Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Dec 2016

Заяц: Пастаўкі ялавічыны ў Кітай могуць пачацца ў I квартале 2017 года

30 снежня, Мінск /Аксана Каруна - БЕЛТА/. Пастаўкі ялавічыны ў Кітай могуць быць арганізаваны ў I квартале 2017 года. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

Леанід Заяц нагадаў, што прайшлі сертыфікацыю і атэстацыю кітайскіх экспертаў 4 беларускія мясаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Яшчэ 9 заявілі аб сваіх намерах прайсці гэтыя ж працэдуры. "Па выніках сертыфікацыі прадстаўнікі галоўнага дзяржаўнага ўпраўлення па кантролі Кітая далі высокую ацэну ўзроўню вытворчасці нашых прадпрыемстваў, якасці кантролю за выпускам прадукцыі, сыравіне. Гэта ўсяляе аптымізм, што нашы прадпрыемствы ў I квартале 2017 года будуць мець магчымасць пастаўляць прадукцыю на кітайскі рынак", - сказаў кіраўнік ведамства.

У цэлым ён называе кітайскі рынак перспектыўным для беларускіх перапрацоўчых прадпрыемстваў. Сертыфікацыю прайшлі 34 малочныя прадпрыемствы, заявілі аб намеры яшчэ 6 прадпрыемстваў. У гэты рэгіён пастаўляюцца ультрапастэрызаваныя сыроватка і малако. "Агульны аб'ём экспарту прадпрыемстваў Мінсельгасхарча ў Кітай складзе па выніках бягучага года амаль $7,5 млн", - адзначыў Леанід Заяц.

У планах - наладзіць экспарт мяса птушкі. "Птушкагадоўчыя прадпрыемствы краіны разглядаюць магчымасць уваходжання на рынак Кітая. Яны былі на выстаўцы ў Шанхаі. Прадукцыя выклікала пэўны інтарэс кітайскага спажыўца", - дадаў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі