Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Снж 2016

Адхіленняў ад графіка будаўніцтва БелАЭС няма

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адхіленняў ад графіка будаўніцтва Беларускай АЭС няма, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра энергетыкі Вадзім Закрэўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас ёсць сеткавы графік, у адпаведнасці з якім ідуць усе работы на Беларускай АЭС. Адхіленняў ад графіка ў нас няма", - адзначыў Вадзім Закрэўскі.

У 2017 годзе на пляцоўцы ў Астраўцы плануецца будаўніцтва машыннай залы, мантаж турбіннага абсталявання і дапаможнага абсталявання турбіннага цэха. Прадоўжацца работы па рэактарнай зале.

Адказваючы на пытанне аб кадравай сітуацыі, Вадзім Закрэўскі адзначыў, што дэфіцыту спецыялістаў няма. "Па персанале, які цяпер задзейнічаны зыходзячы з аб'ёму работ па сеткавым графіку, у нас пытанняў няма", - дадаў ён.

Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу ВВЭР-1200, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі