Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Стд 2017

БелАЗы, агракомплекс і Viber: Лукашэнка расказаў егіпецкім бізнесменам аб канкурэнтных перавагах Беларусі

16 студзеня, Каір /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці беларуска-егіпецкага дзелавога форуму ў Каіры расказаў егіпцянам аб канкурэнтных перавагах Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Эканамічны патэнцыял нашай дзяржавы грунтуецца на машынабудаванні, металаапрацоўцы, хімічнай і нафтахімічнай, лёгкай, харчовай, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, фармацэўтыцы і мікрабіялогіі. Я сёння расказваў Прэзідэнту, што ў нас ёсць тэхналогіі, заснаваныя на глыбокіх навуковых даследаваннях. І гэта зацікавіла яго. Ён адразу ж прапанаваў, каб нашы вучоныя сустрэліся ў Беларусі. Прэзідэнт паставіў задачу падвесці пад наша супрацоўніцтва глыбокую навуку і тэхналогіі. І гэта правільна", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь спецыялізуецца на выпуску грузавых аўтамабіляў, аўтобусаў і спецтэхнікі і з'яўляецца буйным вытворцам сельскагаспадарчых машын. У краіне выпускаецца 30 працэнтаў вырабляемых у свеце цяжкіх кар'ерных самазвалаў (БелАЗ) і 17 працэнтаў камбайнаў. Мінскі трактарны завод уваходзіць у васьмёрку буйнейшых сусветных вытворцаў колавых трактароў. "Беларусь вырабляе хімічныя валокны, паліва, калійныя, азотныя і комплексныя ўгнаенні, якія карыстаюцца павышаным попытам за межамі краіны. Сярод еўрапейскіх дзяржаў Беларусь займае лідзіруючыя пазіцыі ў галіне высокіх тэхналогій. Упэўнены, што многія з вас ужо выкарыстоўваюць праграмнае забеспячэнне нашых распрацоўшчыкаў. Такое, напрыклад, як дадатак Viber", - заўважыў Прэзідэнт.

Аграпрамысловы комплекс, звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка, таксама з'яўляецца адным з важнейшых сегментаў беларускай эканомікі. На сусветным рынку Беларусь прызнана адным з буйнейшых пастаўшчыкоў малочнай прадукцыі.

"Важна і тое, што ў Беларусі створаны спрыяльныя ўмовы для вядзення бізнесу: гарантавана абарона прыватнай уласнасці і інвестыцый, забяспечана права на рэпатрыяцыю прыбытку. Нацыянальным агенцтвам інвестыцый і прыватызацыі сумесна з Сусветным банкам укараняюцца сучасныя падыходы да прыватызацыі, адкрытыя і зразумелыя замежным кампаніям. Мы садзейнічаем рэалізацыі любых узаемавыгадных праектаў", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі