Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Крс 2016

Прэзідэнт Туркменістана наведае Беларусь з афіцыйным візітам у маі

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў у маі 2016 года наведае Беларусь з афіцыйным візітам, у час якога плануецца падпісаць вялікі пакет пагадненняў, накіраваных на далейшае паглыбленне двухбаковага ўзаемадзеяння. Як паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Туркменістане, гэта пытанне абмяркоўвалася ў час сустрэчы ў Ашхабадзе старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіла Мясніковіча і прэзідэнта Туркменістана.

Як піша інфармацыйнае агенцтва Trend, на сустрэчы Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што цяпер у Туркменістане сумесна з Беларуссю рэалізуецца каля дзесяці праектаў. У ліку прыярытэтных сфер супрацоўніцтва - беспілотная авіяцыя, IT-тэхналогіі, медыцына і іншыя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі