Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Снж 2016

Беларусь і ААЭ плануюць развіваць супрацоўніцтва ў сферы энергазберажэння і біятэхналогій

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і ААЭ плануюць развіваць супрацоўніцтва ў сферы энергазберажэння і біятэхналогій, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі і Міністэрства адукацыі Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў падпісалі сёння ў Мінску мемарандум аб супрацоўніцтве і сумеснай дзейнасці. Подпісы пад дакументам паставілі старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін і дзяржаўны міністр па замежных справах ААЭ Анвар Мухамед Гаргаш. "Згодна з дакументам, бакі плануюць супрацоўнічаць па шэрагу перспектыўных напрамкаў, сярод якіх інфармацыйна-тэлекамунікацыйныя тэхналогіі, рацыянальнае прыродакарыстанне, транспартныя і касмічныя сістэмы, энергаэфектыўнасць, энергазберажэнне, біятэхналогіі, высокатэхналагічная медыцына, дыстанцыйнае зандзіраванне Зямлі", - растлумачылі ў прэс-службе.

У ДКНТ таксама нагадалі, што з 30 студзеня па 2 лютага 2017 года ў Дубаі пройдзе 42-я Міжнародная выстаўка аховы здароўя ArabHealth, а ў 2020 годзе - "Экспа". Падрыхтоўкай і арганізацыяй нацыянальнай экспазіцыі Беларусі на гэтых выстаўках займаецца Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі