Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Май 2015

Беларусь будзе займаць ключавое месца ў новым Шаўковым шляху

5 мая, Пекін /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь будзе займаць ключавое месца ў новым Шаўковым шляху. Такі пункт гледжання выказала загадчыца аддзела Інстытута Расіі, Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Кітайскай акадэміі грамадскіх навук прафесар Чжаа Хуэйжун 5 мая на сустрэчы з прадстаўнікамі беларускіх СМІ ў Пекіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь - ключавое звяно. Краіна знаходзіцца ў ключавым месцы паміж Еўропай і Азіяй. Шлях з Кітая ў Еўропу ляжыць праз Расію і Беларусь", - адзначыла прадстаўнік Кітайскай акадэміі грамадскіх навук.

Яна лічыць, што Беларусь, знаходзячыся ў цэнтры Еўропы, мае перавагі ў геаграфічным становішчы. "Беларусь удзельнічае ў вялікім рынку Еўразійскага эканамічнага саюза, на Захадзе - мяжуе з Літвой, Польшчай, якія прадстаўляюць Еўрапейскі саюз, з поўдня Беларусі праз тэрыторыю Украіны можна дасягнуць Чорнага мора. Гэта важны шлях выхаду да Еўрапейскага саюза і партоў Атлантычнага акіяна", - сказала Чжаа Хуэйжун.

Яна таксама падкрэсліла, што ў Кітая склаліся добрыя эканамічныя адносіны з Беларуссю і гэта з'яўляецца важным фактарам у плане ўдзелу Беларусі ў новым Шаўковым шляху.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі