Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Крс 2016
Беларусь хоча ў асобе Афрыканскага саюза знайсці правадніка ў развіцці супрацоўніцтва з кантынентам
"Нам патрэбна структура, якая дапамагла б нам арыентавацца. Там вялікая колькасць краін. Зразумела, мы не можам усюды адкрываць пасольствы. Мы знаходзім узаемаразуменне ў асобе старшыні камісіі Афрыканскага саюза. Яны гатовы аказваць нам садзейнічанне - інфармаваць аб тэндарах, напрамках, магутных праектах," - сказаў Аляксандр Міхневіч...
22 Крс 2016
Макей у Генасамблеі ААН прапанаваў прынцыпы хутчэйшага дасягнення мэт устойлівага развіцця
У прыватнасці, Уладзімір Макей падкрэсліў неабходнасць задзейнічаць і каардынаваць выкарыстанне ўсіх існуючых міжнародных рэсурсаў для дапамогі краінам у сферы развіцця, уключаючы экспертнае садзейнічанне, фінансавую падтрымку, перадачу тэхналогій...
22 Крс 2016
Пазіцыя Беларусі па павышэнні рэзультатыўнасці "Усходняга партнёрства" прадстаўлена ў Бруселі
Дзяніс Сідарэнка і пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЕС Андрэй Еўдачэнка таксама прынялі ўдзел у асобнай сустрэчы кіраўнікоў дэлегацый шасці краін - партнёраў УП з генеральным сакратаром Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Аленам Ле Руа...
21 Крс 2016
Лукашэнка павіншаваў Рауля Кастра з перавыбраннем на пасаду першага сакратара Камуністычнай партыі Кубы
"Мы вельмі цэнім цёплыя дружалюбныя адносіны, якія ўстанавіліся паміж нашымі краінамі. Упэўнены, што Беларусь і Куба будуць і далей развіваць усебаковае супрацоўніцтва на карысць дзвюх дзяржаў"...
21 Крс 2016
Лукашэнка: Беларусь павінна быць гатова процістаяць міжнароднаму тэрарызму
Беларусь павінна быць гатова процістаяць міжнароднаму тэрарызму, жорстка і прынцыпова спыняць любыя яго праяўленні, узаемадзейнічаючы з іншымі дзяржавамі і ствараючы ўласную сістэму забеспячэння бяспекі...
21 Крс 2016
Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ў стварэнні ўсёабдымнай сістэмы бяспекі Еўразійскага рэгіёна
У глабальным маштабе гэтай мэце служыць Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы, адзначыў Прэзідэнт. Павышэнне боегатоўнасці Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання дае магчымасць процістаяць такім выклікам, як міжнародны тэрарызм, наркатрафік, незаконная міграцыя і арганізаваная злачыннасць...
21 Крс 2016
Лукашэнка: Пазіцыя ўрада па ініцыятыве спалучэння пояса Шаўковага шляху і ЕАЭС павінна быць актыўнай
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Найважнейшым прыярытэтам з прыярытэтаў быў і застаецца экспарт, яго рост і абавязкова дыверсіфікацыя"...
21 Крс 2016
Лукашэнка: Дзяржава і ў далейшым будзе клапаціцца аб інвалідах, ветэранах вайны
"Мы заўсёды з асаблівай увагай ставіліся да патрэб і патрэбнасцей ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і іншых войнаў. Мы раней, чым іншыя дзяржавы Усходняй Еўропы і СНД вырашылі іх праблемы, у тым ліку самыя цяжкія - жыллёвыя, памятаючы аб іх бяспрыкладнай мужнасці і стойкасці"...
21 Крс 2016
Лукашэнка: Праграма з МВФ не панацэя, але індыкатар адкрытасці беларускай эканомікі
Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу...
21 Крс 2016
Кіраўнікі МЗС Беларусі і Аргенціны выступаюць за больш цеснае ўзаемадзеянне ЕАЭС і МЕРКОСУР
Асноўная ўвага ў час размовы надавалася стану двухбаковых адносін і магчымасцям пашырэння ўзаемадзеяння Беларусі і Аргенціны, перш за ўсё ў сферы эканамічнага супрацоўніцтва, інвестыцый і гандлю...
21 Крс 2016
Макей на сесіі Генасамблеі ААН заклікаў шукаць эфектыўныя шляхі барацьбы з новымі відамі наркотыкаў
Міністр адзначыў, што сур'ёзным бар'ерам на шляху распаўсюджвання наркотыкаў можа стаць непрыманне іх грамадствам. Асаблівае ж значэнне ў фарміраванні адпаведнага светапогляду адыгрывае сям'я, як базавы сацыяльны інстытут па выхаванні і адукацыі дзяцей і моладзі...
21 Крс 2016
Беларусь і Бразілія плануюць адмяніць візы для грамадзян абедзвюх дзяржаў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 19 красавіка 2016 года ўказ нумар 146, якім прадугледжваецца заключыць шляхам абмену нотамі пагадненне паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія па пытанні аб адмене віз для грамадзян абедзвюх дзяржаў...
20 Крс 2016
Сліжэўскі і пасол Вялікабрытаніі дамовіліся аб супрацоўніцтве ў прававой сферы
Бакі выказалі зацікаўленасць у супрацоўніцтве Міністэрства юстыцыі і Пасольства Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў рамках рэалізацыі праектаў ПРААН у прававой сферы на аснове Рамачнай праграмы ААН па аказанні дапамогі Рэспубліцы Беларусь у мэтах развіцця на 2016-2020 гады...
20 Крс 2016
Беларусь і Эстонія падпісалі пагадненне аб парадку ўезду і знаходжання грамадзян
Аляксандр Міхневіч адзначыў факт актывізацыі беларуска-эстонскіх кантактаў, у тым ліку па лініі бізнесу. Гэта ў сваю чаргу стварае добрыя перспектывы для павелічэння колькасці дзелавых паездак, развіцця турызму...
20 Крс 2016
Міжнародная канферэнцыя да 30-годдзя чарнобыльскай катастрофы пройдзе 25 красавіка ў Мінску
На канферэнцыі выступіць намеснік генеральнага сакратара ААН, адміністратар Праграмы развіцця ААН Хелен Кларк. У ліку гасцей і удзельнікаў форуму будуць прадстаўнікі Расіі і Украіны, Мальтыйскага ордэна, а таксама партнёры з Японіі, Швецыі, Ірландыі, Вялікабрытаніі, Аўстрыі, Італіі...
19 Крс 2016
Інданезія адзначыла важнасць адкрыцця сваёй дыпмісіі ў Мінску
Размова аб гэтым ішла на сустрэчы старшыні Палаты прадстаўнікоў Беларусі Уладзіміра Андрэйчанкі з намеснікам спікера Савета народных прадстаўнікоў Інданезіі Агусам Херманта...
19 Крс 2016
Сямашка: Будаўніцтва Беларускай АЭС дапамагае стварыць дадатковыя рабочыя месцы
"Многія беларускія прадпрыемствы цяпер працуюць над распрацоўкай перспектыўных тэхналогій, якія будуць выкарыстаны пры будаўніцтве АЭС", - адзначыў Уладзімір Сямашка...
19 Крс 2016
Кіраўнік МАГАТЭ разлічвае наведаць дзеючую Беларускую АЭС
"Не магу сказаць дакладна, калі прыеду ў Беларусь наступны раз, але думаю, што змагу прыняць удзел у запуску станцыі разам са сваёй жонкай і атрымаць асалоду ад выгляду дзеючай АЭС і цудоўнай беларускай кухні"...
19 Крс 2016
Новая "архітэктура" электроннага ўрада будзе створана ў Беларусі ў першым паўгоддзі
"За папярэднюю пяцігодку дасягнуты значныя поспехі ў развіцці нацыянальнай інфармацыйнай інфраструктуры, стварэнні дзяржаўных інфармацыйных сістэм і рэсурсаў. Значная частка міжведамаснага дакументаабароту пераведзена ў электронную форму", - растлумачыў Анатоль Калінін...
19 Крс 2016
Беларусь і Эстонія правядуць у Мінску кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў
Па выніках кансультацый будзе падпісана пагадненне паміж краінамі аб парадку ўезду і знаходжання грамадзян на тэрыторыі дзвюх краін...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі