Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Крс 2016

Пасол Інданезіі ўручыў копіі даверчых грамат у МЗС Беларусі

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новапрызначаны пасол Інданезіі ў Расіі і Беларусі (па сумяшчальніцтве) Махамад Вахід Супрыпядзі 25 красавіка на сустрэчы ў МЗС з намеснікам міністра замежных спраў Валянцінам Рыбаковым уручыў яму копіі даверчых грамат. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У час сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама намецілі асноўныя напрамкі ўзаемадзеяння ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай сферах.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Інданезіяй устаноўлены ў 1993 годзе. У 2011-м пачало функцыянаваць беларускае пасольства ў гэтай краіне.

Гандлёва-эканамічныя адносіны характарызуюцца дынамічным развіццём. Тавараабарот з $1,8 млн у 1995 годзе вырас да $193,7 млн у 2015-м.

Экспарт у Інданезію сфарміраваны галоўным чынам пастаўкамі калійных угнаенняў, капралактаму, шын, поліамідаў. Асноўнымі артыкуламі імпарту ў Беларусь з'яўляюцца натуральны каўчук, перапрацаваная рыба, оптавалакно, пальмавы і какосавы алей, лякарствы, мелаваная папера, тытунёвая сыравіна, фарбавальнікі, друкарскае абсталяванне, волава, мэбля, какава, абутак і інш. У цэлым інданезійскі экспарт у Беларусь уключае ў сябе амаль 200 таварных пазіцый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі