Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Крс 2016

ПРААН рэалізавала ў Беларусі 4 чарнобыльскія праекты на суму $10 млн

22 красавіка, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. ПРААН рэалізавала ў Беларусі 4 буйныя чарнобыльскія праекты з удзелам міжнародных і замежных донараў з аб'ёмам фінансавання каля $10 млн. Аб гэтым паведаміў журналістам пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

Усяго ж з 1988 года з удзелам агенцтваў ААН рэалізавана каля 80 чарнобыльскіх праектаў, праграм і ініцыятыў з агульным бюджэтам звыш $70 млн, уключаючы і мясцовы ўклад.

Як адзначыў Санака Самарасінха, асноўны акцэнт у рабоце агенцтваў ААН па чарнобыльскай тэматыцы зроблены на комплексную рэабілітацыю і забеспячэнне ўстойлівага развіцця рэгіёнаў, якія пацярпелі ў выніку катастрофы на ЧАЭС. "Неабходна больш актыўна ўключаць насельніцтва ў дасягненне гэтых мэт", - лічыць ён.

У красавіку бягучага года на пасяджэнні Міжустаноўскай групы ААН па Чарнобылі ў штаб-кватэры арганізацыі ў Нью-Ёрку абмяркоўваліся пытанні арганізацыі шматбаковага ўзаемадзеяння да дасягнення мэт устойлівага развіцця ў пацярпелых ад наступстваў аварыі на ЧАЭС рэгіёнах. Старшынёй групы з'яўляецца Адміністратар ПРААН, намеснік Генеральнага сакратара ААН Хелен Кларк, якая прыбывае з візітам у Беларусь 24-25 красавіка бягучага года. У час візіту будуць, у прыватнасці, разглядацца пытанні стварэння партнёрстваў як унутры краіны, так і на глабальным узроўні.

Санака Самарасінха прызнаў, што становіцца ўсё складаней прыцягваць сродкі на праекты па пераадоленні наступстваў аварыі на ЧАЭС. Гэта абумоўлена новымі глабальнымі праблемамі і выклікамі, з якімі сутыкаецца сучасны свет. Аднак, падкрэсліў ён, намаганні па мінімізацыі наступстваў аварыі будуць прадоўжаны па розных праграмах забеспячэння ўстойлівага развіцця, у якія ўключаны адпаведныя кампаненты па рэабілітацыі пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС тэрыторый краіны. У цэлым на праекты па Рамачнай праграме ААН па аказанні дапамогі Беларусі ў мэтах развіцця на 2016-2020 гады прадугледжана $82 млн.

"Беларусь можа стаць лідарам у вырашэнні пытанняў рэгіянальнага развіцця, у тым ліку на чарнобыльскіх тэрыторыях", - лічыць Санака Самарасінха. Гэтаму будзе садзейнічаць і рэалізацыя праектаў з удзелам агенцтваў ААН, замежных партнёраў і донараў. У прыватнасці, размова ідзе аб праекце "Малыя гарады", падтрымцы малога і сярэдняга бізнесу ў рэспубліцы, укараненні інавацый у эканоміцы і экалогіі. Напрыклад, праект "Зялёныя гарады" накіраваны на вырашэнне экалагічных праблем, стварэнне "зялёных рабочых месц".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі