У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Ліс 2016

Прэзідэнт: Вертыкаль улады павінна працаваць, каб навучыцца зарабляць грошы

12 лістапада, Аршанскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад кіраўнікоў усёй вертыкалі ўлады аператыўна вырашаць задачы па арыентацыі арганізацый і прадпрыемстваў на эфектыўную работу і самастойна зарабляць сродкі без разліку на бюджэтныя рэсурсы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 12 лістапада на нарадзе аб перспектывах развіцця малых населеных пунктаў Аршанскага і Шклоўскага раёнаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Звяртаючыся, у прыватнасці, да губернатараў Віцебскай і Магілёўскай абласцей, Прэзідэнт папярэдзіў, што вынікі іх работы ў гэтым годзе будуць прааналізаваны. І адно з галоўных пытанняў - у дакладным бачанні суб'ектамі гаспадарання і іншымі арганізацыямі перспектыў свайго развіцця з улікам існуючай кан'юнктуры рынку і попыту на тую ці іншую прадукцыю.

"На гэта ў вас зіма. Вы павінны вызначыцца, як мы будзем працаваць у будучым. Нікому ніякіх індульгенцый. Нікому наперад ніхто нічога абяцаць не будзе", - папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў вырашэнні адпаведных пытанняў павінна быць задзейнічана ўся вертыкаль улады, пачынаючы ад кіраўніка пасялковага савета. "Мы павінны дакладна вызначыцца, хто і чым павінен займацца. Старшыня пасялковага савета павінен быць гаспадаром на гэтай зямлі. У частцы вытворчасці ён павінен мець пэўныя функцыі і паўнамоцтвы, - сказаў Прэзідэнт. - Але вертыкаль павінна працаваць. І трэба навучыцца зарабляць грошы. Гэтую вертыкаль мы закруцім так, што яна дзень і ноч будзе вярцецца-круціцца, але плён прыносіць".

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, менавіта на мясцовым узроўні неабходна бачыць і прыкладаць намаганні для вырашэння тых ці іншых пытанняў у плане развіцця. "Зрабіце тое, што вы павінны зрабіць, тады ўрад і іншыя рэспубліканскія органы выканаюць сваю функцыю", - адзначыў ён.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што недапушчальна, калі ён прыходзіць у цэх прадпрыемства або арганізацыі, цікавіцца перспектыўным планам развіцця, але не атрымлівае выразнага адказу. "Яны прывыклі да бюджэту, што грошы ім дадуць. Прыходзяць сюды на работу, капейкі гэтыя зарабляюць і не ведаюць, што будзе заўтра", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

У гарадскім пасёлку Копысь Аршанскага раёна Аляксандр Лукашэнка наведаў ганчарныя майстэрні Цэнтра народнай творчасці і рамёстваў. Як высветлілася, арганізацыя функцыянуе практычна поўнасцю за кошт бюджэтных сродкаў, зарабляючы самастойным продажам сваіх вырабаў усяго 11 працэнтаў. Прэзідэнт падкрэсліў важнасць захавання народных рамёстваў, што, безумоўна, мае дзяржаўнае значэнне, але і тут звярнуў увагу на неабходнасць пошуку дадатковых крыніц пазабюджэтнага фінансавання. Патэнцыяльныя магчымасці для гэтага з пункту гледжання наяўнасці вытворчых памяшканняў, вырашэння адміністрацыйных і іншых пытанняў ёсць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску