Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Стд 2017

Тры фармакалагічныя заводы з індыйскім капіталам будуць адкрыты ў Беларусі

12 студзеня, Скідзель /Кар. БЕЛТА/. Не менш як тры новыя заводы па вытворчасці лякарстваў будуць адкрыты ў Беларусі ў бліжэйшыя гады. Аб гэтым сёння ў час закладкі першага каменя ў фундамент новага прадпрыемства ў Скідзелі паведаміў журналістам старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час рабочага візіту ў Гродзенскую вобласць Міхаіл Мясніковіч прыняў удзел у закладцы капсулы з пасланнем нашчадкам і першага каменя ў фундамент новага беларуска-індыйскага фармакалагічнага прадпрыемства ў Скідзелі.

"З Індыяй у нашай краіны даволі паспяхова развіваюцца палітычныя кантакты. У нас шмат інвестыцыйных праектаў, добра развіваецца навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва. Але з улікам таго, што Індыя даволі паспяхова працуе на рынку па вытворчасці лякарстваў, намі з індыйскімі партнёрамі была сфармулявана задача аб тым, каб у бліжэйшыя 2-3 гады пабудаваць не менш як 3 фармацэўтычныя заводы з удзелам індыйскага капіталу", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Ён падкрэсліў, што планы паспяхова рэалізуюцца. У прыватнасці, першыя магутнасці завода па вытворчасці лякарстваў у Бешанковічах уведзены ў эксплуатацыю. Фактычна прайшоў экспертызу завод у Калядзічах пад Мінскам, дзе пачаты ўжо будаўніча-мантажныя работы.

"І вось трэці завод пад Скідзелем. Тут ёсць свае тонкасці: ствараецца ён на базе дзеючага прадпрыемства. Аднак я ўпэўнены, што будзе ён працаваць даволі паспяхова", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Паводле яго слоў, выпускаць плануецца новыя, унікальныя лякарствы, некаторыя з іх належаць да сегмента дарагіх.

"Індыйскія кампаніі на фармакалагічных рынках працуюць паспяхова і за кошт таго, што робяць якасную сыравіну і лякарствы па цане значна ніжэйшай, чым у еўрапейскіх або амерыканскіх аналагаў", - дадаў Міхаіл Мясніковіч.

Беларуска-індыйскае прадпрыемства, якое ствараецца на дзеючых плошчах завода РУП "Белмедпрэпараты" ў Скідзелі, плануе вырабляць лекавыя сродкі для лячэння ВІЧ, туберкулёзу і раку: у перспектыве да 50 назваў лякарстваў. Мантаж абсталявання першай чаргі плануецца завяршыць да канца года. Сума інвестыцый складзе амаль $2,8 млн. Для рэалізацыі праекта створана беларуска-індыйская кампанія ТАА "Навалок", яе заснавальнікамі выступаюць РУП "Белмедпрэпараты" і індыйская фармацэўтычная кампанія Lok-Beta Pharmaceuticals (I) Pvt. Ltd.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі