У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Крс 2016

Міжнародная канферэнцыя да 30-годдзя чарнобыльскай катастрофы пройдзе 25 красавіка ў Мінску

20 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міжнародная канферэнцыя, прымеркаваная да 30-годдзя чарнобыльскай катастрофы, адбудзецца 25 красавіка ў Палацы Рэспублікі ў Мінску. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Арганізатарамі канферэнцыі "Чарнобыль праз 30 гадоў. Ад аварыйнай сітуацыі да адраджэння і ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця пацярпелых тэрыторый" выступаюць беларускі ўрад і Праграма развіцця ААН. У мерапрыемстве разам з прадстаўнікамі ўрада, рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, беларускай грамадскасці прымуць удзел замежныя партнёры Беларусі.

На канферэнцыі выступіць намеснік генеральнага сакратара ААН, адміністратар Праграмы развіцця ААН Хелен Кларк. У ліку гасцей і удзельнікаў форуму будуць прадстаўнікі Расіі і Украіны, Мальтыйскага ордэна, а таксама партнёры з Японіі, Швецыі, Ірландыі, Вялікабрытаніі, Аўстрыі, Італіі, прадстаўнікі акрэдытаванага ў Мінску дыпкорпуса. На канферэнцыі будуць шырока прадстаўлены міжнародныя арганізацыі, у тым ліку МАГАТЭ, Сусветны банк, АБСЕ, агенцтвы ААН.

Плануецца, што ўдзельнікі канферэнцыі прымуць дэкларацыю, якая стане зыходным пунктам для фарміравання пад эгідай ААН новай стадыі чарнобыльскага супрацоўніцтва, нацэленага на партнёрства, інавацыі і інвестыцыі ў пацярпелыя рэгіёны.

Удзел у канферэнцыі з'яўляецца адным з элементаў праграмы Хелен Кларк, якая будзе знаходзіцца ў Беларусі з візітам 24-25 красавіка. Яна прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця мемарыяльнай дошкі Рут Уолер у мінскай СШ нумар 130, якой прысвоена імя гэтай амерыканскай грамадзянкі, якая працавала ў гуманітарнай місіі ААН у Беларусі ў 1946 годзе.

Акрамя таго, Хелен Кларк будзе ўручаны ордэн Францыска Скарыны, якога яна ўдастоена за значны ўклад у развіццё супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ААН па правядзенні комплекснай рэабілітацыі і забеспячэнні ўстойлівага развіцця рэгіёнаў, што пацярпелі ў выніку чарнобыльскай катастрофы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі