Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Крс 2016
Кіраўнік МАГАТЭ разлічвае наведаць дзеючую Беларускую АЭС
"Не магу сказаць дакладна, калі прыеду ў Беларусь наступны раз, але думаю, што змагу прыняць удзел у запуску станцыі разам са сваёй жонкай і атрымаць асалоду ад выгляду дзеючай АЭС і цудоўнай беларускай кухні"...
19 Крс 2016
Новая "архітэктура" электроннага ўрада будзе створана ў Беларусі ў першым паўгоддзі
"За папярэднюю пяцігодку дасягнуты значныя поспехі ў развіцці нацыянальнай інфармацыйнай інфраструктуры, стварэнні дзяржаўных інфармацыйных сістэм і рэсурсаў. Значная частка міжведамаснага дакументаабароту пераведзена ў электронную форму", - растлумачыў Анатоль Калінін...
19 Крс 2016
Беларусь і Эстонія правядуць у Мінску кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў
Па выніках кансультацый будзе падпісана пагадненне паміж краінамі аб парадку ўезду і знаходжання грамадзян на тэрыторыі дзвюх краін...
19 Крс 2016
Сямашка: Будаўніцтва Беларускай АЭС ідзе ў адпаведнасці з планам
"Для Беларусі гэта ва ўсіх адносінах важны і адказны праект, паколькі такім чынам мы дабіваемся дыверсіфікацыі крыніц энергіі. Для нас гэта вельмі важна, паколькі мы залежым перш за ўсё ад газу і нафты"...
18 Крс 2016
Лукашэнка ўзнагародзіў Хелен Кларк і Джыхан Султанаглу ордэнам Францыска Скарыны
Гэтай узнагароды яны ўдастоены за значны асабісты ўклад у развіццё супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і ААН па правядзенні комплекснай рэабілітацыі і забеспячэнні ўстойлівага развіцця раёнаў, якія пацярпелі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС...
18 Крс 2016
Кіраўніцтва Сусветнага банка плануе наведаць Беларусь у бліжэйшы час
Аб гэтым заявіў памочнік Прэзідэнта - начальнік галоўнага эканамічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Кірыл Руды ў час вясенніх штогадовых пасяджэнняў саветаў кіраўнікоў Міжнароднага валютнага фонду і Групы Сусветнага банка ў Вашынгтоне...
15 Крс 2016
Макей і пасол Кітая ў Беларусі абмеркавалі будучыя кантакты на высокім узроўні
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Цуй Цымін абмеркавалі будучыя кантакты на высокім узроўні...
15 Крс 2016
Беларусь і Манака ўстанавілі дыпламатычныя адносіны
Устанаўленне дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Манака будзе садзейнічаць развіццю двухбаковых адносін ва ўсіх сферах супрацоўніцтва, адзначылі ў пасольстве...
15 Крс 2016
Андрэйчанка выступіць на першай нарадзе спікераў парламентаў краін Еўразіі
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, як плануецца, выступіць на пленарным пасяджэнні і правядзе шэраг двухбаковых сустрэч...
15 Крс 2016
Гумінскі лічыць неабходным развіваць беларуска-польскі міжпарламенцкі дыялог
Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Віктар Гумінскі знаходзіцца з візітам у Польшчы для ўдзелу ва ўрачыстым пасяджэнні ў сувязі з 1050-годдзем хрышчэння гэтай краіны...
15 Крс 2016
Афіцыйна апублікавана праграма дзейнасці ўрада на 2016-2020 гады
Дакумент з'яўляецца састаўной часткай адзінага пакета праграмных дакументаў на пяцігодку, цесна ўвязаны з выкананнем 20 дзяржаўных праграм галін і сфер дзейнасці, праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016-2020 гады...
14 Крс 2016
Лукашэнка: Ні адна дзяржава не можа адчуваць сябе ў бяспецы перад пагрозай тэрарызму
"Паглядзіце, што адбываецца сёння ў свеце. Множацца войны і разлады, разбураюцца некалі квітнеючыя дзяржавы, ператвараючыся пры гэтым у крыніцы хаосу і насілля, параджаючы маштабныя крызісы"...
14 Крс 2016
Дзяржаўны міністр гандлю і прамысловасці Сінгапура наведае Беларусь 17-19 красавіка
Запланаваны сустрэчы ва ўрадзе, з міністрамі замежных спраў, эканомікі, прамысловасці...
14 Крс 2016
Ацэначныя місіі МАГАТЭ ў Беларусі чакаюць у 2016-2017 гадах
МЗС накіроўваў у адрас МАГАТЭ запрашэнні ацэначных місій агенцтва ў краіну. "Чакаем, што іх візіты адбудуцца ў 2016 годзе або ў пачатку 2017-га", - праінфармаваў Дзмітрый Мірончык...
13 Крс 2016
Кабякоў прапанаваў правесці пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета восенню ў Мінску
Прэм'ер-міністр Беларусі адзначыў, што сустрэчы кіраўнікоў урадаў краін ЕАЭС у 2015 годзе былі даволі перыядычнымі: адбыліся тры пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета...
12 Крс 2016
Губернатар Іванаўскай вобласці наведае з афіцыйным візітам Беларусь 14-16 красавіка
У час візіту прадугледжана падпісанне плана мерапрыемстваў па развіцці гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і культурнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Іванаўскай вобласцю на 2016-2017 гады...
12 Крс 2016
СААЗ заклікае Беларусь ратыфікаваць пратакол аб ліквідацыі незаконнага гандлю тытунёвымі вырабамі
"Цяпер больш як 20 краін ратыфікавалі пратакол аб ліквідацыі незаконнага гандлю тытунёвымі вырабамі. СААЗ заклікае краіны больш актыўна ўдзельнічаць у гэтым працэсе"...
12 Крс 2016
Віцэ-прэзідэнт Сусветнага банка наведае Беларусь
Еўрапейскай камісіяй дадзены прапановы ЕБРР і ЕІБ аб павелічэнні прысутнасці ў Беларусі і значным нарошчванні інвестыцыйнага партфеля ў рэгіёне, падкрэсліў Ян Чул Кім...
12 Крс 2016
Беларусь і МАГАТЭ абмеркавалі ратыфікацыю папраўкі да Канвенцыі аб фізічнай абароне ядзернага матэрыялу
"Інфармацыя, якую атрымалі прадстаўнікі Беларусі, пытанні да міжнародных экспертаў і ўдакладненні будуць садзейнічаць выпрацоўцы абгрунтаванай і ўзважанай пазіцыі адносна прыняцця папраўкі", - адзначылі спецыялісты...
11 Крс 2016
Беларусь і Аргенціна могуць падпісаць пагадненне па бязвізавых паездках для грамадзян
Перспектывы падпісання такога пагаднення абмяркоўваліся ў ходзе сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Аргенціне Віктара Козінцава з нацыянальным дырэктарам па міграцыі Аргенціны Арасіа Хасэ Гарсіа...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі