У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Ліс 2016

Азербайджан зацікаўлены ў беларускім вопыце развіцця аграгарадкоў і харчовай прамысловасці

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Азербайджан зацікаўлены ў беларускім вопыце стварэння аграгарадкоў і развіцця харчовай прамысловасці. Аб гэтым сёння ішла размова на сустрэчы віцэ-прэм'ера Беларусі Міхаіла Русага з азербайджанскай дэлегацыяй на чале з мэрам горада Гянджа Эльмарам Веліевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паколькі вас цікавіць тэма сельскай гаспадаркі, у першую чаргу аграгарадкі, мы гатовы паказаць нашы напрацоўкі ў гэтай сферы, падзяліцца вопытам стварэння інфраструктуры. Акрамя таго, можам паказаць даільныя залы любых мадыфікацый і форм, робатаў для даення кароў", - сказаў Міхаіл Русы.

Перспектыўным краіны лічаць супрацоўніцтва ў харчовай прамысловасці. У прыватнасці, Азербайджан зацікаўлены ў беларускіх кандытарскіх вырабах, алкагольных напітках і іншых таварах. "Мы пачалі нядрэнна працаваць з тытунём і гатовы працаваць з вамі настолькі цесна, наколькі для вас гэта цікава. Асобна мы гатовы працаваць па перапрацоўцы, стварэнні сумесных вытворчасцей - напрыклад, па арганізацыі перапрацоўкі плодаагародніннай прадукцыі ў Беларусі", - прапанаваў Міхаіл Русы.

Беларусь таксама гатова ўзаемадзейнічаць з Азербайджанам пры вытворчасці сельгастэхнікі. Пры гэтым асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць кантактам на міжрэгіянальным узроўні. "Ёсць рэальная магчымасць, што мы сумесна зможам шмат чаго зрабіць", - падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

Міхаіл Русы адзначыў, што праекты, якія абмяркоўваюцца сёння, стануць добрай асновай для прадметных перагавораў у ходзе візіту Прэзідэнта Беларусі ў Азербайджан, які запланаваны на канец лістапада. "Гэта будзе чарговы добры крок у развіцці адносін паміж нашымі краінамі", - лічыць ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску