Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Сак 2017

Каляндар падзей у Беларусі: красавік 2017

Міжнародны па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО"Міжнародны па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО"

Арт-праект "Спадчына Беларусi. Адноўленыя архітэктурныя каштоўнасці"

Арт-праект "Спадчына Беларусi ў сусветным спiсе ЮНЕСКА"На працягу ўжо некалькіх гадоў мінчане і госці сталіцы знаёмяцца з выдатнымі мясцінамі Беларусі, якія ведаюць ва ўсім свеце. унікальнасць якіх прызнаецца ва ўсім свеце. У гэтым годзе галерэя пад адкрытым небам аб'яднала больш як 100 рэпрадукцый з адлюстраваннем помнікаў архітэктурнай спадчыны, сярод якіх гарадскія ратушы, сядзібы і палацава-паркавыя комплексы, праваслаўныя і каталіцкія храмы, адроджаныя за апошнія дзесяцігоддзі ў розных рэгіёнах краіны. Аўтары арт-праекта – вядомыя фатографы, журналісты, лаўрэаты прэміі "За духоўнае адраджэнне" (2005) Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч, якія ў 2004 годзе выпусцілі фотаальбом "Спадчына Беларусі", што стаў сапраўдным хітом продажаў у гісторыі нацыянальнага кнігавыдання: з 2004 па 2014 год прададзена больш як 42 тысячы экзэмпляраў.

Калі: з 21 мая 2016 года
Дзе: Мінск, парк імя Чалюскінцаў

Праграма "Шоу гіганцкіх фантанаў. Дзіўны горад" у Белдзяржцырку

Праграма "Шоу гіганцкіх фантанаў. Дзіўны горад" у БелдзяржцыркуНовая праграма "Шоу гіганцкіх фантанаў. Дзіўны горад" адкрывае цыркавы сезон-2017 і запрашае атрымаць асалоду ад хараства больш як 600 маляўнічых фантанаў з лазернай інсталяцыяй, што ўздымаюцца з самага сэрца манежа на вышыню 18 м, а таксама захапляючымі нумарамі сусветных зорак. Прэм’ера адзінага ў свеце гастралюючага цырка са спяваючымі фантанамі адбылася ў Мінску яшчэ ў 2015 годзе і сваёй неардынарнасцю заваявала сімпатыі нават самых патрабавальных гледачоў. У гэтай праграме выступяць эквілібрысты на штэйн-трапе, паветраныя канатаходцы, акрабаты на батуце, гімнасты на рамянях, жанглёры, а таксама дрэсіраваныя мядзведзі, малпачкі, каты і, вядома, клоўнскі дуэт "Долі і Даміно" ў выкананні выдатных майстроў – заслужаных артыстаў Расіі Лады і Аляксандра Сарнацкіх.

Калі: 4 лютага – 30 красавіка 
Дзе: Мінск, Белдзяржцырк

Выстаўка "Радзівілы: лёсы краіны і роду" ў Мінску

Выстаўка "Радзівілы: лёсы краіны і роду" ў МінскуУнікальны праект "Радзівілы: лёсы краіны і роду" – зварот да мінулага ўсёй нацыі праз вельмі багатую сямейную гісторыю адной з самых старажытных і ўплывовых княжацкіх дынастый Еўропы. Экспазіцыя аб'яднала жывапісныя і графічныя партрэты, мініяцюры, мастацкія тканіны і медалі з прыватнай калекцыі нашчадка знакамітага роду па Шыдлавецкай лініі, што бярэ пачатак ад Мікалая Радзівіла Чорнага, – князя Мацея Мікалая Радзівіла, арыстакрата, прадпрымальніка і грамадскага дзеяча. Наведвальнікі ўбачаць галерэю вобразаў выдатных дзеячаў на палотнах, створаных вядомымі еўрапейскімі майстрамі, многія з якіх захаваліся ў адзіным экзэмпляры, а таксама карціны са збору Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, якія яшчэ да 1939 года захоўваліся ў фамільнай рэзідэнцыі Радзівілаў – Нясвіжскім палацы.

Калі: 15 лютага – 16 красавіка
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі
Даведацца падрабязней

Даведацца падрабязней

Выстаўка "Уладзімір Мулявін. Спадчына вялікага маэстра" ў Мінску

Выстаўка "Уладзімір Мулявін. Спадчына вялікага маэстра" ў МінскуЛегендарны пясняр народны артыст СССР і Беларусі Уладзімір Мулявін увайшоў у гісторыю сусветнай музыкі ХХ стагоддзя як таленавіты кампазітар, самабытны выканаўца, заснавальнік і мастацкі кіраўнік аднаго з самых папулярных фольк-рок калектываў – ВІА "Песняры". У гонар 75-гадовага юбілею маэстра на працягу ўсяго мінулага года ў розных гарадах Беларусі і за мяжой праходзілі яркія музычныя падзеі, прэзентацыі, сустрэчы, але жыццё Мулявіна і творчая гісторыя яго "Песняроў" прадаўжаюць здзіўляць новымі інтрыгуючымі старонкамі. У пачатку 2017-га эксклюзіўны выставачны праект у Мінску прадставіў паклоннікам "беларускіх бітлоў" свет закулісся легендарнага ВІА. У прыватнасці, тут можна прасачыць захапляльны працэс стварэння сцэнічных касцюмаў, удзел у якім прымаў і сам Мулявін: у экспазіцыю ўвайшлі і арыгінальныя касцюмы, што стваралі непаўторныя вобразы "Песняроў", і 17 эскізаў, падрыхтаваных для канцэртных выступленняў ансамбля. Эксклюзіў выстаўкі – нотныя рукапісы, фатаграфіі, афішы і, бадай, самы "душэўны" рарытэт – любімая двухгрыфавая гітара Уладзіміра Мулявіна, якая запомнілася паклоннікам дзякуючы віртуознай ігры знакамітага ўладальніка.

Калі: 22 лютага – 9 красавіка
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі

XXX Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі

Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкіЮбілейны – ужо трыццаты! – міжнародны форум у старажытным Полацку, прымеркаваны да 1155-годдзя горада, запрашае знатакоў класікі і сучаснай музыкі атрымаць асалоду ад маштабнай праграмы, у якой прымуць удзел сусветна вядомыя салісты і калектывы з Беларусі, Польшчы, Аўстрыі, Францыі, Германіі, Італіі і Бразіліі. Адкрыюць музычныя вечары творы Пятра Чайкоўскага і Сяргея Рахманінава ў выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам маэстра Аляксандра Анісімава. У рамках фестывалю ўжо другі раз пройдзе дзіцячы конкурс "І. С. Бах і XXI стагоддзе", у якім майстэрства прадэманструе 41 юны піяніст з 8 беларускіх гарадоў, а прафесійнае журы ўзначаліць вядомы музыкант і прафесар Веймарскай акадэміі музыкі імя Ф. Ліста Герліндэ Ота.

28 сакавіка
Фартэпіянны канцэрт Герліндэ Ота (Германія)

7 красавіка
Вечар аўстрыйскай музыкі ў выкананні венскага струннага квартэта "Auner Quartett"

11 красавіка
Канцэрт "Душа на кончыку смыка", віяланчэль – Марк Драбінскі (Францыя), фартэпіяна – Аляксей Пятроў (Беларусь)

20 красавіка
А. Вівальдзі "Поры года", Дж. Пергалезі "Stabat Mater". Хор Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і салісты Вялікага тэатра Беларусі – Таццяна Гаўрылава (сапрана) і Наталля Акініна (мецца-сапрана) і ансамбль "Вівальдзі", салістка – Ксенія Пагарэлая (Беларусь)

23 красавіка
Арганіст Эўджэніа Марыя Фаджыяні (Італія) і камерны аркестр "Еўропа-Цэнтр", дырыжор – Раіль Садыкаў

27 красавіка
Да 500-годдзя Рэфармацыі. Ансамбль старадаўняй музыкі "The Playfords" (Германія)

Калі: 28 сакавіка – 27 красавіка
Дзе: Полацк, Сафійскі сабор
Даведацца падрабязней

Фотавыстаўка "Валянцін Елізар'еў. Рэпартаж з сучаснага"

Фотавыстаўка "Валянцін Елізар'еў. Рэпартаж з сучаснага"Выдатны балетмайстар, народны артыст СССР і Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Валянцін Елізар'еў на працягу больш як 30 гадоў узначальваў балетную трупу Вялікага тэатра Беларусі, паставіў на галоўнай сцэне краіны 15 спектакляў, сярод якіх цудоўныя "Кармэн-сюіта", "Стварэнне свету", "Вясна свяшчэнная", "Рамэа і Джульета", "Страсці (Рагнеда)"... Ужо восенню – да 70-годдзя Валянціна Елізар'ева – адбудзецца прэм'ера абноўленай версіі балета "Спартак" і канцэрт "Зоркі сусветнага і беларускага балета" ў пастаноўцы маэстра. А пакуль праект-прысвячэнне вялікаму майстру прадставіць малады фатограф Мікіта Фядосік: у экспазіцыю ўвайшлі 54 здымкі, на якіх легендарны юбіляр – артыст, харэограф, а цяпер педагог і прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі ў рабоце са студэнтамі і танцоўшчыкамі, разважанні над новымі пастаноўкамі...

Калі: 30 сакавіка – 13 красавіка
Дзе: Мінск, Мастацкая галерэя "Універсітэт культуры"
Даведацца падрабязней

Група "БІ-2" у Мінску

Група "БІ-2" у МінскуАдна з самых паспяховых рок-груп СНД "БІ-2", якая пачынала свой творчы шлях у беларускім Бабруйску, вяртаецца з новым шоу "THE BEST OF...", што паспела ўжо заваяваць сэрцы паклоннікаў у час гастрольнага туру па гарадах Расіі і ЗША. На самай маштабнай пляцоўцы краіны Шура і Лёва Бі-2 прадставяць свой інтэрнэт-альбом The Best of @ Crocus City Hall, куды ўвайшлі кампазіцыі, што прагучалі на выступленні калектыву ў лістападзе 2016-га ў Маскве. Усяго ў дзясятай па ліку пласцінцы – 24 трэкі, у тым ліку знакаміты сінгл "Лайкі", які за рэкордны тэрмін набраў звыш двух мільёнаў праглядаў у інтэрнэце, і, вядома, свежы хіт "Аліса". Беларускіх паклоннікаў чакае жывы гук, светлавое шоу, эфектная сцэнаграфія і лепшыя кампазіцыі за ўсю гісторыю групы, многія з якіх не гучалі са сцэны ўжо больш за 10 гадоў!

Калі: 2 красавіка
Дзе: Мінск, Мінск-Арэна

ХХ Міжнародны вясенні кірмаш турыстычных паслуг "Адпачынак-2017"

Міжнародны вясенні кірмаш турыстычных паслуг "Адпачынак"Напярэдадні сезона водпускаў і летніх канікулаў на адной з буйнейшых выставачных пляцовак сталіцы разгорнецца традыцыйная вясенняя выстаўка-кірмаш турысцкіх паслуг, якая ў бягучым годзе ўжо 20-ы раз аб'яднае вядучых тураператараў з розных краін свету. Наведвальнікі змогуць азнаёміцца з новымі travel-прапановамі беларускіх і замежных турфірм па розных напрамках – пазнавальны і медыцынскі турызм, сезонны і дзіцячы адпачынак, круізы, адукацыйныя і бізнес-туры – і падабраць летні тур, скарыстаўшыся спецыяльнай праграмай бонусаў і скідак. Акрамя таго, на выстаўцы будуць шырока прадстаўлены актуальныя навінкі ў галіне гасцінічнага сэрвісу, аздараўленчага адпачынку, страхавання, транспартных паслуг, спартыўнага інвентару, а таксама тавары для адпачынку і спорту, карты, буклеты і даведнікі...

Калі: 5 – 8 красавіка
Дзе: Мінск, НВЦ "Белэкспа", пр. Пераможцаў, 14
Даведацца падрабязней

VI Міжнародны фестываль кароткаметражнага кіно Cinema Perpetuum Mobile

Міжнародны фестываль кароткаметражнага кіно Cinema Perpetuum MobileМіжнародны фестываль Cinema Perpetuum Mobile, заснаваны ў 2011 годзе, сёння з'яўляецца адзіным некамерцыйным форумам у Беларусі, які займаецца папулярызацыяй незалежнага аўтарскага кіно. Яго галоўны акцэнт – конкурс "кароткага метра", які фарміруе асноўную праграму па пяці напрамках – ігравыя, дакументальныя, анімацыйныя і эксперыментальныя карціны і, вядома, стужкі маладых беларускіх рэжысёраў. Мультымедыйнасць, новыя сродкі кінамовы, актуальныя тэмы і эксперымент – вось асноўныя паняцці, якія вылучаюць CPM сярод іншых кінафорумаў краіны. Геаграфія ўдзельнікаў з кожным годам пашыраецца: у мінулым годзе, які стаў для фестывалю юбілейным, кінаманы ўбачылі цэлы калейдаскоп цікавых аўтарскіх работ з больш як 100 краін свету!

Калі: 5 – 9 красавіка
Дзе: кінатэатры Мінска і абласных цэнтраў

НАРГІЗ у Мінску

НАРГІЗ у МінскуФіналістка другога сезона папулярнага шоу "Голас" спявачка Наргіз Закірава, якая выступае пад псеўданімам НАРГІЗ, уладальніца рэдкага мецца-сапрана, магутнай харызмы і запамінальнай знешнасці ўдала сумяшчае ў сваёй творчасці фолк, поп-рок і эстрадны вакал. Яе імклівы ўзлёт пасля тэлепраекта пачаўся з паспяховага супрацоўніцтва з вядомым прадзюсарам і кампазітарам Максімам Фадзеевым: у 2014-м адбыўся рэліз дэбютнага альбома "Я – не твая", а потым з'явіліся песні "Ты – моя нежность", "Я не верю тебе!", "Беги" і пранізлівая дуэтная "Вдвоём", што заваявала сэрцы мільёнаў слухачоў. У Мінску спявачка НАРГІЗ, якую называюць узбекскай Мадоннай, прадставіць новы альбом "Шум сэрца", які ўсяго за некалькі гадзін пасля рэліза заняў лідзіруючую пазіцыю ў расійскім топ-чарце iTunes.

Калі, дзе:

5 красавіка – Гомель, Грамадска-культурны цэнтр
7 красавіка – Мінск, Prime Hall

Канцэрт музыкі Ennio Morricone | John Williams | Hans Zimmer у Беларусі

Канцэрт музыкі Ennio Morricone | John Williams | Hans Zimmer у БеларусіСусветна вядомыя хіты ўладальнікаў прэміі "Оскар", прызнаных майстроў і наватараў саўндтрэкаў для cinema – Джона Уільямса, Ганса Цымера і Эніа Марыконэ – у буйнейшых гарадах Беларусі выканае сімфанічны аркестр Lords of the Sound у суправаджэнні Народнай харавой капэлы імя Чубінскага. Калектыў Lords of the Sound, заснаваны ў 2014 годзе прадзюсарам Андрэем Наватаравым, заваяваў сваім прафесіяналізмам і ўнікальнай манерай выканання буйнейшыя канцэртныя пляцоўкі свету. Візітная картка аркестра – жывое выкананне сусветных хітоў, кампазіцый з фільмаў, якія сталі класікай айчыннага і замежнага кіно, а таксама твораў сучасных кампазітараў. Сёння рэпертуар "Лордаў Гуку" налічвае больш за 200 твораў у розных жанрах: класіка, джаз, рок, музыка для дзяцей...

Калі, дзе:

7 красавіка – Гомель, Грамадска-культурны цэнтр
8 красавіка – Брэст, Грамадска-культурны цэнтр
9 красавіка – Мінск, КЗ "Мінск"

Coffee Fest Belarus 2017 у Мінску

Coffee Fest Belarus у МінскуФестываль Coffee Fest Belarus 2017 збярэ ў Мінску прадстаўнікоў кававай індустрыі – купажыстаў, пастаўшчыкоў, барыста, а таксама любіцеляў моцнага духмянага напітку. На працягу двух дзён у беларускай сталіцы пройдуць чатыры чэмпіянаты, у якіх барыста, капстары (уменне на хуткасць распазнаваць смак і духмянасць кавы) і спецыялісты па латэ-арце (маляванне на кававай пенцы) пазмагаюцца за права прадставіць Беларусь на чэмпіянатах свету ў Сеуле (Паўднёвая Карэя) і Будапешце (Венгрыя). Госці фэсту даведаюцца пра беларускую кававую індустрыю, паназіраюць за нараджэннем кававых карцін, наведаюць майстар-класы па прыгатаванні кавы на пяску, варкшоп ад вядомага беларускага парфумера Улада Ракунова "Кава і афрадызіякі", а таксама пакаштуюць каву, завараную альтэрнатыўнымі спосабамі, і нават паўдзельнічаюць у стварэнні пано Coffee Fest Belarus 2017.

Калі: 8 – 9 красавіка
Дзе: Мінск, ГЗЦ Galleria

Кубак Дэвіса-2017. Беларусь – Аўстрыя

Кубак Дэвіса-2017. Беларусь – Аўстрыя Прэстыжныя міжнародныя спаборніцтвы – Кубак Дэвіса-2017 – вяртаюцца ў Мінск дзякуючы яркай перамозе ў першым крузе беларускай зборнай у складзе Максіма Мірнага, Ільі Івашкі, Ягора Герасімава і Яраслава Шылы над камандай Румыніі – 3:2. Пасля гэтага матчу на родным корце Беларусь у сусветным камандным рэйтынгу ўзнялася на 31-е месца і атрымала права на правядзенне матчу другога раўнда 1-й Еўра-Афрыканскай групы, дзе новым сапернікам нашых тэнісістаў стане зборная Аўстрыі, якая знаходзіцца на 34-й пазіцыі. Дарэчы, наведаць матч Беларусь – Аўстрыя аматары тэніса змогуць абсалютна бясплатна. У пачатку красавіка пройдуць яшчэ два вырашальныя паядынкі: Партугалія – Украіна, Боснія і Герцагавіна – Нідэрланды, у якіх вызначацца прэтэндэнты на выхад у элітны дывізіён Кубка Дэвіса – Сусветную групу.

Калі: 7 – 9 красавіка
Дзе: Мінск, Палац тэніса
Даведацца падрабязней

Канстанцін Райкін. Паэтычны монаспектакль "Над балаганам неба…"

Канстанцін Райкін. Паэтычны монаспектакль "Над балаганам неба…"Мастацкі кіраўнік маскоўскага тэатра "Сатырыкон" імя Аркадзя Райкіна народны артыст Расіі Канстанцін Райкін прадставіць у Мінску свой новы праект – монаспектакль "Над балаганам неба...". Праграма названа па зборніку твораў вядомага рускага паэта другой палавіны ХХ стагоддзя Давіда Самойлава: многія з іх прысвечаны тэатру слова і думкі, які бачыць сэнс не ў скарацечным, а вечным. У праграме мінскага вечара ў выкананні Канстанціна Райкіна прагучаць вершы Лопэ дэ Вега, Аляксандра Пушкіна, Восіпа Мандэльштама, Мікалая Забалоцкага, Мікалая Рубцова... Артыст не проста прачытвае, а прайграе радкі любімых аўтараў, ператвараючы маналогі ў маленькія тэатральныя мініяцюры, а гледачоў акунаючы ў дзіўны свет высокай паэзіі і прымушаючы іх адчуваць і суперажываць.

Калі: 13 красавіка
Дзе: Мінск, КЗ "Мінск"

Міжнародны спецыялізаваны форум па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО"-2017

Міжнародны спецыялізаваны форум па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО"Адно з буйнейшых мерапрыемстваў у сферы тэлекамунікацый і праграмнага забеспячэння краін СНД і Балтыі збярэ ў Мінску вядучых прадстаўнікоў IT-індустрыі. Галоўныя падзеі – XXIV Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "ТІБО" і XXIV Беларускі кангрэс па тэхналогіях інфармацыйнага грамадства. З кожным годам геаграфія ўдзельнікаў пашыраецца: у 2016-м сучасныя навукова-тэхнічныя і праграмныя распрацоўкі прэзентавалі больш як 100 кампаній з 18 краін, у бягучым – плануецца яшчэ больш. Праграма форуму-2017 уключае міжнародныя бізнес-форумы, канферэнцыі, прэзентацыі, круглыя сталы і майстар-класы і – упершыню – конкурс стартап-праектаў Belarus ICT Start-up Award, які збярэ аўтараў лепшых інавацыйных праектаў з усяго свету. Кульмінацыяй стане ўручэнне прэстыжнай Інтэрнэт-прэміі міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "ТІБО"-2017.

Калі: 17 – 21 красавіка
Дзе: Мінск, Футбольны манеж

Маладзёжны чэмпіянат Еўропы па фехтаванні (U-23) у Мінску

Маладзёжны чэмпіянат Еўропы па фехтаванні (U-23) у МінскуБеларусь атрымала права на правядзенне кантынентальнага чэмпіянату (U-23) па выніках кангрэса Міжнароднай федэрацыі фехтавання, пасяджэнне якога прайшло ў 2015 годзе ў швейцарскім Мантро. Галоўны маладзёжны турнір Еўропы па фехтаванні збярэ ў Мінску каля 600 спартсменаў ва ўзросце да 23 гадоў і трэнераў з больш як 40 краін. За сваю гісторыю беларуская сталіца не раз прымала турніры высокага ўзроўню, напрыклад, у 1970-м у Палацы спорту прайшоў юніёрскі чэмпіянат свету. У праграме цяперашніх спаборніцтваў – індывідуальныя і камандныя паядынкі па жаночай і мужчынскай шпазе, шаблі і рапіры. Сімвалічна, што менавіта цяпер топавыя спаборніцтвы па гэтым відзе спорту вяртаюцца ў спартыўны каляндар Беларусі: разам з іншымі дысцыплінамі фехтаванне ўключана ў праграму Еўрапейскіх гульняў-2019 у Мінску.

Калі: 21 – 25 красавіка
Дзе: Мінск, Палац спорту
Даведацца падрабязней

Паўфінал Кубка Федэрацыі-2017. Беларусь – Швейцарыя

Паўфінал Кубка Федэрацыі-2017. Беларусь – ШвейцарыяУ лютым на дамашнім корце "Чыжоўка-Арэны" гучную перамогу атрымалі беларускія тэнісісткі, абыграўшы каманду Нідэрландаў у чвэрцьфінале Сусветнай групы Кубка Федэрацыі з лікам 4:1 і ўпершыню прабіўшыся ў паўфінал гэтага прэстыжнага турніру. Тады падтрымаць нацыянальную зборную па тэнісе ў паядынку за права выхаду ў паўфінал прыйшоў асабіста кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Пасля трыумфальнай вікторыі зборная Беларусі заняла 5-е месца ў рэйтынгу Кубка Федэрацыі. У паўфінале неафіцыйнага каманднага чэмпіянату свету падапечным Эдуарда Дуброва, сярод якіх Аляксандра Сасновіч, Арына Сабаленка, Вольга Гаварцова і Вера Лапко, давядзецца пазмагацца за выхад у фінальную групу са швейцарскімі тэнісісткамі, якія ў турнірнай табліцы знаходзяцца на радок вышэй.

Калі: 22 – 23 красавіка
Дзе: Мінск, Чыжоўка-Арэна
Даведацца падрабязней

Imany ў Мінску

Imany ў МінскуФранцужанка Надзя Младжаа, якая выступае пад творчым псеўданімам Imany (у перакладзе з мовы суахілі – вера), у самыя кароткія тэрміны заваявала верхнія радкі хіт-парадаў і сэрцы паклоннікаў па ўсім свеце дзякуючы яркаму голасу і экзатычнай знешнасці. Дэбютны альбом выканаўцы The Shape of a Broken Heart, запісаны ў 2011 годзе, стаў плацінавым у Францыі і Грэцыі, а ў Польшчы заваяваў гэты статус тройчы. Яшчэ летам 2016 года рэмікс песні Imany Do not Be So Shy імкліва ўзляцеў на верхнія радкі музычных чартаў у Расіі, Польшчы, Аўстрыі і Германіі, а таксама сабраў рэкордныя 200 мільёнаў праглядаў у інтэрнэце. У беларускай сталіцы Imany ўпершыню прадставіць паклоннікам лепшыя кампазіцыі з новага, другога па ліку альбома The Wrong Kind of War, афіцыйны рэліз якога адбыўся ў жніўні 2016 года. На мінскай сцэне прагучаць папулярныя сінглы You Will Never Know, Please and Change, The Good The Bad & The Crazy...

Калі: 26 красавіка
Дзе: Мінск, Prime Hall

Творчы вечар Рэнаты Літвінавай у Мінску

Творчы вечар Рэнаты Літвінавай у МінскуЗнакамітая расійская актрыса, рэжысёр, сцэнарыст, тэлевядучая – заслужаная артыстка Расіі Рэната Літвінава – упершыню выступіць у Мінску з творчым вечарам "Я лятаю, я ў раі". Шырокую вядомасць ёй прынесла роля Альбіны ў серыяле "Граніца. Таежны раман", які выйшаў на экраны ў 2000 годзе, пазней з'явіліся яркія работы ў дзясятках фільмаў... Не меншы поспех Рэнаце Літвінавай прынеслі карціны, дзе яна паўставала не толькі ў амплуа актрысы, але таксама і сцэнарыста, рэжысёра, прадзюсара. У творчай скарбонцы Літвінавай – знакамітыя "Краіна глухіх", "Неба. Самалёт. Дзяўчына", "Багіня: як я пакахала", "Зялёны тэатр у Земфіры", "Апошняя казка Рыты", "Пра каханне", што паказана ў 2016-м у праграме буйнейшага беларускага кінафоруму "Лістапад". На сваім вечары ў Мінску элегантная і загадкавая Рэната Літвінава падзеліцца з гледачамі разважаннямі пра жыццё, каханне і творчасць, і, магчыма, адкрые некаторыя сакрэты майстэрства...

Калі: 26 красавіка
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Праект "Мастак і горад" у Мінску

Праект "Мастак і горад" у МінскуПраект "Мастак і горад", які ўжо шэсць гадоў радуе мінчан і гасцей сталіцы выставамі рэпрадукцый лепшых майстроў, зноў адкрывае сезон. І на гэты раз з цікавымі новаўвядзеннямі! Калі ў мінулыя гады галерэя пад адкрытым небам прадстаўляла персанальныя экспазіцыі, прысвечаныя знакамітым ва ўсім свеце Марку Шагалу, Казіміру Малевічу, Мікалаю Селешчуку, Валянціну Губараву, то "Мастак і горад"-2017 упершыню аб'яднае адразу цэлы "россып" таленавітых жывапісцаў. Экспазіцыя пад назвай "Залатая калекцыя беларускага жывапісу", якая па традыцыі чатыры месяцы будзе ўпрыгожваць сталічную плошчу Якуба Коласа, збярэ лепшыя работы 35 вядомых майстроў – прадстаўнікоў розных пакаленняў і творчых напрамкаў – сярод якіх Руслан Вашкевіч, Леанід Хобатаў, Уладзімір Савіч, Зоя Літвінава, Анатоль Бараноўскі... Акрамя таго, у 2017-м "Мастак і горад" стане адным з буйнейшых праектаў трыенале сучаснага беларускага мастацтва, якое прэтэндуе на статус вядучай падзеі ў мастацкім жыцці Беларусі і будзе прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала.

Калі: з 27 красавіка
Дзе: Мінск, плошча Якуба Коласа

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі