Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Снж 2016
Асноўным напрамкам сумеснай работы Беларусі і Малайзіі павінна стаць развіццё гандлю
Прэм'ер-міністр нагадаў, што Беларусь знаходзіцца ў ліку вядучых дзяржаў - вытворцаў тэхнікі, мае вопыт і ўнікальныя тэхналогіі. "Мы гатовы пастаўляць у Малайзію ўвесь спектр прадукцыі машынабудавання. Яшчэ адзін напрамак супрацоўніцтва - пастаўкі калійных угнаенняў, мы гатовы поўнасцю задаволіць патрэбнасці Малайзіі, у тым ліку па доўгатэрміновых узаемавыгадных кантрактах"...
19 Снж 2016
Прадстаўніцтва ЭКСАР у Беларусі разглядае магчымасць падтрымкі 21 праекта больш як на $670 млн
Асноўнымі прыярытэтамі кіраўнік прадстаўніцтва назваў энергетыку, інфраструктурныя праекты, сферу вытворчасці высокатэхналагічнай прадукцыі. "У ЭКСАР дзякуючы нашай рабоце ў Беларусі з'явілася больш за 40 новых кліентаў. Цяпер у нас знаходзіцца на разглядзе 21 праект на агульную суму больш як $670 млн", - адзначыў Віктар Даранкевіч...
19 Снж 2016
"Белэнерга" і Расійскі экспартны цэнтр падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве па праектах на $300 млн
Дакумент выводзіць на якасна новы ўзровень узаемадзеянне прадпрыемстваў энергетычнага комплексу Беларусі з расійскімі вытворцамі электратэхнічнага абсталявання пры актыўнай падтрымцы з боку Расійскага экспартнага цэнтра...
16 Снж 2016
Беларусь і ААЭ плануюць развіваць супрацоўніцтва ў сферы энергазберажэння і біятэхналогій
Згодна з дакументам, бакі плануюць супрацоўнічаць па шэрагу перспектыўных напрамкаў, сярод якіх інфармацыйна-тэлекамунікацыйныя тэхналогіі, рацыянальнае прыродакарыстанне, транспартныя і касмічныя сістэмы, энергаэфектыўнасць, энергазберажэнне, біятэхналогіі, высокатэхналагічная медыцына, дыстанцыйнае зандзіраванне Зямлі...
15 Снж 2016
Аб'ёмы рэалізацыі беларускай малочнай прадукцыі ў Кітай дасягнуць $7 млн у 2016 годзе
"Прайшлі атэстацыю чатыры мясакамбінаты. Да канца года, спадзяюся, атрымаем права пастаўляць на кітайскі рынак ялавічыну. На чарзе стаяць нашы птушкагадоўчыя прадпрыемствы з правам пастаўкі прадукцыі ў першым квартале 2017 года", - праінфармаваў міністр...
15 Снж 2016
Беларусь і Азербайджан падрыхтавалі праект дарожнай карты супрацоўніцтва
"Па выніках нядаўніх перагавораў у Баку прэзідэнты нашых краін далі шэраг пэўных даручэнняў, галоўнае з якіх - падрыхтаваць праект дарожнай карты нашых адносін. У ёй будуць усе даручэнні прэзідэнтаў, канкрэтныя напрацоўкі міністэрстваў, прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў. Праект такой дарожнай карты ўжо ёсць", - адзначыў Уладзімір Сямашка...
15 Снж 2016
Лукашэнка абяцае радыкальныя меры па выкараненні залішніх праверак бізнесу
Размова, у прыватнасці, вялася аб неабходнасці далейшай работы па дэбюракратызацыі, устараненні залішняга націску на вытворчасць і бізнес. "Мы ў бліжэйшы час прымем вельмі сур'ёзныя рашэнні. Мы ўжо дамовіліся ў Адміністрацыі Прэзідэнта (кіраўніцтва будзе ў бліжэйшы час сфарміравана), што вернемся да пытанняў дэбюракратызацыі і лішніх праверак на месцах", - сказаў беларускі лідар...
15 Снж 2016
Сурыкаў пра беларускія прадукты харчавання: Якасныя і добрыя
"Усім падабаюцца беларускія прадукты харчавання. Мне яны таксама падабаюцца - якасныя, добрыя прадукты харчавання. Але чаму яны падабаюцца? Таму што існуюць кантралюючыя структуры", - сказаў Аляксандр Сурыкаў і дадаў, што такія структуры не дапускаюць пападання няякаснай прадукцыі да пакупніка...
14 Снж 2016
Беларускія прадукты ў Азербайджане карыстаюцца вялікай папулярнасцю
Беларускія прадукты заўсёды славіліся выдатнай якасцю, у гэтым могуць пераканацца і азербайджанскія пакупнікі, якія маюць магчымасць знайсці прадукцыю на любы густ у магазінах "Беларускі" ў Баку. Магазіны сеткі "Беларускі" прапануюць шырокі асартымент беларускай прадукцыі высокай якасці. Тут пакупнікі могуць набыць малочныя і мясныя прадукты, алкагольныя напіткі, натуральныя сокі, а таксама хлебабулачныя вырабы і прысмакі...
13 Снж 2016
Беларусь і Кітай абмяркуюць планы ваеннага супрацоўніцтва на 2017 год
Рабочы візіт дэлегацыі Узброеных Сіл у Кітай праходзіць 13-15 снежня. Беларускую дэлегацыю ў Пекіне ўзначальвае начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва - памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва генерал-маёр Алег Воінаў...
12 Снж 2016
Булегенаў: Адносіны паміж Казахстанам і Беларуссю дасягнулі ўзроўню стратэгічнага партнёрства
"Усе гэтыя гады гандлёва-эканамічныя адносіны паміж краінамі ішлі па ўзрастаючай. Мы дасягнулі амаль мільярднага рубяжа ў гандлі", - сказаў Ергалі Булегенаў...
12 Снж 2016
Беларусь і Інданезія ўзгаднілі прыярытэтныя напрамкі ўзаемадзеяння на бліжэйшую перспектыву
Узгоднены прыярытэтныя напрамкі ўзаемадзеяння на бліжэйшую перспектыву, уключаючы падрыхтоўку візітаў на вышэйшым і высокім узроўнях і пашырэнне дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва...
12 Снж 2016
Беларусь у 2017 годзе можа прыцягнуць $1,5 млрд прамых замежных інвестыцый - прагноз Сусветнага банка
У наступным годзе магчыма рэалізацыя асобных праектаў з прыцягненнем прамых замежных інвестыцый, якія будуць значныя для краіны. "І ў будучым па меры паляпшэння макраэканамічнага асяроддзя і прыняцця адпаведных палітычных мер гэты прыток інвестыцый, несумненна, можна палепшыць", - падкрэсліў Кірыл Гайдук...
8 Снж 2016
Саўмін і Знешэканамбанк плануюць стварыць інтэграцыйную платформу развіцця для росту беларуска-расійскага тавараабароту
Дакумент будзе заключаны ў мэтах садзейнічання ўстойліваму эканамічнаму развіццю нацыянальных эканомік і ўмацаванню ўзаемнага тавараабароту паміж Беларуссю і Расіяй...
7 Снж 2016
Беларусь і Іркуцкая вобласць распрацуюць дарожную карту супрацоўніцтва
"Рабочая група павінна падрыхтаваць дарожную карту па выкананні падпісанага пагаднення паміж урадам Беларусі і ўрадам Іркуцкай вобласці. Задача даволі сур'ёзная, таму што тэрмін выканання дастаткова жорсткі - да канца студзеня наступнага года", - растлумачыў алгарытм дзеянняў Сяргей Леўчанка...
6 Снж 2016
Кабякоў патрабуе паскорыць выхад беларускіх малочных прадпрыемстваў на рынак Кітая
Паводле слоў прэм'ер-міністра, расійскі рынак застаецца прэміяльным для беларускіх харчовых тавараў, аднак канкурэнцыя з расійскімі вытворцамі нарастае...
6 Снж 2016
Кабякоў: Трэба ўстараняць бар'еры ў гандлі з Расіяй і пашыраць структуру экспарту ў ЕС
"Па-ранейшаму актуальна задача па ўстараненні бар'ераў у гандлі з нашымі традыцыйнымі партнёрамі, перш за ўсё з Расійскай Федэрацыяй. На расійскім рынку сітуацыя хоць і выраўноўваецца, але для захавання пазіцый на гэтым рынку неабходны дадатковыя рэсурсы пры ўзрастаючай няроўнасці ва ўмовах гаспадарання прадпрыемстваў Беларусі і Расіі"...
6 Снж 2016
Іркуцкая вобласць прапануе Беларусі супрацоўнічаць у сельскай гаспадарцы, прамысловасці і лесаперапрацоўцы
"Паглядзеўшы на вашы прадпрыемствы і вынікі, мы хацелі б з вашым урадам, Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання завесці больш канкрэтныя адносіны для таго, каб сумесна зрабіць некалькі праграм па тых відах прадукцыі, якіх нам пакуль не хапае ў рэгіёне", - сказаў Сяргей Леўчанка...
5 Снж 2016
Беларусь і Польшча дамовіліся аб штогадовым правядзенні форуму рэгіёнаў
Як падкрэсліў маршалак Cената Польшчы Станіслаў Карчэўскі, яго візіт паказвае, што ў Беларусі і Польшчы вялікі патэнцыял у супрацоўніцтве па розных напрамках. Бакі дамовіліся аб штогадовым правядзенні форуму рэгіёнаў і эканамічнага форуму па чарзе ў Польшчы і Беларусі...
5 Снж 2016
Акадэміі навук Беларусі і Польшчы падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве
Цяпер плануецца актывізацыя сумеснага ўдзелу польскіх і беларускіх вучоных у кансорцыумах, ствараемых для ініцыіравання і рэалізацыі праектаў праграмы ЕС па навукова-тэхналагічным і інавацыйным развіцці "Гарызонт 2020"...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі