Беларусь на "Еўрабачанні" | Беларуская культура | Belarus.by | Пра Беларусь | Belarus.by | Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Пра Беларусь

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Культура | Беларусь на "Еўрабачанні"

Беларусь на "Еўрабачанні"


Удзел у папулярным песенным конкурсе "Еўрабачанне" – значная культурная падзея для ўсіх краін-удзельніц. Штогод таленавітыя і яркія выканаўцы, сярод якіх і прадстаўнікі Беларусі, пакараюць сэрцы гледачоў не толькі Еўропы, але і іншых кантынентаў.

Гісторыя ўдзелу Беларусі ў "Еўрабачанні"

Беларусь удзельнічае ў міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне" з 2004 года. У розныя гады Беларусь на конкурсе прадстаўлялі:

  • "Аляксандра і Канстанцін" (2004), "My Galileo", 9-е месца ў паўфінале   
  • Анжаліка Агурбаш (2005), "Love me tonight", 13 месца ў паўфінале
  • Паліна Смолава (2006), "Mum", 22 месца ў паўфінале
  • Дзмітрый Калдун (2007), "Work your magic", 6 месца ў фінале
  • Руслан Аляхно (2008), "Hasta La Vista", 17 месца ў паўфінале
  • Пётр Ялфімаў (2009), "Eyes that never lie", 13 месца ў паўфінале
  • Група "3+2" (2010), "Butterflies", 24 месца ў фінале
  • Настасся Віннікава (2011), "I Love Belarus", 14 месца ў паўфінале
  • Група ''Litesound'' (2012), ''We Are The Heroes'', 16 месца ў паўфінале
  • Алёна Ланская (2013), "Solayoh", 16 месца ў фінале
  • Юрый Вашчук (Тэа) (2014), "Cheesecake", 16 месца ў фінале
  • Uzari & Maimuna (2015), "Time", 12 месца ў паўфінале
  • IVAN (Аляксандр Іваноў) (2016), "Help You Fly", 12 месца ў паўфінале
  • NAVIBAND (2017), "Гiсторыя майго жыцця", 17 месца ў фінале
  • ALEKSEEV (2018), "Forever", 16 месца ў паўфінале
  • ZENA (2019), "Like it", 24 месца ў фінале

У студзені 2013 года па выніках галасавання сярод аматараў "Еўрабачання" і журналістаў, якія прафесійна асвятляюць конкурс, удзельнікі беларускай групы "Litesound" прызнаны лепшымі выканаўцамі за апошнія 10 гадоў і ўзнагароджаны міжнароднай прэміяй "EUROSTART AWARD-2012".

Нацыянальны адборачны конкурс на "Еўрабачаннe"

Штогод у Беларусі праводзіцца нацыянальны адборачны тур міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне", арганізатарам якога выступае Белтэлерадыёкампанія.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі