Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Ліс 2016

Беларусь гатова пастаўляць неабходныя аб'ёмы прадуктаў харчавання ў Расію па выгадных цэнах

Беларусь гатова пастаўляць неабходныя аб'ёмы прадуктаў харчавання ў Расію па выгадных цэнах17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова пастаўляць неабходныя аб'ёмы прадуктаў харчавання ў Расію па выгадных цэнах. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, адказваючы на пытанне аднаго з журналістаў, у час размовы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для нас расійскі рынак цяпер, можна сказаць, прэміяльны. Кіраўніцтва Расіі, асабліва ў гэты час, асенне-зімовы перыяд, просіць паставіць пэўныя аб'ёмы. Мы нават здымаем з іншых рынкаў, каб забяспечыць прадуктамі сельскай гаспадаркі расіян", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што беларуская прадукцыя запатрабавана, прадстаўлена ў розных рэгіёнах свету, у тым ліку ёсць зацікаўленасць з боку Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Прадстаўнікі расійскіх рэгіёнаў могуць звярнуцца да любога вытворцы.

"Галоўнае, без пасрэднікаў, як у вас прынята. Пяць жулікаў да пастаўшчыка - якая цана будзе? Але гэта вашы справы, як вы там гандлюеце", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка, падкрэсліўшы, што калі ёсць жаданне закупляць беларускія тавары, канкурэнтныя па якасці і цане, то Беларусь гатова задаволіць попыт на іх.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі