VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Крс 2016

Ацэначныя місіі МАГАТЭ ў Беларусі чакаюць у 2016-2017 гадах

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ацэначныя місіі МАГАТЭ ў Беларусі чакаюць у 2016-2017 гадах. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

МЗС накіроўваў у адрас МАГАТЭ запрашэнні ацэначных місій агенцтва ў краіну. "Чакаем, што іх візіты адбудуцца ў 2016 годзе або ў пачатку 2017-га", - праінфармаваў Дзмітрый Мірончык.

Ён нагадаў, што ў гэтым годзе на Астравецкай пляцоўцы зноў плануе пабываць генеральны дырэктар МАГАТЭ. Акрамя кіраўніцтва агенцтва будоўлю наведвалі кансультатыўныя місіі экспертаў арганізацыі.

Дзмітрый Мірончык нагадаў, што Беларусь - адна з краін-заснавальніц МАГАТЭ. Акрамя таго, яна ўдзельнічае ва ўсіх міжнародных канвенцыях, заключаных пад эгідай арганізацыі. На стабільна высокім узроўні ажыццяўляюцца палітычныя кантакты. Кіраўніцтва МАГАТЭ рэгулярна наведвае Беларусь. У 2015 годзе краіна трэці раз на два гады была выбрана ў Савет кіраўнікоў МАГАТЭ. Прыярытэты ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і агенцтвам - гэта развіццё нацыянальнай ядзернай энергетычнай інфраструктуры, а таксама ахова здароўя, рэабілітацыя раёнаў, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход