Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Крс 2015

Лукашэнка: Кітайска-беларускі парк павінен стаць вузлавой платформай па адраджэнні Шаўковага шляху

17 красавіка, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" павінен стаць важнай вузлавой платформай ініцыятывы старшыні Кітая Сі Цзіньпіна па адраджэнні "Эканамічнага пояса Шаўковага шляху", які злучае Азію і Еўропу. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з намеснікам міністра камерцыі КНР Чжун Шанем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з намеснікам міністра камерцыі КНР Чжун ШанемКіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь падтрымлівае і гатова ўдзельнічаць у рэалізацыі ўсіх элементаў канцэпцыі старшыні КНР Сі Цзіньпіна "Пояс і Шлях" ("Эканамічны пояс Шаўковага шляху" і "Марскі шлях XXI стагоддзя").

У сваю чаргу Чжун Шань адзначыў, што Кітайска-беларускі індустрыяльны парк - гэта стратэгічны праект двухбаковага супрацоўніцтва. "Бакі аднадушна лічаць, што гэты праект з'яўляецца пілотным у справе сумеснага будаўніцтва "Эканамічнага пояса Шаўковага шляху", - сказаў Чжун Шань.

"Кітайскі бок надае важнае значэнне развіццю будаўніцтва індустрыяльнага парка", - дадаў намеснік міністра камерцыі КНР.Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з намеснікам міністра камерцыі КНР Чжун Шанем

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі