У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Стд 2017

Лукашэнка: Судан стаў для Беларусі адным з важнейшых партнёраў на Афрыканскім кантыненце

17 студзеня, Хартум /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Судан стаў для Беларусі адным з важнейшых партнёраў на Афрыканскім кантыненце. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на перагаворах у пашыраным складзе з Прэзідэнтам Судана Амарам Хасанам Ахмедам аль-Башырам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прыемна, што за мінулыя гады адносіны паміж дзвюма дзяржавамі набылі новую якасць. Судан стаў для нас адным з важнейшых партнёраў на Афрыканскім кантыненце", - заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь планамерна рэалізуе ўласную знешнюю палітыку зыходзячы з нацыянальных інтарэсаў, а не ўказанняў сусветных цэнтраў сілы. "Мы выступаем за развіццё адносін з усімі дзяржавамі ў духу ўзаемнай павагі, за неўмяшанне ва ўнутраныя справы і прызнанне разнастайнасці шляхоў развіцця", - сказаў ён.

Паводле слоў Прэзідэнта, мэта цяперашняга візіту ў Судан - замацаванне дасягнутых вынікаў і вызначэнне новых перспектыўных напрамкаў сумеснай дзейнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс