У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Крс 2016

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Аргенціны выступаюць за больш цеснае ўзаемадзеянне ЕАЭС і МЕРКОСУР

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Аргенціны Сюзана Малькора 20 красавіка на сустрэчы ў Нью-Ёрку выказаліся ў падтрымку наладжвання больш цеснага ўзаемадзеяння паміж ЕАЭС і МЕРКОСУР (Паўднёваамерыканскі агульны рынак). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Асноўная ўвага ў час размовы надавалася стану двухбаковых адносін і магчымасцям пашырэння ўзаемадзеяння Беларусі і Аргенціны, перш за ўсё ў сферы эканамічнага супрацоўніцтва, інвестыцый і гандлю. "У прыватнасці, субяседнікі абмеркавалі магчымасць развіцця двухбаковай эканамічнай кааперацыі, у тым ліку стварэнне сумесных вытворчых прадпрыемстваў для больш шырокага і эфектыўнага выкарыстання патэнцыялу і рыначных магчымасцей буйных гандлёвых саюзаў, да якіх належаць Беларусь і Аргенціна, - ЕАЭС і МЕРКОСУР", - адзначылі ў прэс-службе МЗС.

На сустрэчы быў дасягнуты шэраг дамоўленасцей. Так, міністры дамовіліся аб правядзенні ў другой палавіне 2016 года ў Мінску пасяджэння сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дамовіліся таксама аб узаемным абмене візітамі з мэтай максімальнага садзейнічання актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.

Уладзімір Макей і Сюзана Малькора закранулі таксама глабальную знешнепалітычную праблематыку. Кіраўнік МЗС Аргенціны адзначыла прыкметную ролю і месца Мінска ў намаганнях па ўмацаванні міру і бяспекі ў рэгіёне ў апошнія гады.

Сустрэчу з міністрам замежных спраў Аргенціны Уладзімір Макей правёў у час рабочага візіту ў Нью-Ёрк. Ён узначальвае беларускую дэлегацыю на мерапрыемствах высокага ўзроўню, што праходзяць 20-22 красавіка ў штаб-кватэры ААН.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі