Індустрыяльны парк "Вялікі камень" | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-асяроддзе | Індустрыяльны парк "Вялікі камень"

Індустрыяльны парк "Вялікі камень"


Індустрыяльны парк "Вялікі камень"  – самы маштабны сумесны праект Беларусі і Кітая, разлічаны на дзесяцігоддзі. Ён будуецца ў стратэгічна ўнікальным месцы – геаграфічным цэнтры Еўропы, і з'яўляецца ключавым элементам Эканамічнага пояса новага Шаўковага шляху.

"Вялікі камень" – тэрытарыяльная адзінка Рэспублікі Беларусь са статусам асаблівай эканамічнай зоны і спецыяльным рэжымам ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці.

Парк прапануе лёгкі доступ да міжнародных аўтамагістралей M1/E30 і M4, міжнароднага аэрапорта Мінск (уключанага ў тэрыторыю парка), міжнародных чыгунак і сталіцы Беларусі з яе працоўным і навуковым патэнцыялам. "Вялікі камень" прызначаны для развіцця бізнесу і высокіх тэхналогій. Падатковыя льготы парка, свабодны мытны рэжым у краінах ЕАЭС, уключаючы Расію і Казахстан, адкрываюць магчымасці доступу на рынак больш як 183 мільёнаў спажыўцоў.
 
Паводле задумы стваральнікаў, індустрыяльны  парк "Вялікі камень" павінен стаць сапраўдным экагорадам, дзе сканцэнтраваны інавацыйныя вытворчасці з высокім экспартным патэнцыялам, дзейнічае асаблівы прававы рэжым і забяспечаны аптымальныя ўмовы для вядзення бізнесу.

Тэрыторыя плошчай каля 112 км² аб'ядноўвае прамысловыя і жылыя зоны з адпаведнай інфраструктурай, якая будзе ўключаць фінансавы і навукова-даследчы цэнтры, офісныя і гандлёва-забаўляльныя комплексы…
 
Асаблівасць парка і ў тым, што ён размешчаны на вельмі прыгожай, экалагічна чыстай прыроднай тэрыторыі заказніка, таму захаванне ландшафту – адна з найважнейшых задач яго развіцця.

Гісторыя парка

Ідэя стварэння кітайска-беларускага парка з'явілася ў 2010 годзе. Упершыню пра сумесны праект было заяўлена ў сакавіку ў час візіту ў Беларусь намесніка старшыні КНР Сі Цзіньпіна (цяпер – кіраўнік дзяржавы). У кастрычніку 2011 года ўрады Беларусі і Кітая падпісалі пагадненне аб стварэнні індустрыяльнага парка (ратыфікавана абедзвюма краінамі і ўступіла ў сілу 30 студзеня 2012 г.).

Указам Прэзідэнта Беларусі № 253 "Аб Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку" (5 чэрвеня 2012 г.) вызначаны спецыяльны прававы рэжым на гэтай тэрыторыі. Урачыстая цырымонія закладкі першага каменя Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка адбылася 19 чэрвеня 2014 г. У сімвалічным мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 50 топ-менеджараў вядучых сусветных кампаній з розных краін.

У час дзяржаўнага візіту ў Беларусь 12 мая 2015 года Старшыня КНР Сі Цзіньпін наведаў пляцоўку будуемага парка разам з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і назваў парк "жамчужынай Шаўковага шляху". Лідары краін паставілі подпісы на генеральным плане "Вялікага каменя", ацанілі інвестпраекты першых рэзідэнтаў, якім на цырымоніі з удзелам прэзідэнтаў былі ўручаны пасведчанні аб уваходжанні ў парк. 

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 166 ад 12 мая 2017 г. пашырыў колькасць ільгот і зрабіў парк адной з лепшых пляцовак для вядзення бізнесу на тэрыторыі краін ЕАЭС.

На першым этапе лагістыка стала рухавіком росту "Вялікага каменя". Праект па будаўніцтве лагістычнага субпарка рэалізуецца буйнейшым уладальнікам партоў і суднаў у свеце – China Merchants Group. Пазней у красавіку 2018 года кампанія-аператар фінальнай кропкі Шаўковага шляху – Дуйсбургскага порта – стала адным з заснавальнікаў "Кампаніі па развіцці індустрыяльнага парка". З яе ўдзелам у парку плануецца пабудаваць мультымадальны чыгуначны тэрмінал. Цяпер індустрыяльны парк "Вялікі камень" становіцца маштабным амбіцыйным праектам і ўзорам супрацоўніцтва паміж Кітаем і Беларуссю.

Перавагі для бізнесу

Спіс пераваг, што прапануецца кампаніям-рэзідэнтам індустрыяльнага парка "Вялікі камень", шырокі і ўражальны:

  • 10 гадоў падатковых канікулаў па падатку на даходы (у далейшым выплачваецца па стаўцы, паніжанай на 50%);
  • 50 гадоў падатковых канікулаў па падатку на нерухомую маёмасць і падатку на зямлю;
  • 5 гадоў падатковых канікулаў па падатку на дывідэнды;
  • мытныя прэферэнцыі;
  • "дзядулева агаворка" (гарантыя нязменнасці ўмоў вядзення бізнесу);
  • комплекснае абслугоўванне рэзідэнтаў парка па прынцыпе "адна станцыя" (хуткі адказ на любыя карпаратыўныя пытанні ў анлайн-рэжыме).

Праекты індустрыяльнага парка "Вялікі камень"

Рэзідэнтаміі індустрыяльнага парка "Вялікі камень" могуць стаць кампаніі з усяго свету, праекты якіх адпавядаюць наступным асноўным крытэрыям:

  • праект рэалізуецца ў галіне машынабудавання, электронікі і тэлекамунікацый, тонкай хіміі, біятэхналогій, фармацэўтыкі, новых матэрыялаў, лагістыкі, электроннай камерцыі і апрацоўкі вялкіх аб'ёмаў даных;
  • аб'ём інвестыцый складае не менш як 500 000 долараў ЗША для навукова-даследчых праектаў або ў тым выпадку, калі інвестыцыі будуць укладзены на працягу першых трох гадоў. Для астатніх праектаў – не менш як 5 мільёнаў долараў ЗША.

Таксама ў "Вялікім камені" будуць весціся навукова-даследчыя і доследна-канструктарскія работы. Да канца 2020 года будзе пабудаваны Інавацыйны цэтр, які садзейнічае развіццю стартапаў. Больш таго, шматабяцальныя праекты могуць атрымаць фінансавую падтрымку з дапамогай спецыяльнай праграмы "Іскра".

"Вялікі камень" цяпер:

  • аб’ядноўвае 68 рэзідэнтаў з 16 краін свету;
  • прызнаны індустрыяльным праектом года ва Усходняй Еўропе па версіі агенцтва EuropaProperty (2019);
  • прызнаны лепшым праектам ініцыятывы "Пояс і шлях" у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе па версіі выдання Asiamoney (2019);
  • адзначаны ў дзвюх намінацыях рэйтынгу FDi Free Zones of the Year 2019, які рыхтуецца выданнем Financial Times;
  • удастоены прэміі Сусветнай федэрацыі свабодных і спецыяльных эканамічных зон (FEMOZA Awards 2019), стаўшы пераможцам у намінацыі "Самы хуткарослы індустрыяльны парк".
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі