Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Стд 2015

Каляндар падзей у Беларусі: люты 2015

Міжнародныя спаборніцтвы "Завіруха"  Міжнародныя спаборніцтвы "Завіруха"

Выстаўка "Слуцкія паясы" ў Мінску

Слуцкія паясыСлуцкія паясы – унікальная рэліквія беларускага народа і частка сусветнай культурнай спадчыны. Шэдэўры ткацтва ствараліся ў ХVIII-XIX стагоддзях на мануфактурах, самай знакамітай з якіх была Слуцкая, што належала князям Радзівілам. З даўніх часоў умела выкананы кунтушовы пояс з шаўковых, залатых і сярэбраных нітак быў абавязковым атрыбутам касцюма шляхты Рэчы Паспалітай. Як правіла, паясы насілі на кунтушы – верхнім адзенні з разрэзанымі спушчанымі рукавамі. На выстаўцы ў Мінску будуць прадстаўлены шэсць слуцкіх паясоў з буйнейшага збору Нацыянальнага музея ў Варшаве. Пяць з іх адносяць да перыяду, калі ўладальнікамі Слуцкай мануфактуры былі Ян і Лявон Маджарскія (1767-1807), яшчэ адзін пояс быў створаны ў 1807 годзе.

Калі: 6 лістапада 2014 – 4 красавіка 2015
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі

Музей шакаладу Nicolya ў Мінску

Музей шакаладу Nicolya ў МінскуВядомы ўкраінскі кандытар Мікалай Папоў – аўтар арыгінальных работ, сярод якіх шакаладны пакой у Мірскім замку, мініяцюры гомельскага палаца Румянцавых і Паскевічаў і Новага замка ў Гродне – прадстаўляе новую выстаўку ў беларускай сталіцы. Наведвальнікі ўбачаць больш за 200 эксклюзіўных вырабаў з салодкіх прысмакаў: шакаладны стол з антыкварыятам, вялікую і малую кароны Расійскай імперыі, яйкі Фабержэ, знакамітую карціну "Шакаладніца", двухметровую Эйфелеву вежу вагой 45 кг, якая складаецца з 512 частак. Сярод новых каларытных экспанатаў – помнікі мастацтва Беларусі, зброя, маскі, прадметы быту і нават папулярная страва беларускай кухнідранікі…  Акцэнтам выстаўкі стане самая вялікая ў свеце карціна з выявай выдатных мясцін Беларусі.

Калі: 4 снежня 2014 – 1 мая 2015
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей

Шоу гіганцкіх фантанаў у Белдзяржцырку

Шоу гіганцкіх фантанаўГалоўны цырк Беларусі прадстаўляе японска-расійскі праект "Шоу гіганцкіх фантанаў", у якім увасоблены эксклюзіўныя інжынерныя і дызайнерскія рашэнні. У час паказу арэна ператвараецца ў басейн-трансформер, дзе адначасова цыркулюе 120 т вады і працуе 600 фантанаў вышынёй да 18 м. Ва ультрасучасным шоу выступяць акрабаты, паветраныя гімнасты, канатаходцы, эквілібрысты, ілюзіяністы, а таксама вясёлы клоўнскі дуэт "Долі і Даміно" заслужаных артыстаў Расіі Лады і Аляксандра Сарнацкіх. У нумарах задзейнічаны і жывёлы: бурыя мядзведзі, белыя канадскія ваўкі, кошкі, малпы, якія выконваюць арыгінальныя трукі, танцуюць, круцяць хула-хупы і нават робяць сальта.

Калі: 30 студзеня – 1 мая
Дзе: Мінск, Белдзяржцырк

Канцэрт "Стыхіі Роберта Шумана" ў Белдзяржфілармоніі

Ілья СільчукоўБеларуская дзяржаўная філармонія запрашае аматараў бессмяротнай класікі ў свет рамантычнай эпохі Роберта Шумана. Большая частка спадчыны выдатнага кампазітара – цыклы з п'ес, напісаныя ў розных жанрах. У праграме прагучыць знакамітая "Крэйслерыяна", якую называюць найвышэйшым дасягненнем майстра, тры п'есы-фантазіі для віяланчэлі і фартэпіяна, а таксама вакальны цыкл "Каханне паэта" на вершы Генрыха Гейнэ. Зоркі вечара – саліст Вялікага тэатра Беларусі барытон Ілья Сільчукоў, віяланчэліст Аляксей Афанасьеў і піяністка Вольга Запольская.

Калі: 1 лютага
Дзе: Мінск, Белдзяржфілармонія, Малая зала імя Рыгора Шырмы

XXVI Музычны праект "Мінскі джаз-2015"

Музычны праект "Мінскі джаз"У рамках музычнага праекта Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі прафесара Міхаіла Фінберга прэзентуе новую праграму, прысвечаную легендам беларускага і сусветнага джаза. На адкрыцці форуму ў выкананні біг-бэнда прагучаць сучасныя творы майстроў джазавага мастацтва з розных краін. Далей у афішы – канцэрты "Амерыканскі джаз", "Джаз Бразіліі", а таксама вечар "Шанхай–Мінск. Усё жыццё з джазам", прысвечаны 100-гадоваму юбілею выдатнага музыканта Барыса Райскага, які побач з легендарным Эдзі Рознерам стаяў ля вытокаў беларускага джаза.

Калі: 4 – 6 лютага
Дзе: Мінск, клуб імя Ф.Э. Дзяржынскага

Першы Зімовы Дабрачынны баль у Мінску

Першы Зімовы Дабрачынны баль у Мінску Міжнародны дабрачынны праект у падтрымку дзяцей-выхаванцаў SOS-Дзіцячых вёсак Беларусі ўпершыню пройдзе ў Мінску і збярэ прадстаўнікоў дыпламатычных місій, буйных бізнесменаў, вядомых медыяперсон, дзеячаў культуры і спорту. Дэвізам мерапрыемства сталі словы заснавальніка міжнароднай арганізацыі "SOS Children's Villages" Германа Гмайнера: "Усё вялікае ў свеце адбываецца тады, калі кожны робіць больш, чым ён павінен". У праграме мерапрыемства – дабрачынны аўкцыён прадметаў мастацтва, джазавая і класічная музыка, выступленні майстроў класічнай і сучаснай харэаграфіі, гала-вячэра ад вядомага італьянскага повара, а таксама мноства сюрпрызаў.

Калі: 7 лютага
Дзе: атэль "Renaissance Minsk", Бальная зала

XXII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш У буйнейшым кніжным форуме прымуць удзел вядучыя кнігавыдаўцы з 25 краін свету. Пачэсны госць сёлетняй выстаўкі – Кітай, а цэнтральным экспанентам стане Расія. Акрамя таго, самыя вялікія экспазіцыі прэзентуюць Германія, Францыя, Вялікабрытанія, Іран. Упершыню міжнародны сімпозіум літаратараў "Пісьменнік і час" збярэ ў Мінску вядомых і пачынаючых аўтараў з розных краін, якія абмяркуюць актуальныя пытанні сучаснасці. У рамках форуму арганізатары падвядуць вынікі Міжнароднага конкурсу плаката да 70-годдзя Вялікай Перамогі, Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі", а таксама будзе дадзены старт конкурсу "Нацыянальная літаратурная прэмія". Наведвальнікаў выстаўкі чакае насычаная праграма: семінары, круглыя сталы, прэзентацыі кніг і сустрэчы з аўтарамі, выдаўцамі, мастакамі…

Калі: 11 – 15 лютага
Дзе: Мінск, выставачны цэнтр "БелЭКСПА"
Даведацца падрабязней

XIV Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў "Каложскі благавест"

Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў "Каложскі благавест"Музычны форум у "каралеўскім горадзе" Гродна збярэ амаль 40 калектываў з розных краін свету, у тым ліку Румыніі, Польшчы, Літвы, Украіны, Расіі, Малдовы… У конкурсе прымуць удзел хары дзіцячых нядзельных школ, прыходскія хары і ансамблі, аматарскія дзіцячыя і дарослыя калектывы. У рамках мерапрыемства ў Каложскай царкве – адным са старадаўнейшых храмаў Беларусі – адкрыецца выстаўка абразоў сучасных майстроў з Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны. Таксама ў праграме фестывалю – канцэрты, вечары аўтарскай песні і духоўнай паэзіі, кіналекторыі, прэзентацыя кнігі-альбома "Званы праваслаўных храмаў Заходняй Беларусі" мастацтвазнаўца Алены Шацько.

Калі: 11 – 14 лютага
Дзе: Гродна
Даведацца падрабязней

Шоу "Юнона і Авось" на лёдзе ў Мінску

Шоу "Юнона і Авось" на лёдзеЛегендарная рок-опера кампазітара Аляксея Рыбнікава, якая пастаўлена ў многіх тэатрах свету і ўжо больш як тры дзесяцігоддзі ідзе з вялікім поспехам, атрымала новае цудоўнае ўвасабленне. Артысты Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага Лядовага тэатра пад кіраўніцтвам алімпійскай чэмпіёнкі Алены Беражной перанеслі драматычную гісторыю кахання на лёд. Ролі галоўных герояў – Мікалая Разанава і Канчыты Аргуэлія – выконваюць пяціразовыя чэмпіёны ЗША, двухразовыя пераможцы чэмпіянату чатырох кантынентаў па фігурным катанні Пётр Чарнышоў і Наомі Ланг, у вобразе Анёла – сама Алена Беражная. Знакаміты сюжэт рок-оперы, прысвечаны палкай гісторыі кахання дачкі губернатара Сан-Францыска да рускага графа, якой не суджана было стаць шчаслівай, увасобіўся ў цудоўных танцавальных кампазіцыях, цікавых дэкарацыях і спецэфектах, і, зразумела, цудоўнай музыцы. Партыі галоўнага героя гучаць у выкананні выдатнага акцёра Мікалая Карачанцава, які шмат гадоў нязменна іграў Разанава ў першай пастаноўцы рок-оперы "Юнона і Авось". У Мінску лядовы спектакль прыме другі па велічыні комплекс сталіцы – "Чыжоўка-Арэна".

Калі: 13 – 14 лютага
Дзе: Мінск, "Чыжоўка-Арэна"

Масленіца ў Беларусі

Масленіца ў БеларусіМасленіца – адзін з самых каларытных народных абрадаў, які, аб'яднаўшы рысы язычніцкай і хрысціянскай культур, захаваўся да нашых дзён. Па традыцыі, старадаўняе свята адкрывае апошні тыдзень перад Вялікім пастомСырную сядміцу. У чаканні хуткага надыходу вясны нашы продкі стараліся весела правесці зіму. Менавіта таму галоўным пачастункам у масленічны тыдзень былі бліны, якія сімвалізавалі сонца, іх выпякалі, каб задобрыць бога вясны, цяпла і ўрадлівасці Ярылу… У масленічны тыдзень па ўсёй краіне разгорнуцца народныя гулянні, будуць працаваць выстаўкі і кірмашы, пройдуць канцэрты, тэатралізаваныя паказы і шоу, выступленні народных калектываў, спектаклі батлейкі, конкурсы і спартыўныя спаборніцтвы…

Калі: 16 – 22 лютага
Дзе: плошчы і паркі гарадоў, этнаграфічныя комплексы і музеі пад адкрытым небам, гарналыжныя курорты

Міхаіл Жванецкі ў Мінску

Міхаіл ЖванецкіВядомы пісьменнік-сатырык, аўтар гумарыстычных маналогаў, заснавальнік Маскоўскага тэатра мініяцюр народны артыст Расіі і Украіны Міхаіл Жванецкі зноў запрашае гледачоў на творчы вечар у беларускай сталіцы. Са сцэны Палаца Рэспублікі знакаміты "дзяжурны па краіне", які атрымаў народную мянушку дзякуючы аднайменнай тэлеперадачы, дзе з'яўляецца нязменным вядучым, у сваёй непаўторнай манеры з асаблівым "адэскім акцэнтам" прачытае лепшыя творы. Дарэчы, кожны творчы вечар Міхаіла Жванецкага не падобны да папярэдніх, паколькі аўтар абавязкова дорыць гледачу іскрамётныя імправізацыі. Але, вядома, без фірменных жартаў таксама не абыдзецца! "Адзін нязграбны рух, і вы бацька", "Цяжэй за ўсё чалавеку даецца тое, што даецца не яму", "На сваіх памылках вучацца, на чужых – робяць кар'еру"…

Калі: 17 лютага
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Чэмпіянат свету па біятлоне сярод юнакоў і юніёраў у Беларусі 

Чэмпіянат свету па біятлоне сярод юнакоў і юніёраў Сусветнае першынства збярэ ў Беларусі больш за 600 юных спартсменаў з розных краін. Галоўнай пляцоўкай чэмпіянату стане знакамітая спартыўная база "Раўбічы", дзе знаходзіцца адзін з лепшых у свеце біятлонных комплексаў. Пачэснае права на правядзенне спаборніцтваў топ-узроўню краіна атрымала дзякуючы дасягненням беларускіх "страляючых лыжнікаў", сярод якіх – зорка сучаснага жаночага біятлона Дар'я Домрачава, яна стала трохразовай алімпійскай чэмпіёнкай Сочы-2014. На трасах у Раўбічах удзельнікі юнацкага чэмпіянату свету па біятлоне разыграюць 16 камплектаў узнагарод у 4 дысцыплінах, сярод якіх індывідуальная гонка, спрынт, эстафета і гонка праследавання.

Калі: 17 – 24 лютага
Дзе: Мінск, Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы"
Даведацца падрабязней

VII Міжнародны зімовы фестываль "Завіруха-2015"

Міжнародны зімовы фестываль "Завіруха"Штогадовы мотафестываль збярэ сотні ўдзельнікаў і гледачоў з Беларусі і краін блізкага замежжа. У праграме спаборніцтваў – гонкі па перасечанай мясцовасці на квадрацыклах, кросавых матацыклах і матацыклах з каляскай, трайках, дрэг-рэйсінг на унімота і спартыўнае арыентаванне на квадрацыклах. Самай відовішчнай падзеяй стануць аўтабаі, якія патрабуюць ад удзельнікаў максімальнай канцэнтрацыі і высокага майстэрства кіравання. Акрамя гэтага, любіцеляў драйву і экстрыму чакае конкурс на "самага адчайнага" вадзіцеля, пераможцам якога стане той, хто пераадолее найбольшую адлегласць да месца фестывалю на матацыкле. Для гледачоў прадугледжаны праграмы з займальнымі конкурсамі і музыкай, гарачыя стравы і напіткі на свежым паветры.

Калі: 20 – 22 лютага
Дзе: Маладзечанскі раён, г.п. Радашковічы, спартыўна-аздараўленчы комплекс БДУ "Брыганціна"

Юрый Шаўчук і група "ДДТ" у туры па Беларусі

Юрый ШаўчукКультавая рок-група "ДДТ" і яе нязменны лідар Юрый Шаўчук пасля амаль шасцігадовага перапынку прыязджаюць у Беларусь з маштабным турам. У праграме – 4 канцэрты, якія адбудуцца на буйнейшых пляцоўках краіны. Прыхільнікаў чакаюць лепшыя хіты "ДДТ" і новыя кампазіцыі з апошняга альбома "Празрысты", грандыёзная канцэптуальная ідэя, увасобленая ў нязменна добрай музыцы і якасным  гучанні.

Калі, дзе:
20 лютага
– Віцебск, Лядовы палац
22 лютага – Гомель, Лёгкаатлетычны манеж "Дынама"
24 лютага – Брэст, Лядовы палац
26 лютага "Мінск-Арэна"

Нацыянальны балет Грузіі "Сухішвілі" ў Мінску

Нацыянальны балет Грузіі "Сухішвілі"Грузінскі балет "Сухішвілі", які нярэдка называюць "восьмым цудам свету", быў першым ансамблем народнага танца, што выступіў на сцэне міланскага "Ла Скала". Яго артысты пакарылі знакамітыя "Метраполітэн", "Брадвей" і "Альберт-Хол" і яшчэ дзясяткі лепшых пляцовак свету… Унікальны ансамбль здабыў славу дзякуючы цудоўнаму спалучэнню нацыянальных традыцый танца і фальклору Грузіі, непаўторнай энергетыцы артыстаў і найноўшых тэхналогій. У юбілейнай праграме, прысвечанай 70-годдзю, гледачы ўбачаць лепшыя нумары за ўсю гісторыю легендарнага балета, якім кіруе ўжо трэцяе пакаленне дынастыі Сухішвілі-Рамішвілі.

Калі, дзе:
25 лютага
– Магілёў, Палац культуры вобласці
26 лютага – Віцебск, КЗ "Віцебск"
27 лютага – Мінск, Палац Рэспублікі

Зоркі сусветнага джаза ў Мінску

Зоркі сусветнага джаза ў Мінску: праграма "Залаты DUKE"Музычная праграма "Залаты DUKE" прысвечана ўладальніку Пулітцэраўскай прэміі, вялікаму эксперыментатару і наватару ў джазавай музыцы ХХ стагоддзя, стваральніку легендарнага аркестра Дзюку Элінгтану. "Duke" (у перакладзе – "герцаг") – менавіта так сябры называлі цемнаскурага хлопчыка родам з Вашынгтона, а ў будучым – вялікага музыканта, з-за яго прыхільнасці да раскошных убораў. Лепшыя джазавыя кампазіцыі маэстра прагучаць у выкананні знакамітага расійскага квінтэта братоў Аляксандра і Дзмітрыя Брыляў ("Brill-Jazz") – сыноў выдатнага джазавага піяніста, народнага артыста Расіі Ігара Брыля, пры ўдзеле амерыканскага ўдарніка Віларда Дайсана.

Калі: 26 лютага
Дзе: Мінск, Беларуская дзяржаўная філармонія, Вялікая канцэртная зала

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі