У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Ліс 2016

Кабякоў канстатуе паступовае аднаўленне асноўных паказчыкаў эканамічнага развіцця

15 лістапада, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў канстатуе паступовае аднаўленне асноўных паказчыкаў эканамічнага развіцця. Аб гэтым ён заявіў на пасяджэнні Савета Міністраў у пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Статыстыка сведчыць аб паступовым аднаўленні асноўных паказчыкаў эканамічнага развіцця. Так, выраўнавалася сітуацыя ў сельскай гаспадарцы - па вытворчасці прадукцыі на 3,8 працэнта перасягнулі ўзровень мінулага года. Штомесяц падцягваецца да ўзроўню мінулага года прамысловасць - 98,5 працэнта. Пры гэтым "Беллегпрам", Мінпрам, "Белдзяржхарчпрам", Міністэрства аховы здаровы (фармпрамысловасць) перасягнулі ўзровень мінулага года на 0,8-6,8 працэнта. Аб'ёмы вытворчасці адноўлены ў 8 з 13 падсекцый апрацоўчай прамысловасці", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Рэнтабельнасць продажаў вырасла да 7,4 працэнта, увайшлі ў графік па ўзроўні інфляцыі - за 10 месяцаў 9,2 працэнта. Збалансаваны знешні гандаль таварамі і паслугамі. "Сальда за 9 месяцаў дадатнае - $391 млн, або 1,1 працэнта ад ВУП, пры прагнозе 0,5 працэнта", - падкрэсліў ён.

Андрэй Кабякоў звярнуў увагу, што стабілізаваны валютны рынак. За 10 месяцаў чысты продаж валюты насельніцтвам і прадпрыемстваў склаў $1,6 млрд, у тым ліку ў кастрычніку - $325 млн.

Таксама ён адзначыў паляпшэнне сітуацыі на крэдытна-дэпазітным рынку. "Тэрміновыя рублёвыя дэпазіты насельніцтва за 10 месяцаў прыраслі на Br203 млн. Толькі за апошні месяц яны павялічыліся на Br78 млн. Гэта ва ўмовах, калі стаўкі па такіх дэпазітах зніжаюцца", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску