У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Крс 2016

Беларусь імкнецца пашыраць нацыянальныя інтарэсы ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне

28 красавіка, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Беларусь імкнецца пашыраць нацыянальныя інтарэсы ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. Пляцоўкай для гэтага служыць у тым ліку Нарада па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі (НУМДА). Аб гэтым сёння журналістам заявіў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дзмітрый Мірончык праінфармаваў, што 27-29 красавіка кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей знаходзіцца з рабочым візітам у Кітаі. Сёння ён прымае ўдзел у пасяджэнні міністраў замежных спраў краін - членаў НУМДА. "Для Беларусі нарада ўяўляе сабой пляцоўку для пашырэння нацыянальных інтарэсаў у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, - сказаў прэс-сакратар МЗС. - Падключэнне Беларусі да ўдзелу ў палітычных механізмах НУМДА стварыла дадатковыя каналы для развіцця і ўмацавання кантактаў з краінамі-членамі і наглядальнікамі". Акрамя таго, для беларускага боку гэта магчымасць абменьвацца думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня, атрымліваць з першых вуснаў аб'ектыўную інфармацыю аб працэсах у краінах Азіі.

У статусе наглядальніка пры НУМДА, які Беларусь атрымала ў 2015 годзе, яна можа далучыцца да работы галіновых механізмаў і тэматычных мерапрыемстваў нарады. "Пазітыўным фактарам у кантэксце ўдзелу ў рабоце НУМДА служыць наяўнасць у яе складзе стратэгічных партнёраў - Расіі, Кітая, Казахстана", - адзначыў Дзмітрый Мірончык. Важную ролю ў рабоце нарады адыгрываюць таксама Іран і Турцыя, з якімі Беларусь падтрымлівае канструктыўны дыялог.

Нарада па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі - гэта вялікі рэгіянальны форум па развіцці і ўмацаванні супрацоўніцтва, бяспекі, эканамічнага росту і стабільнасці ў Азіі. Узаемадзеянне дзяржаў - членаў НУМДА ажыццяўляецца ў рамках прыярытэтных напрамкаў: эканоміка, экалогія, гуманітарнае і ваенна-палітычнае супрацоўніцтва, барацьба з новымі выклікамі і пагрозамі (тэрарызм, адмыванне незаконных даходаў, кантрабанда наркотыкаў, гандаль людзьмі).

Сустрэча міністраў замежных спраў краін - членаў нарады праводзіцца кожныя чатыры гады. Гэта асноўны форум для кансультацый і разгляду ўсіх пытанняў дзейнасці НУМДА.

Нарада аб'ядноўвае 26 краін Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Азіі, Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі. Гэтыя краіны вырабляюць трэць сусветнага ВУП, іх насельніцтва перасягае 4 млрд чалавек. Статус наглядальніка пры НУМДА акрамя Беларусі маюць Бангладэш, Інданезія, Ліван, Малайзія, Злучаныя Штаты Амерыкі, Украіна, Філіпіны, Японія.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс