У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Снж 2016

Беларусь і Азербайджан падрыхтавалі праект дарожнай карты супрацоўніцтва

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Азербайджан падрыхтавалі праект дарожнай карты супрацоўніцтва. Аб гэтым паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка на сустрэчы з азербайджанскай дэлегацыяй на чале з міністрам эканомікі Азербайджана Шахінам Мустафаевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па выніках нядаўніх перагавораў у Баку прэзідэнты нашых краін далі шэраг пэўных даручэнняў, галоўнае з якіх - падрыхтаваць праект дарожнай карты нашых адносін. У ёй будуць усе даручэнні прэзідэнтаў, канкрэтныя напрацоўкі міністэрстваў, прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў. Праект такой дарожнай карты ўжо ёсць", - адзначыў Уладзімір Сямашка. Плануецца, што канчатковы праект дакумента павінен быць узгоднены да 31 студзеня 2017 года.

Паводле слоў віцэ-прэм'ера, галоўнай мэтай дарожнай карты стане павелічэнне тавараабароту Беларусі і Азербайджана не менш як да $700 млн.

Дэлегацыя з Азербайджана правяла ўжо сёння ў Беларусі шэраг перагавораў, на 16 снежня запланавана беларуска-азербайджанская бізнес-сустрэча ў БелГПП. "З Азербайджана прыехала вялікая група прадпрымальнікаў, у нас таксама ёсць зацікаўленасць з боку як дзяржаўных структур, так і прыватнага бізнесу. Мы гатовы поўнасцю рэалізаваць усе прынцыповыя дамоўленасці прэзідэнтаў на карысць дзвюх краін і народаў. Нашы эканомікі ўзаемадапаўняльныя, краінам ёсць што прапанаваць адна адной, што і будзе закладзена ў дарожнай карце", - дадаў Уладзімір Сямашка.

Шахін Мустафаеў адзначыў, што азербайджанскі ўрад надае вялікае значэнне развіццю сувязей з Беларуссю. "Мы прыбылі ў Мінск пасля візіту Прэзідэнта Беларусі ў Азербайджан для выканання задач, пастаўленых кіраўнікамі нашых дзяржаў, і мы абавязаны ўзняць узровень узаемнага тавараабароту да $700 млн. Гэта задача складаная, але выканальная", - лічыць Шахін Мустафаеў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс