Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Крс 2016

Лукашэнка: Праграма з МВФ не панацэя, але індыкатар адкрытасці беларускай эканомікі

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праграма з Міжнародным валютным фондам не панацэя, але індыкатар адкрытасці беларускай эканомікі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У супрацоўніцтве з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі закладзены вялікі інвестыцыйны патэнцыял. "Гэта адкрые дзверы для многіх буйных інвестараў. Асаблівай увагі патрабуе развіццё супрацоўніцтва з Міжнародным валютным фондам. Праграма з МВФ - гэта не панацэя, але індыкатар адкрытасці нашай эканомікі", - выказаў упэўненасць беларускі лідар.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, размаўляць з МВФ беларускі бок павінен, абараняючы свае інтарэсы, "даказваючы, расказваючы, патрабуючы таго, каб нас разумелі на перагаворным працэсе".

Міжнародны валютны фонд - спецыялізаваная ўстанова ААН са штаб-кватэрай у Вашынгтоне (ЗША), створаны ў 1945 годзе. Беларусь з'яўляецца членам МВФ з 1992 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі