Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Крс 2016

Беларусь і МАГАТЭ абмеркавалі ратыфікацыю папраўкі да Канвенцыі аб фізічнай абароне ядзернага матэрыялу

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Магчымасць ратыфікацыі Беларуссю папраўкі да Канвенцыі аб фізічнай абароне ядзернага матэрыялу абмяркоўвалася ў час візіту экспертнай місіі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) у Мінск, паведамілі БЕЛТА ў аддзеле камунікацый і грамадскай інфармацыі Дзяржатамнагляду.

У рамках экспертнай місіі адбылася нарада высокага ўзроўню ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі з удзелам кіраўнікоў органаў дзяржкіравання і рабочая сустрэча са спецыялістамі зацікаўленых органаў дзяржаўнага кіравання і арганізацый у Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

Беларусь у 1993 годзе пацвердзіла правапераемнасць адносна аднаго з найважнейшых міжнародных дакументаў у галіне ядзернай бяспекі - Канвенцыі аб фізічнай абароне ядзернага матэрыялу 1979 года. З улікам вопыту розных краін і яго абагульнення, падыходы да забеспячэння бяспекі ў ядзернай сферы пастаянна ўдасканальваюцца. Канвенцыя аб фізічнай абароне ядзернага матэрыялу не з'яўляецца выключэннем. Цяпер у шэрагу дзяржаў, у тым ліку ў Беларусі, разглядаецца пытанне аб ратыфікацыі папраўкі да канвенцыі. Прадстаўнікі МАГАТЭ расказалі ў дэталях аб сутнасці змяненняў, якія прапануе папраўка, перавагах і выкліках для краін у выпадку яе ратыфікацыі.

"Інфармацыя, якую атрымалі прадстаўнікі Беларусі, пытанні да міжнародных экспертаў і ўдакладненні будуць садзейнічаць выпрацоўцы абгрунтаванай і ўзважанай пазіцыі адносна прыняцця папраўкі", - адзначылі спецыялісты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі