У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Чэр 2015

Каляндар падзей у Беларусі: ліпень 2015

Дзень Незалежнасці ў БеларусіДзень Незалежнасці ў Беларусі

"Экстрым-рэкорды Гінеса" ў Белдзяржцырку

"Экстрым-рэкорды Гінеса" ў БелдзяржцыркуНовая праграма збярэ ў Белдзяржцырку зорак цыркавога мастацтва і лаўрэатаў міжнародных фестываляў з усяго свету. У захапляльным шоу выступяць рэкардсмены Кнігі рэкордаў Гінеса: "кароль аднаколавага веласіпеда", уладальнік 40 рэкордаў швед Пітэр Росендаль, вынаходнікі гіганцкіх мыльных бурбалак вядомыя швейцарскія ілюзіяністы Біна і Яна Янг, а таксама італьянскі дрэсіроўшчык Бруна Меджалара, які пакажа заварожваючы нумар з гіганцкімі пітонамі, анакондамі, скарпіёнамі і павукамі. Гледачоў будуць здзіўляць паветраныя акрабаты, гімнасты, акрабаты на падкідной дошцы, а таксама прадстаўнікі знакамітай цыркавой дынастыі – італьянскія клоўны Сальвіні. Акрамя таго, праграму дапоўняць цудоўныя нумары з дрэсіраванымі вярблюдамі, ламамі і малпачкамі.

Калі: 9 мая – 2 жніўня
Дзе: Мінск, Белдзяржцырк

"Мастак і горад". Выстаўка рэпрадукцый Мікалая Селешчука

"Мастак і горад". Выстаўка рэпрадукцый Мікалая СелешчукаПраект "Мастак і горад", вядомы дзякуючы выстаўкам рэпрадукцый вялікіх майстроў жывапісу Марка Шагала і Казіміра Малевіча, запрашае жыхароў і гасцей сталіцы азнаёміцца з творчасцю аднаго з самабытных беларускіх мастакоў ХХ стагоддзя – графіка, ілюстратара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Мікалая Селешчука, які стаў адным з самых яркіх прадстаўнікоў сюррэалізму ў айчыннай школе жывапісу. У экспазіцыі пад адкрытым небам прадстаўлена 30 рэпрадукцый "беларускага Сальвадора Далі" са збораў вядучых музеяў краіны, у тым ліку Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі і Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П. В. Масленікава. Наведвальнікі ўбачаць найбольш знакавыя карціны ў творчасці мастака, сярод якіх "Хроніка аднаго дня", "Дарога дадому", "Партрэт дзяўчынкі"…

Калі: 14 мая – 10 верасня
Дзе: Мінск, плошча Якуба Коласа

I Міжнародны фестываль пясчаных скульптур у Мінску

I Міжнародны фестываль пясчаных скульптур у МінскуУнікальны для Беларусі фестываль прадстаўляе работы лепшых майстроў з шасці расійскіх гарадоў: за два тыдні мая на пляцоўцы каля сцен мінскага Храма Усіх Святых "вырасла" дзіўная галерэя скульптур, якую можна наведаць да канца жніўня. Экспазіцыя пад назвай "Сусветная калекцыя" аб'ядноўвае скульптуры, прысвечаныя славянскай культуры, рэлігіі, мастацтву Блізкага Усходу, міфам аб таямнічай Атлантыдзе, загадкавым востраве Пасхі, сонечнай Афрыцы... А адной з самых уражальных скульптур стаў 4-метровы манумент, прысвечаны 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. З надыходам цемры ў галерэі пад адкрытым небам уключаюцца святлодыёдныя пражэктары, якія робяць крохкія творы мастацтва з пяску яшчэ больш выразнымі і чароўнымі.

Калі: 3 мая – 30 жніўня
Дзе: Мінск, вул. Каліноўскага, 121, каля Храма Усіх Святых

Арт-праект "Спадчына Беларусi ў сусветным спiсе ЮНЕСКА"

Арт-праект "Спадчына Беларусi ў сусветным спiсе ЮНЕСКА"У мінскім парку імя Чалюскінцаў стартаваў праект, дзякуючы якому можна завочна азнаёміцца з выдатнымі мясцінамі Беларусі, якія ведаюць ва ўсім свеце. Маштабная фотавыстаўка пад адкрытым небам стала прадаўжэннем праекта "Спадчына Беларусі" і прысвечана юбілейным падзеям 2015 года: 70-годдзю Сусветнай арганізацыі ЮНЕСКА, 60-годдзю Беларусі ў Сусветнай арганізацыі ЮНЕСКА, 10-годдзю Нясвіжскага палацава-паркавага ансамбля ў ЮНЕСКА. Экспазіцыя, якая ўпрыгожыла агароджу парку на цэлы год, уключае больш за 60 фотаработ і дэманструе чатыры беларускія помнікі, унесеныя ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны: Белавежскую пушчу, Мірскі замак, Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль, Дугу Струвэ.

Калі: з 22 мая
Дзе: Мінск, парк імя Чалюскінцаў

"Арт-востраў" на Камсамольскім возеры ў Мінску

"Арт-востраў" на Камсамольскім возеры ў МінскуПраект "Арт-востраў" – інтэрактыўны "музей" пад адкрытым небам, у якім прадстаўлены 14 скульптур, што адлюстроўваюць розныя напрамкі сучаснага беларускага мастацтва. Наведвальнікі выстаўкі ўбачаць эксклюзіўныя арт-аб'екты, сярод якіх лаўка-прышчэпка, "вавілонская вежа" са старых пчаліных вуллёў, "застылая мелодыя", "сырнае крэсла", жалезны хакеіст, кот з металу і гаек у стылі трэш-арт, каваны кентаўр, анёльскія крылы, сашчэпленыя парашутнай сістэмай… Аўтарамі незвычайных экспанатаў сталі 11 беларускіх мастакоў: Канстанцін Селіханаў, Пётр Кузьміч, Канстанцін Касцючэнка, Павел Вайніцкі, Валерый Малахаў, Міхаіл Шыкаў, Дзяніс Барсукоў, Вадзім Мацкевіч, Таццяна Гомза, Ігар Лявонцьеў, Віктар Астэр. Праект здзіўляе і маштабамі: агульная вага экспанатаў перавышае 20 тон, а вышыня адной з работ – скульптуры "Хадуліст" – дасягае 6 метраў.

Калі: 18 чэрвеня – 14 верасня
Дзе: Мінск, востраў Камсамольцаў, Камсамольскае возера
Даведацца падрабязней

Фестываль нямога кіно і музыкі "Кінемо-2015" у Мінску

Фестываль нямога кіно і музыкі "Кінемо-2015" у МінскуДругі open air фестываль нямога кіно ў Мінску азнаёміць гледачоў з шэдэўрамі сусветнага кінематографа ад такіх выдатных рэжысёраў, як Дональд Крысп, Бастэр Кітан, Тод Браўнінг, Хенрык Шаро, Фрэнк Капра… Прыхільнікаў мастацтва cinema чакае вечар кароткаметражак, у праграме якога будуць прадстаўлены самыя вядомыя "кароткія метры" Лотэ Райнігер, Жоржа Мельеса, Чарлі Чапліна і Малкальма Ст. Клэра. Па традыцыі, адметнай асаблівасцю фестывалю нямога кіно стане жывое музычнае суправаджэнне: у час паказаў прагучаць аўтарскія кампазіцыі і арыгінальныя мелодыі тапёраў у інтэрпрэтацыі сучасных беларускіх і замежных музыкантаў: Тамары Серыкавай, Аляксандра Пораха, Яцэка Сатомскі, Вячаслава Пяцько, ансамбляў "Фрэдэрыкі" і "Мроі Пафнуція"…

Калі: 18 чэрвеня – 16 ліпеня
Дзе: Мінск, унутраны дворык мемарыяльнага музея-майстэрні Заіра Азгура

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Дзень Незалежнасці Рэспублікі БеларусьГалоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці – у гэтым годзе пройдзе пад знакам 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У рамках святочных мерапрыемстваў 3-5 ліпеня на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна" адбудуцца ваенна-гістарычныя рэканструкцыі, прысвечаныя вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Па традыцыі, 3 ліпеня ва ўсіх абласных і раённых гарадах пройдуць мітынгі, цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да абеліскаў і мемарыяльных комплексаў. Святочную праграму адкрыюць урачыстыя тэатралізаваныя шэсці, спартыўныя і культурныя мерапрыемствы, выстаўкі і кірмашы, народныя гулянні, якія разгорнуцца па ўсёй краіне. Кульмінацыяй Дня Незалежнасці ў Мінску стане вялікі канцэрт зорак беларускай сцэны і маляўнічы салют каля стэлы "Мінск – горад-герой". Акрамя таго, у рамках рэспубліканскай акцыі "Спяём гімн разам!" тысячы беларусаў збяруцца на плошчах гарадоў, каб усёй краінай выканаць Дзяржаўны гімн.

Калі: 3 ліпеня
Дзе: плошчы, праспекты, канцэртныя пляцоўкі, паркі і скверы Мінска і іншых гарадоў Беларусі
Даведацца падрабязней

Музычны фестываль GreenFest-2015 у Беларусі

Музычны фестываль GreenFest-2015 у БеларусіУпершыню маштабны музычны open air збярэ на буйной пляцоўцы беларускіх і сусветных рок-зорак. Хэдлайнер фестывалю – мультыплацінавая амерыканская група Papa Roach, якая двойчы намініравалася на прэмію "Грэмі" – выканае лепшыя хіты і прадставіць паклоннікам хард-рока свой новы альбом "F.E.A.R.", выпушчаны ў студзені 2015 года. За сваю творчую дзейнасць калектыў выпусціў ужо 8 студыйных альбомаў і прадаў больш як 20 мільёнаў экзэмпляраў пласцінак. Таксама ў грандыёзным шоу пад адкрытым небам выступяць выканаўцы ў самых розных жанрах – ад рок-н-рола да індзі-рока і хіп-хопа: Lumen (Расія), Colours of Bubbles (Літва), Elephants From Neptune (Эстонія), Дай Дарогу! (Беларусь), Main-de-Gloire (Беларусь), Кіпелаў (Расія)…

Калі: 3 ліпеня
Дзе: Мінск, аэрадром "Баравая"

Рыцарскі фестываль "Гонару Продкаў-2015" у Вілейцы

Рыцарскі фестываль "Гонару Продкаў-2015" у ВілейцыФестываль рыцарскай культуры перанясе гасцей у атмасферу часоў Вялікага княства Літоўскага XI-XVI стагоддзяў. Асноўным месцам дзеяння стануць гарадзішча, замчышча і сярэдневяковы горад, адноўленыя ў Ніжнім парку. Госці свята азнаёмяцца з побытам і культурай жыхароў ВКЛ і суседніх краін, паназіраюць за сярэдневяковымі бітвамі, навучацца старажытным рамёствам, паўдзельнічаюць у самабытных гульнях і забавах, адправяцца ў займальную экскурсію па ваенна-палявым лагеры. Акрамя таго, у праграме – тэатральныя паказы, музычныя выступленні, інсцэніроўка штурму замка, бугурты, турніры лучнікаў, арбалетчыкаў, алебардыстаў, дуэлі збраяносцаў. Для маленькіх гасцей на этнапляцоўцы фестывалю пакажуць народныя казкі ў старажытным беларускім лялечным тэатры – батлейцы. Кульмінацыя свята – канцэрт этнічнай музыкі і вогненнае шоу факіра Валянціна Паўлюкевіча.

Калі: 4 – 5 ліпеня
Дзе: Вілейка, Мінская вобласць

Рэспубліканскае свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў")

Рэспубліканскае свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў")Вялікае Купалле ў Александрыі шосты раз збярэ гасцей з Беларусі, Расіі, Украіны і іншых краін свету. У гэтым годзе праграма свята, прысвечанага Году моладзі, парадуе разнастайнасцю мерапрыемстваў і творчых праектаў. Сярод іх – выстаўка "Нашы ідэі табе, Беларусь!", праграма "Маладосць. Традыцыі. Будучыня", купальскае мікс-шоу "Васільковае лета"... Гасцей чакаюць самабытныя абрады, выстаўкі, канцэрты, майстар-класы рамеснікаў, а таксама вясёлыя народныя забавы – святы сала, мёду і бульбы ("Гасцёўня бульбаша"). Яркай падзеяй стане прэм'ера мюзікла "Папараць-кветка", у якім прымуць удзел зоркі беларускай і расійскай эстрады: народная артыстка Расіі Кацярына Шаўрына, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Ігар Карнялюк, фіналістка "Еўрабачання-2013" заслужаная артыстка Беларусі Алёна Ланская, а таксама групы "MBAND" і "Дынама", вядомыя па тэлепраектах "Хачу да Меладзэ!" і "Хачу ў ВІА Гру".

Калі: 4 – 5 ліпеня
Дзе: аграгарадок Александрыя, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць
Даведацца падрабязней

ХХIV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"

ХХIV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"Міжнародны фестываль у горадзе Марка Шагала ў гэтым годзе збярэ рэкордную колькасць удзельнікаў з розных куткоў свету: у конкурсе маладых выканаўцаў "Віцебск-2015" заяўлены прадстаўнікі 41 краіны. Галоўнымі тэмамі форуму мастацтваў стануць Год моладзі і 70-годдзе Вялікай Перамогі. Па традыцыі, у Летнім амфітэатры пройдуць цырымоніі адкрыцця і закрыцця, фінальныя канцэрты конкурсу маладых выканаўцаў, музычныя праграмы "Саюзная дзяржава запрашае…", "Залаты хіт: учора, сёння, заўтра", вечар "Нам не жыць адзін без аднаго", прысвечаны творчасці Аляксандры Пахмутавай і Мікалая Дабранравава. З сольнымі канцэртамі выступяць папулярныя артысты: Валерыя, Рыгор Лепс, Валерый Меладзэ, Ірына Алеграва, Алена Ваенга, групы "Бі-2" і "Рукі ўверх". У фестывальныя дні жыхароў і гасцей Віцебска чакае насычаная праграма: выстаўкі, вернісажы, горад майстроў, тэатральныя праекты "Лялечны квартал" і "Тэатральныя сустрэчы-2015", фэст вулічнага мастацтва "На сямі вятрах", а таксама забаўляльныя шоу "Парад усмешак", "Фестываль без межаў", "Еuropa plus TV. LIVE", "Зоркі "Шансон-ТБ"…

Калі: 9 – 13 ліпеня
Дзе: Віцебск, Летні амфітэатр, тэатральныя і канцэртныя пляцоўкі горада
Даведацца падрабязней

Вішнёвы фестываль у горадзе Глыбокае

Вішнёвы фестываль у горадзе ГлыбокаеТрадыцыйнае "вішнёвае" свята збярэ тых любіцеляў духмянай ягады з блізкага і далёкага замежжа ў знакамітым горадзе Глыбокае, дзе дзякуючы старанням селекцыянера Баляслава Лапыра ўпершыню ў  Беларусі былі выведзены зімаўстойлівыя сарты вішні. У гэтым годзе самабытны фестываль, які стаў візітнай карткай краю, будзе здзіўляць гасцей спартыўнымі і маладзёжнымі праектамі і новымі мерапрыемствамі. Адкрые свята тэатралізаванае шэсце з удзелам вішнёвай каралевы, якая праедзе ў "залатой" карэце. Таксама ў праграме – фотавыстаўка "У Глыбокае за вішнямі і не толькі…", вернісаж і прэзентацыя відэафільмаў "Вішнёвая сталіца", спартыўны марафон "Вішня-2015", кулінарная выстаўка "Вішнёвае багацце", агляд-конкурс падворкаў "Парад вішнёвых пірагоў і духмяных налівак", а таксама канцэрты народных калектываў, конкурсы і спаборніцтвы.

Калі: 13 – 18 ліпеня
Дзе: Глыбокае, Віцебская вобласць

Свята сярэдневяковай культуры "Рыцарскі фэст. Мсціслаў-2015"

Свята сярэдневяковай культуры "Рыцарскі фэст. Мсціслаў-2015"Сярэдневяковы фестываль у старажытным Мсціславе, які называюць "беларускім Суздалем", запрашае адправіцца ў эпоху высакародных воінаў і гістарычных баёў. У гэтым годзе ўдзельнікамі форуму стануць воіны больш як 20 рыцарскіх ордэнаў і клубаў гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі і Расіі. У рамках фестывалю пройдуць рыцарскія турніры, конныя спаборніцтвы, турніры лучнікаў і троек, бітва дзвюх армій, а самай відовішчнай падзеяй стане начны штурм замка лучнікамі. Гасцей свята запросяць на асвячэнне капліцы, пабудаванай у гонар святога благавернага князя Расціслава Мсціслававіча, які ў 1135 годзе заснаваў горад Мсціслаў на Замкавай гары і назваў яго імем бацькі. Акрамя гэтага, у праграме – тэатралізаванае выступленне мінскага вулічнага тэатра "Вір", майстар-класы па баявым мастацтве і сярэдневяковых танцах, горад майстроў, атракцыёны, конкурсы і іншыя забавы. Завяршальным акордам стане канцэрт з удзелам вядомых беларускіх калектываў "Літы талер", "Млын Сонца" і "Стары Ольса", а таксама эфектнае вогненнае шоу.

Калі: 17 – 19 ліпеня
Дзе: Мсціслаў, Магілёўская вобласць
Даведацца падрабязней

II Міжнародны кубак па паветраплавальным спорце "70 гадоў пад мірным небам" у Мінску

II Міжнародны кубак па паветраплавальным спорце "70 гадоў пад мірным небам" у МінскуМіжнародны кубак па паветраплаванні, прымеркаваны да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, збярэ амаль 70 прафесійных пілотаў з Беларусі, Расіі, Латвіі, Літвы, Украіны, Малдовы і Польшчы, якія прадэманструюць сваё майстэрства ў ранішняй і вячэрняй спартыўнай праграме і паказальных выступленнях. У неба над беларускай сталіцай паднімуцца 40 рознакаляровых аэрастатаў, аб'ём самага вялікага з якіх – 4200 м³. Цудоўным падарункам жыхарам і гасцям Мінска стане грандыёзнае шоу "Начное свячэнне", у час якога вялікія купалы паветраных шароў будуць, папераменна "ўспыхваючы", "танцаваць" у такт папулярным мелодыям.

Калі: 17 – 19 ліпеня
Дзе: Мінск, тэрыторыя аэрапорта Мінск-1

VI Міжнароднае музычна-спартыўнае свята "Вялікая бард-рыбалка"

VI Міжнароднае музычна-спартыўнае свята "Вялікая бард-рыбалка"Унікальнае па фармаце міжнароднае свята "Вялікая бард-рыбалка" зноў збярэ на беразе маляўнічага Чыгірынскага вадасховішча аматараў актыўнага адпачынку, аўтараў-выканаўцаў і музыкантаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы і Германіі. У праграме – рыбалоўныя спаборніцтвы, конкурс аўтарскай песні "Гітара па крузе", турнір па пляжным валейболе, I Міжнароднае свята-конкурс нацыянальных кухань, а таксама маштабны забаўляльны блок. Пачэснымі гасцямі фестывалю стануць паэт і кампазітар, легенда аўтарскай песні Юрый Кім і вядомы паэт, празаік і сцэнарыст, аўтар тэкстаў да музыкі для тэатра і кіно Юрый Рашанцаў. У іх выкананні прагучаць знакамітыя песні і гумарыстычныя апавяданні аб 1960-х і 1970-х гадах. Акрамя таго, гасцямі творчай рыбалкі стануць віртуознае арт-трыа "Вольніца" і зорка расійскага джаза Сяргей Манукян з мінскім ансамблем "Дыліжанс джаз". У рамках свята пройдзе латарэя "Адродзім разам Быхаўскі замак", сродкі ад якой будуць накіраваны на рэстаўрацыю ўнікальнага помніка архітэктуры ХVII стагоддзя.

Калі: 24 – 26 ліпеня
Дзе: вёска Грудзічына, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць

100-годдзе вяселля Марка Шагала і Бэлы Розенфельд у Віцебску

100-годдзе вяселля Марка Шагала і Бэлы Розенфельд у ВіцебскуСвята "Вясельная феерыя "Закаханыя над горадам" у Віцебску прымеркавана да знамянальнай даты ў жыцці адной з самых знакамітых і рамантычных пар сусветнай гісторыі – Марка Шагала і Бэлы Розенфельд. Для таленавітага майстра авангарда XX стагоддзя родны горад заўсёды заставаўся невычэрпнай крыніцай натхнення. Праз стагоддзе ў дзень юбілею – 25 ліпеня – на Пакроўскай вуліцы Віцебска пройдзе сімвалічны іўдзейскі абрад шлюбу хупа, а потым "вясельны картэж" праедзе па цэнтральных вуліцах горада. Адной з галоўных падзей стануць XXV Міжнародныя Шагалаўскія чытанні, якія збяруць вядучых даследчыкаў творчай спадчыны вялікага мастака з Беларусі, Расіі, Японіі і ЗША. У дні свята, прагульваючыся па ўпрыгожаных вуліцах, віцябчане і госці трапяць у атмасферу мінулага стагоддзя, убачаць інсталяцыі аб жыцці і творчасці Шагала, паўдзельнічаюць у тэатральных перформансах і, магчыма, сустрэнуць саміх закаханых. У праграме – фотапраект "Гораду Марка Шагала прысвячаецца…", прэзентацыя вясельных арак і выстаўка букетаў, дэманстрацыя калекцыі вясельных убораў "Муза" дызайнера Ірыны Красоцкай, прэзентацыя выстаўкі "Модны прыгавор у шакаладзе" з удзелам вядомага гісторыка моды Аляксандра Васільева. Завяршальным акордам стане светлавое шоу "Закаханыя над горадам" і гала-канцэрт у Тэатры імя Якуба Коласа.

Калі: 24 – 26 ліпеня
Дзе: Віцебск, Дом-музей Марка Шагала, Арт-цэнтр Марка Шагала, вуліцы, плошчы, скверы горада

VII Міжнародны фестываль сярэдневяковай культуры і музыкі "Наш Грунвальд"

VII Міжнародны фестываль сярэдневяковай культуры і музыкі "Наш Грунвальд"Адзін з самых буйных ваенна-гістарычных фестываляў Беларусі прысвечаны знакамітай Грунвальдскай бітве 1410 года, якая паклала канец больш як двухсотгадовым ваенным уварванням Тэўтонскага ордэна на тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага. У маштабнай гістарычнай рэканструкцыі прымуць удзел прадстаўнікі клубаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы. Гледачоў чакае насычаная праграма: рыцарскія турніры, масавыя пешыя і конныя рыцарскія баі, турніры лучнікаў, вялікі канцэрт рок- і фолк-выканаўцаў "Баль пасля бітвы"… Акрамя таго, жадаючыя змогуць прымераць воінскія даспехі і прыняць удзел у рыцарскіх спаборніцтвах, наведаць майстар-клас па гістарычным фехтаванні, навучыцца стральбе з лука або арбалета, а таксама атрымаць асалоду ад сярэдневяковых забаў.

Калі: 25 – 26 ліпеня
Дзе: Мінская вобласць, этнаграфічны комплекс "Дудуткі"

Арт-пікнік Freaky Summer Party 2015 у Мінску

Арт-пікнік Freaky Summer Party 2015 у МінскуМаштабны праект лета-2015 у Мінску запрашае правесці час у цікавай кампаніі на творчым пікніку. Пляцоўкай для пазнавальных сустрэч і адпачынку стане Арт-востраў на Камсамольскім возеры. У рамках адукацыйнай секцыі Edutainment пройдуць лекцыі арт-дырэктара "Студыі Арцемія Лебедзева" Еркена Кагарава і вядомага мінскага рэстаратара Аляксея Садавога. Спікеры раскажуць аб тым, як эфэктыўна выкарыстоўваць гарадскую прастору, падзеляцца сакрэтамі вядзення бізнесу ў беларускай сталіцы. Акрамя гэтага, наведвальнікаў чакаюць арт-інсталяцыі, майстар-класы па стрыт-арце, а таксама вялікая забаўляльная праграма – канцэрты ад беларускіх выканаўцаў, маркет аксесуараў, гульні, конкурсы і вечарынкі.

Калі: 25 ліпеня
Дзе: Мінск, востраў Камсамольцаў, акваторыя Камсамольскага возера

Фестываль VIVA BRASLAV 2015

Фестываль VIVA BRASLAV 2015Браслаўшчына – край маляўнічых азёр і астравоў, які называюць "блакітнымі каралямі" Беларусі – славіцца не толькі выдатнымі магчымасцямі для адпачынку і экападарожжаў, але і яркімі фестывалямі. Традыцыя ліпеня – вялікае свята спорту і музыкі VIVA  BRASLAV. Яно пачнецца на цэнтральным пляжы горада, дзе пройдуць спаборніцтвы па пляжным футболе і валейболе сярод мужчынскіх і жаночых каманд, а таксама экстрэмальным крос-кантры, уключаным у алімпійскую праграму. Вечарам асноўнае дзеянне перамесціцца на буйную сцэнічную пляцоўку Браслава, дзе выступяць вядомыя артысты і творчыя калектывы Беларусі, Расіі і Украіны. Хэдлайнеры фестывалю – група "Бумбокс", прадстаўнік нідэрландскай транс-музыкі Марк Сіксма і вядомы расійскі дыджэй Аляксандр Папоў. Завершаць музычна-спартыўны марафон маляўнічы феерверк, вогненнае і святлодыёднае шоу.

Калі: 25 ліпеня
Дзе: Браслаў, Віцебская вобласць

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс