Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Стд 2017

Перспектыўным напрамкам эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і КНР з'яўляецца лагістыка

13 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Перспектыўным напрамкам эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і КНР з'яўляецца лагістыка. Такі пункт гледжання выказаў у эксклюзіўным інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА напярэдадні 25-годдзя ўстанаўлення беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

"Беларусь знаходзіцца на скрыжаванні важных гандлёвых шляхоў, якія звязваюць Балтыку з Чорным морам, а таксама Расію з Еўрапейскім саюзам. Мы актыўна развіваем участкі транскантынентальных транспартных калідораў, удасканальваем лагістычную інфраструктуру на сваёй тэрыторыі", - адзначыў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Ён лічыць, што гэта інфраструктура і транзітны патэнцыял могуць атрымаць значнае развіццё разам з ростам таварапатокаў Кітай-Еўропа па новым Шаўковым шляху.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі