Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Снж 2016

Асноўным напрамкам сумеснай работы Беларусі і Малайзіі павінна стаць развіццё гандлю

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асноўным напрамкам сумеснай работы Беларусі і Малайзіі павінна стаць развіццё гандлю, заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў у час сустрэчы са спікерам Палаты прадстаўнікоў парламента Малайзіі Пандзікарам Амінам Муліа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Аб'ём узаемнага гандлю паміж нашымі краінамі ў 2015 годзе склаў амаль $160 млн, але мы лічым, што гэта толькі пачатак. Сумесная рэалізацыя вялікіх праектаў - добрая магчымасць умацавання нашага супрацоўніцтва. Асноўныя напрамкі сумеснай работы, перш за ўсё, мы бачым у гандлёвым супрацоўніцтве. Ёсць патэнцыял яго шматразовага павелічэння ў бліжэйшыя некалькі гадоў", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Асноўным напрамкам сумеснай работы Беларусі і Малайзіі павінна стаць развіццё гандлюПаводле слоў Андрэя Кабякова, у гэтай сферы краінам выгадна наладзіць сустрэчныя пастаўкі. "Мы запрашаем нашых партнёраў да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, падтрымліваем сумесныя праекты па пастаўках каўчуку і традыцыйных відаў сельскагаспадарчай прадукцыі Малайзіі на наш рынак", - растлумачыў ён. Прэм'ер-міністр нагадаў, што Беларусь знаходзіцца ў ліку вядучых дзяржаў - вытворцаў тэхнікі, мае вопыт і ўнікальныя тэхналогіі. "Мы гатовы пастаўляць у Малайзію ўвесь спектр прадукцыі машынабудавання. Яшчэ адзін напрамак супрацоўніцтва - пастаўкі калійных угнаенняў, мы гатовы поўнасцю задаволіць патрэбнасці Малайзіі, у тым ліку па доўгатэрміновых узаемавыгадных кантрактах. Спадзяёмся, што пры вашай падтрымцы і ўдзеле мы ўстановім трывалыя каналы камунікацыі з малазійскімі партнёрамі для прасоўвання беларускай прадукцыі ў вашу краіну", - звярнуўся ён да спікера Палаты прадстаўнікоў парламента Малайзіі.

Таксама Андрэй Кабякоў адзначыў, што перспектыўным напрамкам сумеснай работы можа стаць і навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва. У якасці стартавых маглі б быць рэалізаваны праекты ў сферы біятэхналогій, мікрабіялогіі, лазернай оптыкі, новых матэрыялаў. "Важным і эфектыўным інструментам развіцця нашых адносін магло б стаць стварэнне міжурадавай беларуска-малазійскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Нам трэба паскорыць яе фарміраванне, каб пачаць прадметную прапрацоўку канкрэтных напрамкаў. Пры гэтым важна паскорыць работу над міжурадавым пагадненнем аб эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве, якое прадугледжвае стварэнне такой камісіі. Нас чакае актыўная работа, упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам забяспечыць выхад нашых адносін на якасна новы ўзровень", - рэзюмаваў ён.

Асноўным напрамкам сумеснай работы Беларусі і Малайзіі павінна стаць развіццё гандлюПрэм'ер-міністр падкрэсліў, што Беларусь разглядае Малайзію ў якасці важнага і перспектыўнага партнёра ў рэгіёне Паўднёва-Усходняй Азіі, аўтарытэтнага ўдзельніка міжнародных адносін, аднаго з лідараў краін АСЕАН. "Актывізацыя кантактаў паміж нашымі дзяржавамі на ўсіх узроўнях фарміруе трывалую базу для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Беларусь і Малайзія маюць падобныя пазіцыі па ключавых пытаннях міжнароднага парадку дня, спадзяёмся на далейшую пазітыўную пазіцыю вашай краіны", - рэзюмаваў Андрэй Кабякоў.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Малайзіяй былі ўстаноўлены 5 сакавіка 1992 года.

У 2015 годзе экспарт беларускіх тавараў у Малайзію склаў $110,5 млн. Сальда склалася дадатным для Беларусі ў аб'ёме $65,1 млн. У студзені-кастрычніку 2016 года тавараабарот з Малайзіяй склаў $130,9 млн, экспарт - $85,6 млн, імпарт - $45,3 млн. Малайзія з'яўляецца важным партнёрам Беларусі ў Паўднёва-Усходняй Азіі, заняўшы ў 2015 годзе 25-е месца па беларускім экспарце. Пры гэтым 99 працэнтаў беларускага экспарту прыпадае на калійныя ўгнаенні. У Малайзію таксама пастаўляецца прадукцыя беларускага нафтахімічнага комплексу, шыны, вымяральныя прыборы, апаратура і прадукты харчавання. У 2016 годзе ў гэту краіну ажыццёўлены пробныя пастаўкі змешаных мінеральных угнаенняў ААТ "Гомельскі хімзавод" і соладу ААТ "Белсолад". У сувязі з інтэнсіўным развіццём сельскай гаспадаркі ў Малайзіі ёсць перспектывы для нарошчвання паставак у гэту краіну беларускага хлорыстага калію і аднаўлення экспарту сельскагаспадарчай тэхнікі.

Асноўныя крыніцы беларускага імпарту з Малайзіі: каўчук, адзенне і вырабы з гумы, інтэгральныя схемы, электрычная апаратура, тлушч і масла, пнеўматычныя інструменты, аптычныя элементы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі