Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Крс 2016
МЗС: Беларусь створыць самыя спрыяльныя ўмовы для работы Суда ЕАЭС
29 красавіка ў МЗС будзе падпісана Пагадненне паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і Беларуссю аб умовах знаходжання на яе тэрыторыі Суда ЕАЭС. Беларускі бок возьме на сябе абавязацельства стварыць самыя спрыяльныя ўмовы для функцыянавання Суда ЕАЭС і забеспячэння яго высокага статусу, падкрэсліў прэс-сакратар МЗС...
28 Крс 2016
Беларусь імкнецца пашыраць нацыянальныя інтарэсы ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне
Падключэнне Беларусі да ўдзелу ў палітычных механізмах НУМДА стварыла дадатковыя каналы для развіцця і ўмацавання кантактаў з краінамі-членамі і наглядальнікамі...
27 Крс 2016
Беларусь запрошана на пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў ШАС у Ташкенце ў чэрвені
Генеральны сакратар ШАС Рашыд Алімаў у час сустрэчы падзяліўся звесткамі аб ходзе падрыхтоўкі пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў арганізацыі, якое адбудзецца ў Ташкенце ў чэрвені, і на якое запрошана Беларусь...
27 Крс 2016
Кіраўнікі МЗС Беларусі і Кітая абмеркавалі абмен візітамі на вышэйшым і высокім узроўнях
Кіраўнік МЗС Беларусі знаходзіцца з рабочым візітам у Пекіне, дзе ўдзельнічае ў пасяджэнні міністраў замежных спраў краін - членаў Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі (НУМДА)...
27 Крс 2016
Макей абмеркаваў з кіраўніком ШАС напрамкі ўзаемадзеяння
Міністр замежных спраў Уладзімір Макей на сустрэчы з генеральным сакратаром Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Рашыдам Алімавым абмеркаваў напрамкі ўзаемадзеяння Беларусі і ШАС у 2016 годзе...
27 Крс 2016
Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сьера-Леонэ з Днём Незалежнасці
"Упэўнены, што далейшае пашырэнне супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Сьера-Леонэ поўнасцю адпавядае інтарэсам абедзвюх краін"...
27 Крс 2016
Лукашэнка: Беларусь і ПАР змогуць пашырыць узаемавыгаднае супрацоўніцтва
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што сумеснымі намаганнямі Беларусь і ПАР змогуць пашырыць узаемавыгаднае супрацоўніцтва ў розных галінах, а таксама ўмацаваць дружалюбныя адносіны...
26 Крс 2016
Абнародаванне "Панамскага архіва" Лукашэнка назваў стральбой па вераб'ях
"Гэта толькі спроба падступіцца да выкрыцця карупцыйных дзеянняў гэтай сусветнай мафіі, на чале якой палітыкі. Ды і сярод журналістаў іх нямала, нават тых выданняў, якія былі прыцягнуты нібыта да расследавання па "панамскім скандале". Гаварыць аб тым, што гэта магутная антыкарупцыйная хваля, не трэба"...
26 Крс 2016
Меры па стымуляванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі абмяркуюць на саюзным Саўміне
Аб гэтым паведаміў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота па выніках сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым...
26 Крс 2016
Мясніковіч прымае ўдзел у VII Глабальным форуме Альянсу цывілізацый ААН у Баку
У дні работы форуму плануецца правесці пасяджэнне высокапастаўленых асоб і каля 30 сесій. Па выніках чакаецца прыняцце Бакінскай дэкларацыі...
25 Крс 2016
Беларусь і Мальтыйскі ордэн пацвердзілі імкненне інтэнсіфікаваць узаемадзеянне
Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках сустрэчы з вялікім канцлерам Мальтыйскага ордэна Альбрэхтам фон Бёзелагерам...
25 Крс 2016
Пасол Інданезіі ўручыў копіі даверчых грамат у МЗС Беларусі
У час сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама намецілі асноўныя напрамкі ўзаемадзеяння ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай сферах...
25 Крс 2016
Беларусь прапануе Японіі інтэнсіфікаваць адносіны
Аб гэтым ішла размова на сустрэчы кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзіміра Макея з парламенцкім намеснікам міністра замежных спраў Японіі Мікі Ямада...
25 Крс 2016
Прэзідэнт Туркменістана наведае Беларусь з афіцыйным візітам у маі
Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў у маі 2016 года наведае Беларусь з афіцыйным візітам, у час якога плануецца падпісаць вялікі пакет пагадненняў, накіраваных на далейшае паглыбленне двухбаковага ўзаемадзеяння...
25 Крс 2016
Мясніковіч: У Азербайджана і Беларусі адзіны падыход і погляды на сусветныя праблемы
Супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі мае вельмі шматпланавы характар. Гэта не толькі гандаль, але і стварэнне сумесных кампаній. І сёння ў час сустрэчы на вышэйшым узроўні разглядаліся падыходы па новых праектах, сказаў Міхаіл Мясніковіч...
25 Крс 2016
Сусветны савет па турызме і падарожжах уключыў Беларусь у топ-10 па росце інвестыцый у тургаліну
У 2016 годзе ў Беларусі інвестыцыі ў тургаліну вырастуць на 12 працэнтаў і краіна апынецца на 6-м месцы ў свеце па гэтым паказчыку. Такі рост будзе вышэйшы за сярэднесусветны (4,7 працэнта) і сярэднееўрапейскі (4,1 працэнта)...
25 Крс 2016
Мясніковіч і Бердымухамедаў абмеркавалі напрамкі ўзаемадзеяння Беларусі і Туркменістана
У прыватнасці, адбылася сустрэча Міхаіла Мясніковіча з прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым, у час якой бакі абмеркавалі стан і перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння ў двухбаковым фармаце. Адбыліся перагаворы з намеснікамі старшыні Кабінета міністраў Туркменістана і іншымі афіцыйнымі асобамі...
25 Крс 2016
Новыя падыходы да чарнобыльскага супрацоўніцтва абмяркуюць на міжнароднай канферэнцыі ў Мінску
Плануецца, што ўдзельнікі канферэнцыі прымуць дэкларацыю, якая стане зыходным пунктам для фарміравання пад эгідай ААН новай стадыі чарнобыльскага супрацоўніцтва, нацэленага на партнёрства, інавацыі і інвестыцыі ў пацярпелыя рэгіёны...
22 Крс 2016
ПРААН рэалізавала ў Беларусі 4 чарнобыльскія праекты на суму $10 млн
"Беларусь можа стаць лідарам у вырашэнні пытанняў рэгіянальнага развіцця, у тым ліку на чарнобыльскіх тэрыторыях", - лічыць Санака Самарасінха...
22 Крс 2016
Адміністратар ПРААН Хелен Кларк прыбывае з візітам у Мінск 24 красавіка
Праграма візіту Хелен Кларк у Беларусь 24-25 красавіка вельмі насычаная. Яна ўключае сустрэчы на высокім узроўні, удзел у міжнароднай канферэнцыі, прымеркаванай да 30-годдзя аварыі на ЧАЭС, а таксама ў іншых мерапрыемствах...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі