычныя зоны, жылыя і офісныя комплексы, фінансавы і навукова-даследчы цэнтры. Указам Прэзідэнта тут устаноўлены спецыяльны прававы рэжым: падатковыя і мытныя льготы, іншыя прэферэнцыі і спрыяльныя ўмовы для вядзення бізнесу.
Нацыянальны аператар электрасувязі Беларусі – рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Белтэлекам", якое забяспечвае галасавую сувязь, перадачу даных, хостынг, абслугоўванне магістральных ліній. Акрамя таго, у партфелі кампаніі – брэнды byfly (высакаскорасны доступ у інтэрнэт) і ZALA (інтэрактыўнае, эфірнае і інтэрнэт-тэлебачанне), "ЯСНА" (пакеты паслуг), "ЯСНАе TV" (кругласутачны тэлевізійны канал у фармаце Full HD).
Стацыянарная сувязь у Беларусі забяспечваецца вядучай тэлекамунікацыйнай кампаніяй – РУП "Белтэлекам". Цяпер завяршаецца працэс пераключэння абанентаў на платформу IMS – сучасную сістэму, што дазваляе прадстаўляць як традыцыйныя паслугі доступу да мясцовай, міжгародняй і міжнароднай тэлефоннай сувязі, так і прапаноўваць новыя сэрвісы. Колькасць падключаных абанентаў – больш за 3,8 млн (2025). Пры немагчымасці арганізацыі падключэння да сеткі IMS выкарыстоўваюцца таксама бесправадныя сеткі WLL і LTE.
Сотавая рухомая сувязь і дзейнасць правайдараў тэлекамунікацыйных паслуг – МТС, А1, life:) – добра развіты ў Беларусі. Сотавай сувяззю другога і трэцяга пакаленняў ахоплена 99,3% і 98,6% тэрыторыі краіны адпаведна, на якой пражывае 99,9% насельніцтва (2025). Колькасць абанентаў сотавай рухомай электрасувязі – звыш 11,9 млн.
Са снежня 2015 года ў рэспубліцы развіваецца сетка сотавай рухомай электрасувязі чацвёртага пакалення (4G) па тэхналогіі LTE. Цяпер паслугі сотавай рухомай электрасувязі стандарту LTE даступны 99,6% насельніцтва Беларусі, ахоп тэрыторыі – 94,5% (2025).
Інтэрнэт: прапускная здольнасць знешніх каналаў доступу ў інтэрнэт – 5200 Гбіт/сек (2025). Колькасць абанентаў шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт у Беларусі складае больш за 10 млн (2025).
Колькасць беларускіх вэб-сайтаў за апошнія гады таксама значна павялічылася. У 2015 годзе пачалося развіццё кірылічнай даменнай зоны .бел.
Беларусь заняла 56-е месца па доступе да ІКТ сярод 139 краін свету згодна з Глабальным інавацыйным індэксам за 2025 год.
Згодна з апублікаваным Міжнародным саюзам электрасувязі Індэксам развіцця ІКТ (The ICT Development Index – IDI) за 2024 год, Беларусь палепшыла пазіцыі па сямі паказчыках з дзевяці, пры гэтым па двух паказчыках – кошце фіксаванага шырокапалоснага доступу ў Інтэрнэт (у % ад ВНД на душу насельніцтва) і колькасці асоб, якія маюць мабільны тэлефон (%) – краіна атрымала максімальнае значэнне (100%). IDI Беларусі вырас з 90.7 у 2025 годзе да 92 у 2026 годзе, што сведчыць аб прыкметным прагрэсе ў развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
Беларусь займае стратэгічнае геаграфічнае становішча ў цэнтры Еўропы, на стыку буйнейшых інтэграцый – ЕС і ЕАЭС. У рэспубліцы добра развіты сеткі аўтамабільных дарог і чыгункі.
Сістэма грамадскага транспарту працуе вельмі добра. Паязды і аўтобусы па ўсёй краіне ходзяць часта і па раскладу.
Мінскае метро – гэта першая і адзіная падземная чыгуначная сетка ў краіне.
Нараўне з высокім узроўнем адукацыі ў Беларусі ўрад актыўна садзейнічае развіццю навукі і тэхнікі.
У 2005 годзе Прэзідэнт Беларусі адкрыў Парк высокіх тэхналогій, рэзідэнтам якога прадастаўляюцца падатковыя льготы і асаблівыя магчымасці для развіцця бізнесу ў сферы ІТ і сумежных напрамках.
Цэнтр беларускага ПВТ знаходзіцца ў сталіцы, дзе на тэрыторыі 50 га паступова рэалізуецца ідэя хай-тэк горада, які аб'яднае некалькі зон:
Адначасова беларускі Парк высокіх тэхналогій з'яўляецца і віртуальным (у адрозненне ад многіх падобных паркаў у Еўропе і Азіі): гэта значыць, што для яго рэзідэнтаў прававы рэжым дзейнічае на ўсёй тэрыторыі краіны незалежна ад таго, дзе размяшчаецца офіс.
У цяперашні час у Парку высокіх тэхналогій зарэгістравана больш за 1000 кампаній-рэзідэнтаў (2026 г.).
Напрамкі іх дзейнасці шырокія:
Кампаніі-рэзідэнты Парку высокіх тэхналогій працуюць у двух кірунках:
Уласныя праграмныя распрацоўкі рэзідэнтаў ПВТ арыентаваны на кампаніі (B2B) і прыватных спажыўцоў (B2C).
Для рынку B2B распрацоўваюцца: ERP-сістэмы, інтэграваныя банкаўскія сістэмы, праграмнае забеспячэнне для комплекснай аўтаматызацыі банкаў, хмарныя карпаратыўныя платформы і інш.
Для рынку B2C ствараюцца: мабільныя прылажэнні для Android, iOS, камп’ютарныя гульні і інш.
Кампаніі з 67 краін свету з'яўляюцца заказчыкамі Парку высокіх тэхналогій.
У ПВТ дзейнічаюць адукацыйны цэнтр Парку высокіх тэхналогій, Беларуска-Індыйскі навучальны цэнтр, дзе рыхтуюць кадры для ІТ-індустрыі.
Таксама ў Беларусі вядзецца работа па стварэнні шматфункцыянальнага навукова-тэхналагічнага парку ў галіне фармацэўтыкі, нана-і біятэхналогій "Белбіяград".
| ВУП: | Br286,7 млрд (2025) |
| ВУП на душу насельніцтва: | Br31 658 (2025) |