Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Стд 2017
Калінін паставіў задачу абмеркаваць на "ТІБО-2017" укараненне ў Беларусі перспектыўных тэхналогій
"На форуме неабходна абмеркаваць найбольш актуальныя пытанні ўкаранення перспектыўных тэхналогій у Беларусі з улікам міжнароднага вопыту. Гэта адытыўныя тэхналогіі, 3D-друк, апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных, "Інтэрнэт рэчаў". Гэта ў тым ліку і электронны ўрад, які мы ўсяляк пашыраем"...
11 Стд 2017
Кабякоў: Выкарыстанне патэнцыялу льняной галіны можа ўнесці істотны ўклад у эканоміку
Паводле слоў Андрэя Кабякова, Беларусь была і застаецца адной з вядучых краін - вытворцаў ільновалакна. Да аб'ектыўных канкурэнтных пераваг адносяцца і спрыяльныя прыродна-кліматычныя ўмовы для вырошчвання льну. На яго думку, выкарыстанне патэнцыялу льнянога падкомплексу можа ўнесці істотны ўклад у эканоміку краіны...
11 Стд 2017
Прэзідэнт Беларусі адобрыў праект пагаднення з Ганконгам аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж урадам Беларусі і ўрадам Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Ганконг Кітайскай Народнай Рэспублікі аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў адносна падаткаў на даходы і капітал...
10 Стд 2017
Беларусь ратыфікавала пагадненне аб наданні пункту пропуску "Лоша-Шумскас" міжнароднага статусу
"Лоша-Шумскас" знаходзіцца за 20-30 км ад пункта пропуску "Каменны Лог", на якім перыядычна збіраюцца чэргі. Чакаецца, што "Лоша-Шумскас" возьме на сябе паток легкавога транспарту і іншых транспартных сродкаў з суседняга пункта...
6 Стд 2017
Стварэнне СП у парку "Вялікі камень" па выпуску дызельных рухавікоў абмеркавана ў Пекіне
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам карпарацыі "Вэйчай" Сюй Хунам і віцэ-прэзідэнтам "Вэйчай Інтэрнэшнл" Ланам Хуа, з іншымі супрацоўнікамі кампаніі, якія займаюцца пытаннямі рэалізацыі сумесных праектаў у Беларусі...
6 Стд 2017
НАН Беларусі пачне ў 2017 годзе выраб спадарожніка БКА-2
"За апошнія два гады ў Беларусі з'явілася новая галіна навукі - касмічныя даследаванні. Для гэтага ў нас створана сістэма дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, ёсць свой спадарожнік. Цяпер мы працуем над стварэннем новага спадарожніка дыстанцыйнага зандзіравання з распазнаваннем 0,5 м, наша задача ў гэтым годзе - пачаць яго выраб", - сказаў Пётр Віцязь...
3 Стд 2017
Кітай пусціў першы грузавы поезд у Вялікабрытанію
Састаў будзе ісці па маршруце 12 тыс. км каля 18 сутак. Поезд пройдзе праз тэрыторыю Казахстана, Расіі, Беларусі, Польшчы, Германіі, Бельгіі і Францыі...
30 Снж 2016
Заяц: Пастаўкі ялавічыны ў Кітай могуць пачацца ў I квартале 2017 года
У цэлым ён называе кітайскі рынак перспектыўным для беларускіх перапрацоўчых прадпрыемстваў. Сертыфікацыю прайшлі 34 малочныя прадпрыемствы, заявілі аб намеры яшчэ 6 прадпрыемстваў. У гэты рэгіён пастаўляюцца ультрапастэрызаваныя сыроватка і малако...
29 Снж 2016
Саўмін зацвердзіў праектную дакументацыю БелАЭС
Пастановай, якая ўступае ў сілу з дня яе прыняцця, зацверджаны архітэктурны праект "Беларуская АЭС" (зводка затрат) папярэдняй каштарыснай вартасцю: 56,111 млрд расійскіх рублёў у цэнах 2001 года, Br2,9 трлн у цэнах 2006 года, $340,86 млн...
28 Снж 2016
Нацыянальны банк зацвердзіў стратэгію развіцця на 2017-2020 гады
Нацыянальны банк прыняў Стратэгію інстытуцыянальнага развіцця на 2017-2020 гады, якая ўпершыню вызначае місію, бачанне і сярэднетэрміновую мэту інстытуцыянальнага развіцця Нацбанка. У дакуменце таксама сфармуляваны задачы, стратэгічныя ініцыятывы, шляхі і спосабы дасягнення мэты інстытуцыянальнага развіцця...
27 Снж 2016
Лукашэнка даручыў перагледзець і ўзмацніць работу Савета па развіцці прадпрымальніцтва
"Прэзідэнт актуалізаваў гэту тэму і звярнуў увагу, што такія пытанні, як сённяшнія, або якія датычацца нарматываў у розных сферах, што абмяркоўваецца апошнім часам, у тым ліку павінны праходзіць праз гэты савет. Дадзена даручэнне перагледзець, а галоўнае - узмацніць работу савета", - сказала Наталля Эйсмант...
26 Снж 2016
Гібрыдны аўтобус плануецца стварыць у Беларусі ў 2017 годзе
"У нашых планах - доследна-канструктарская распрацоўка гібрыднага аўтобуса да канца наступнага года. Гэта від транспарту, які злучае і аўтобус, і тралейбус. У яго ўбудаваны накапляльнік, які вырашае праблему эканоміі энергіі пры тармажэнні, пры руху з пакату. Ён дазваляе без падзарадкі рухацца на сотні кіламетраў", - адзначыў Уладзімір Сямашка...
26 Снж 2016
Лукашэнка: Умовы прыцягнення знешніх інвестыцый павінны адпавядаць дзяржаўным інтарэсам
"Наша краіна мае добрую крэдытную гісторыю, мы нікому ніколі не былі вінаватыя і не плануем мець пратэрмінаваныя крэдытныя рэсурсы або даўгі, таму трэба гэтым скарыстацца і працаваць. Працаваць і з заходнімі банкамі, і з нашымі філіяламі расійскіх банкаў. Але пры пазыцы трэба мець на ўвазе, што эканамічная бяспека і ўзровень золатавалютных рэзерваў - гэта святое"...
23 Снж 2016
Беларусь пераходзіць да выкарыстання бяспечных для азонавага слоя і навакольнага асяроддзя рэчываў у прамысловасці
У паскарэнні вываду рэчываў, якія разбураюць азонавы слой, а таксама ў пераходзе на новае бяспечнае халадзільнае абсталяванне Беларусі дапамагае Глабальны экалагічны фонд і Праграма развіцця ААН: на працягу трох гадоў у краіне рэалізуецца праект "Садзейнічанне ў рэалізацыі паскоранага вываду з абарачэння гідрахлорфторвугляродаў (ГХФВ) у краінах з пераходнай эканомікай"...
23 Снж 2016
Зацверджаны Нацыянальны план дзеянняў па развіцці зялёнай эканомікі да 2020 года
Стратэгічнай мэтай рэалізацыі плана з'яўляецца павышэнне якасці жыцця насельніцтва на аснове росту канкурэнтаздольнасці эканомікі, прыцягнення інвестыцый і інавацыйнага развіцця...
22 Снж 2016
Лукашэнка: Будаваць другую ўзлётна-пасадачную паласу ў Нацыянальным аэрапорце Мінск трэба сваімі сіламі
У час размовы кіраўніка дзяржавы з прадстаўнікамі працоўных калектываў дарожна-будаўнічых арганізацый-падрадчыкаў прагучала думка, што да будаўнічых работ у аэрапорце неабходна прыцягнуць беларускіх будаўнікоў. Аляксандр Лукашэнка падтрымаў такую ідэю і выказаў упэўненасць, што айчынныя арганізацыі справяцца з гэтай работай...
22 Снж 2016
Лукашэнка даручыў распрацаваць план па рэканструкцыі аўтамабільных дарог мясцовага значэння
"У бліжэйшыя месяцы мы збяромся, абмяркуем і прымем рашэнне, як будзем аднаўляць дарогі мясцовага значэння. Кожны аграгарадок (а іх каля 2 тысяч) павінен быць злучаны з раённым цэнтрам. Ад раённых цэнтраў да абласных у нас больш-менш нядрэнныя дарогі, але іх таксама дзе-нідзе трэба прыводзіць у парадак", - сказаў Прэзідэнт...
20 Снж 2016
Перспектывы развіцця беларуска-грузінскага супрацоўніцтва абмеркаваны на сустрэчы Макея і Маргвелашвілі
Тэмай сустрэчы таксама сталі маючыя адбыцца дзяржаўныя кантакты, у тым ліку на вышэйшым узроўні. Асаблівую ўвагу бакі звярнулі на развіццё сітуацыі ў рэгіёне ў сферы бяспекі...
20 Снж 2016
Беларусь і Эквадор вывучаюць перспектывы стварэння сумесных прадпрыемстваў
У час сустрэчы бакі абмеркавалі развіццё гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага двухбаковага супрацоўніцтва, вытворчай кааперацыі, а таксама перспектывы стварэння сумесных беларуска-эквадорскіх прадпрыемстваў па зборцы беларускай аўтамабільнай і трактарнай тэхнікі, перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, рыбы і морапрадуктаў...
20 Снж 2016
Адхіленняў ад графіка будаўніцтва БелАЭС няма
"У нас ёсць сеткавы графік, у адпаведнасці з якім ідуць усе работы на Беларускай АЭС. Адхіленняў ад графіка ў нас няма", - адзначыў Вадзім Закрэўскі...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі