У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Крс 2016

Беларусь прапануе Японіі інтэнсіфікаваць адносіны

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прапануе Японіі інтэнсіфікаваць адносіны. Аб гэтым 25 красавіка ішла размова на сустрэчы кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзіміра Макея з парламенцкім намеснікам міністра замежных спраў Японіі Мікі Ямада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

На сустрэчы беларускім бокам выказаны прапановы па інтэнсіфікацыі двухбаковых адносін, развіцці абмену візітамі на высокім узроўні і дзелавых кантактаў. "Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця беларуска-японскага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, актывізацыі культурных і гуманітарных абменаў і іншыя пытанні, якія ўяўляюць узаемны інтарэс", - праінфармавалі ў прэс-службе МЗС.

Дыпламаты разгледзелі аспекты беларуска-японскага супрацоўніцтва ў сферы рэабілітацыі насельніцтва і тэрыторый, пацярпелых у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС 1986 года і аварыі на АЭС "Фукусіма-1" 2011 года.

Мікі Ямада прадстаўляе Японію на міжнароднай канферэнцыі "Чарнобыль праз 30 гадоў. Ад аварыйнай сітуацыі да адраджэння і ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця пацярпелых тэрыторый", якая праходзіць 25 красавіка ў Мінску.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс