У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Крс 2016

Макей на сесіі Генасамблеі ААН заклікаў шукаць эфектыўныя шляхі барацьбы з новымі відамі наркотыкаў

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на 30-й спецыяльнай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН па сусветнай праблеме наркотыкаў прыцягнуў увагу ўдзельнікаў да неабходнасці пошуку эфектыўных шляхоў процідзеяння феномену новых псіхаактыўных рэчываў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.

У сувязі з гэтым Уладзімір Макей адзначыў важнасць ініцыіраванай Беларуссю сумесна з Аўстраліяй і ЗША ўсёабдымнай рэзалюцыі па гэтай праблеме, якая была прынята на 59-й сесіі Камісіі ААН па наркатычных сродках у сакавіку 2016 года.

Міністр падзяліўся з удзельнікамі сесіі станоўчым вопытам Беларусі ў галіне барацьбы з распаўсюджваннем наркотыкаў. У краіне створана магутная інстытуцыянальная база, якая дае магчымасць кампетэнтным органам аператыўна забараняць абарот новых наркатычных і псіхатропных рэчываў.

"Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства асабліва падкрэсліў ролю сям'і ў справе барацьбы з праблемай наркотыкаў. Міністр адзначыў, што сур'ёзным бар'ерам на шляху распаўсюджвання наркотыкаў можа стаць непрыманне іх грамадствам. Асаблівае ж значэнне ў фарміраванні адпаведнага светапогляду адыгрывае сям'я, як базавы сацыяльны інстытут па выхаванні і адукацыі дзяцей і моладзі", - сказалі ў прэс-службе МЗС.

Уладзімір Макей звярнуў увагу на сувязь незаконнага распаўсюджвання наркотыкаў з іншымі транснацыянальнымі пагрозамі - тэрарызмам, гандлем людзьмі, адмываннем грошай. На яго думку, поспех у барацьбе з любым з гэтых злачынстваў залежыць ад агульнага прагрэсу ў процідзеянні гэтым глабальным выклікам.

На заканчэнне Уладзімір Макей выказаў надзею, што пасяджэнне надасць новы імпульс намаганням міжнароднай супольнасці ў справе процідзеяння сусветнай праблеме наркотыкаў.

Спецыяльная сесія Генеральнай Асамблеі ААН па сусветнай праблеме наркотыкаў, у якой прымае ўдзел беларуская дэлегацыя на чале з Уладзімірам Макеем, праходзіць у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку. Яна прысвечана прагрэсу, дасягнутаму дзяржавамі - членамі арганізацыі ў спыненні незаконнага абароту наркотыкаў з моманту прыняцця ў 2009 годзе палітычнай дэкларацыі і плана дзеянняў па выпрацоўцы комплекснай і збалансаванай стратэгіі барацьбы з сусветнай праблемай наркотыкаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі