Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Крс 2016

МЗС: Беларусь створыць самыя спрыяльныя ўмовы для работы Суда ЕАЭС

28 красавіка, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Беларусь створыць самыя спрыяльныя ўмовы для работы Суда ЕАЭС, заявіў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Дзмітрыя Мірончыка, 29 красавіка ў МЗС будзе падпісана Пагадненне паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і Беларуссю аб умовах знаходжання на яе тэрыторыі Суда ЕАЭС. Беларускі бок возьме на сябе абавязацельства стварыць самыя спрыяльныя ўмовы для функцыянавання Суда ЕАЭС і забеспячэння яго высокага статусу, падкрэсліў прэс-сакратар МЗС.

Дзмітрый Мірончык адзначыў, што па пагадненні Беларусь на бязвыплатнай аснове перадасць суду неабходныя для яго дзейнасці будынкі і памяшканні па вуліцы Кірава, 5 у Мінску. "Гэта пацвярджае імкненне нашай дзяржавы стварыць для суда самыя спрыяльныя ўмовы", - дадаў ён.

Пагадненне замацоўвае прававую аснову рэгулявання пытанняў знаходжання суда на тэрыторыі Беларусі. "Яго заключэнне - важная падзея ў развіцці і ўдасканаленні працэсаў еўразійскай інтэграцыі", - адзначыў прадстаўнік МЗС.

Суд ЕАЭС - пастаянна дзеючы судовы орган саюза. Ён створаны ў мэтах забеспячэння аднастайнага прымянення дзяржавамі - членамі і органамі ЕАЭС міжнародных дагавораў і іншых абавязковых міжнародных прававых дакументаў. Сюды могуць звяртацца дзяржавы - члены ЕАЭС, калі, на іх думку, органы саюза прынялі неправамернае рашэнне па тых ці іншых пытаннях або іншыя краіны-ўдзельніцы не выконваюць палажэнні міжнародных дагавораў і дакументаў, якія дзейнічаюць у інтэграцыйным аб'яднанні. У суд таксама могуць звяртацца прадстаўнікі бізнесу, калі лічаць, што якое-небудзь з правіл у саюзе закранае або парушае іх правы і законныя інтарэсы ў сферы прадпрымальніцкай або іншай эканамічнай дзейнасці.

Суд ЕАЭС быў створаны ў адпаведнасці з дагаворам аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі