Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Стд 2017
Беларусь плануе захаваць у 2017 годзе аб'ём паставак прадуктаў харчавання на расійскі рынак
"У нашай стратэгіі развіцця экспарту Расія застаецца самым важным гандлёва-эканамічным партнёрам. Мы туды пастаўляем ільвіную долю сельгаспрадукцыі, і гэта сведчыць аб тым, што Беларусі ўдалося дабіцца папулярнасці і высокай лаяльнасці спажыўцоў да нашых тавараў. Стратэгія такая - захаваць на расійскім рынку тое, чаго мы дасягнулі за мінулыя гады", - падкрэсліў Аляксей Багданаў...
19 Стд 2017
Больш за 500 новых навуковых распрацовак будзе прадстаўлена на выстаўцы ў НАН Беларусі
Маштабная экспазіцыя будзе ўключаць дасягненні і найбольш значныя вынікі навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці Беларусі. Свае распрацоўкі прадставяць вучоныя і даследчыкі з 78 арганізацый краіны, у тым ліку з НАН Беларусі, міністэрстваў адукацыі, прамысловасці, аховы здароўя, сельскай гаспадаркі...
18 Стд 2017
Кабякоў: Беларусь зацікаўлена ў новых праектах з аўстрыйскім "Кранаспанам"
Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на сустрэчы з уладальнікам групы кампаній "Кранаспан" Пітэрам Кайндлам. Кіраўнік урада адзначыў, што Беларусь цэніць уклад інвестара ў развіццё эканомікі краіны...
17 Стд 2017
Беларусь абмяркоўвае магчымасць удзелу ў разведцы і здабычы нафты і газу ў Судане
"Ёсць тэма для размовы па даразведцы і здабычы нафты і газу, удзелу ва ўсіх гэтых працэсах", - удакладніў віцэ-прэм'ер. Абмяркоўваюцца таксама магчымасці пастаўкі ў Судан абсталявання беларускай вытворчасці для гэтых мэт. "У нас ёсць абсталяванне і для нафтагазавай разведкі, і для нафтаздабычы - гэта значыць у самым розным плане мы можам супрацоўнічаць", - дадаў Уладзімір Сямашка...
17 Стд 2017
Эквадор цікавіцца закупкамі беларускіх беспілотнікаў
Беларусь наведвае дэлегацыя Эквадора, яе ўзначальвае міністр-каардынатар па пытаннях бяспекі Сесар Навас Вера. "У Акадэміі навук іх сур'ёзна зацікавіла пытанне нашых беспілотных лятальных апаратаў. Хочуць набываць і ў далейшым стварыць вытворчасць у сябе на радзіме, каб забяспечыць уласныя патрэбнасці і потым рэалізоўваць на сваім кантыненце", - праінфармаваў Уладзімір Вашчанка...
17 Стд 2017
Лукашэнка: Судан стаў для Беларусі адным з важнейшых партнёраў на Афрыканскім кантыненце
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь планамерна рэалізуе ўласную знешнюю палітыку зыходзячы з нацыянальных інтарэсаў, а не ўказанняў сусветных цэнтраў сілы. "Мы выступаем за развіццё адносін з усімі дзяржавамі ў духу ўзаемнай павагі, за неўмяшанне ва ўнутраныя справы і прызнанне разнастайнасці шляхоў развіцця", - сказаў ён...
17 Стд 2017
Эквадор зацікаўлены ў пастаўках беларускай выратавальнай тэхнікі і абсталявання
Міністр-каардынатар па пытаннях бяспекі Эквадора Сесар Навас Вера сустрэўся з міністрам па надзвычайных сітуацыях Беларусі Уладзімірам Вашчанкам. Яны падпісалі мемарандум. Дакумент замацоўвае асноўныя напрамкі супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў галіне грамадскай бяспекі. У прыватнасці, бакі дамовіліся наладзіць пастаўкі выратавальнай тэхнікі і абсталявання беларускай вытворчасці ў Эквадор...
17 Стд 2017
Міжнародны сімпозіум па ядзерных даследаваннях пройдзе ў Беларусі ў красавіку
У час перагавораў абмяркоўваўся падрыхтаваны праект новага дагавора аб супрацоўніцтве паміж урадам Беларусі і ЦЕРН па пытаннях навуковага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва ў галіне фізікі высокіх энергій. Пагадненне ставіць за мэту абнавіць сістэму ўзаемадзеяння паміж беларускімі вучонымі і ЦЕРН з улікам ролі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў арганізацыі даследаванняў у гэтай галіне навукі...
16 Стд 2017
БелАЗы, агракомплекс і Viber: Лукашэнка расказаў егіпецкім бізнесменам аб канкурэнтных перавагах Беларусі
"Эканамічны патэнцыял нашай дзяржавы грунтуецца на машынабудаванні, металаапрацоўцы, хімічнай і нафтахімічнай, лёгкай, харчовай, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, фармацэўтыцы і мікрабіялогіі. Я сёння расказваў Прэзідэнту, што ў нас ёсць тэхналогіі, заснаваныя на глыбокіх навуковых даследаваннях. І гэта зацікавіла яго"...
16 Стд 2017
Беларусь прапануе Егіпту паступовую перадачу тэхналогій па вытворчасці аўтамабільнай тэхнікі
"Мы перадаём вам на першым этапе тэхналогіі вытворчасці гэтых надбудоў, а ніжнюю частку і кабіну будзем пакуль рыхтаваць у Мінску, паступова замяшчаючы вытворчасць і пераносячы яе ў Егіпет, - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка. - Так паступова будзем перадаваць тэхналогіі. І гэта па ўсіх напрамках, не толькі па аўтамабільнай тэхніцы"...
16 Стд 2017
МТЗ паставіць на зборачную вытворчасць у Егіпет 1,5 тыс. трактаракамплектаў
"Будзем падпісваць кантракт на 1,5 тыс. трактаракамплектаў. Па наменклатуры будзе дадатковае ўзгадненне", - сказаў Фёдар Дамаценка. Паводле яго слоў, мінімальная сума кантракта ацэньваецца ў памеры $20 млн...
16 Стд 2017
Беларускі інвестфорум адбудзецца 17 студзеня ў спецыяльным адміністрацыйным раёне Кітая Ганконгу
У складзе дэлегацыі - Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў КНР Кірыл Руды, міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка, першы намеснік міністра эканомікі Аляксандр Забароўскі. Запланаваны сустрэчы з кіраўніцтвам спецыяльнага адміністрацыйнага раёна, дзелавымі і фінансавымі коламі Ганконга, наведванне Ганконгскай фондавай біржы і правядзенне інвестыцыйнага форуму Belarus calling Hong Kong...
13 Стд 2017
Перспектыўным напрамкам эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і КНР з'яўляецца лагістыка
"Беларусь знаходзіцца на скрыжаванні важных гандлёвых шляхоў, якія звязваюць Балтыку з Чорным морам, а таксама Расію з Еўрапейскім саюзам. Мы актыўна развіваем участкі транскантынентальных транспартных калідораў, удасканальваем лагістычную інфраструктуру на сваёй тэрыторыі", - адзначыў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства...
13 Стд 2017
SEED-місія МАГАТЭ 16-20 студзеня ацэніць пляцоўку БелАЭС у Астраўцы
"Па запыце дзяржавы-члена МАГАТЭ місія SEED прадастаўляе комплекснае садзейнічанне на розных стадыях рэалізацыі ядзерна-энергетычных праектаў. Гэта місія забяспечвае незалежны агляд ацэнкі пляцоўкі і праектнай бяспекі ядзернай устаноўкі ў дачыненні да прыродных і выкліканых чалавечым фактарам знешніх і ўнутраных небяспечных з'яў", - адзначыў Дзмітрый Мірончык...
13 Стд 2017
Мадэрнізаванае прадпрыемства па выпуску трактароў МТЗ адкрыюць у егіпецкай Александрыі
"У час візіту Прэзідэнта Беларусі ў Егіпет мы запускаем у Александрыі мадэрнізаванае прадпрыемства па выпуску беларускіх трактароў, магутнасць якога павышаецца з 200 да 2 тыс. трактароў у год. Гэта тэхніка зможа рэалізоўвацца не толькі ў Егіпце, але і ў суседніх краінах"...
12 Стд 2017
Ашчадбанк у Беларусі накіруе больш як $100 млн інвестыцый у аб'екты нерухомай маёмасці
"Мы завершым усю схему рэструктурызацыі нашага доўгу ў першым квартале гэтага года, і банк пачне праграму мадэрнізацыі і павышэння ўласнай эфектыўнасці", - паведаміў прэзідэнт, старшыня праўлення ПАТ "Ашчадбанк" Герман Грэф па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам...
12 Стд 2017
Грэф адзначае ўсё большую ўстойлівасць валютнай сістэмы Беларусі да знешніх шокаў
Паводле слоў Германа Грэфа, складаная сітуацыя ў эканоміцы як Расіі, так і Беларусі была выклікана шокавым уздзеяннем макраэканамічных фактараў, сярод якіх рэзкае зніжэнне цэн на нафту і працэсы, што адбыліся за гэтым...
12 Стд 2017
Кабякоў азнаёміўся з ходам будаўніцтва авіярамонтнага завода і другой узлётна-пасадачнай паласы ў аэрапорце Мінск
Будаўніцтва новых вытворчых плошчаў завода дасць магчымасць захаваць авіярамонтную вытворчасць у Беларусі, асвоіць новыя віды дзейнасці, маючыя перспектыву заваявання рынку заказаў на бліжэйшыя дзесяцігоддзі, забяспечыць больш шырокую наменклатуру паслуг для замежных авіяперавозчыкаў у Нацыянальным аэрапорце Мінск...
12 Стд 2017
Тры фармакалагічныя заводы з індыйскім капіталам будуць адкрыты ў Беларусі
"З Індыяй у нашай краіны даволі паспяхова развіваюцца палітычныя кантакты. У нас шмат інвестыцыйных праектаў, добра развіваецца навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва. Але з улікам таго, што Індыя даволі паспяхова працуе на рынку па вытворчасці лякарстваў, намі з індыйскімі партнёрамі была сфармулявана задача аб тым, каб у бліжэйшыя 2-3 гады пабудаваць не менш як 3 фармацэўтычныя заводы з удзелам індыйскага капіталу"...
12 Стд 2017
Беларусь разлічвае на ўстараненне рознагалоссяў і падпісанне пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі ў СНД у 2017 годзе
"Аснова асноў - гэта дагавор аб зоне свабоднага гандлю, у рамках якога вызначаны ўмовы перамяшчэння тавараў. У мэтах яго развіцця неабходна вырашыць задачы па фарміраванні адзінага рынку дзяржаўных закупак і стварэнні зоны свабоднага гандлю паслугамі", - падкрэсліў Уладзімір Макей...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі