Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Лют 2017
Лукашэнка адзначае значны патэнцыял для пашырэння супрацоўніцтва з Новай Зеландыяй
"Упэўнены, што існуе значны патэнцыял для пашырэння беларуска-новазеландскага супрацоўніцтва ў розных галінах. Паслядоўнымі сумеснымі намаганнямі мы зможам узняць двухбаковае ўзаемадзеянне на новы ўзровень, устанавіць сапраўды дружалюбныя і даверныя адносіны паміж нашымі краінамі"...
3 Лют 2017
Лукашэнка аб увядзенні РФ пагранічнай зоны: ніколі не пойдзем на меры ў адказ
"Наколькі мяне інфармавалі, там ёсць нейкая прывязка да канкрэтных нейкіх кропак. Паўстае пытанне - гэта што Расія пачала праводзіць дэмаркацыю граніцы? Дык гэта перагаворны працэс, гэта ж можа выліцца ў сур'ёзны канфлікт"...
3 Лют 2017
Лукашэнка растлумачыў, чаму не падпісаў Мытны кодэкс ЕАЭС
"Я не падпісаў Мытны кодэкс, таму што многае, што павінна было быць, не працуе. Больш таго, я даручыў адклікаць асноўных нашых спецыялістаў з мытных органаў. Без вырашэння праблем я нават не дакрануся да гэтага кодэкса і іншых пытанняў"...
3 Лют 2017
Беларусь гатова ў разы нарасціць супрацоўніцтва з Узбекістанам
Прэзідэнта гэтай краіны Шаўката Мірзіяева, выбранага пасля смерці Іслама Карымава, Аляксандр Лукашэнка ахарактарызаваў са станоўчага боку, адзначыўшы таксама добрыя якасці сфарміраванай ім каманды...
3 Лют 2017
Лукашэнка: Ва ўрадзе будзем замяняць людзей, калі яны нічога не робяць
"Ва ўрадзе мы спакойна будзем ажыццяўляць кадравую палітыку з заменай людзей, калі яны абяцаюць, але нічога не робяць, ды яшчэ і калі Прэзідэнт гаворыць, што гэта трэба выканаць, яны недзе на кухні шэпчуцца, што гэтага не будзе. Не, гэта будзе"...
3 Лют 2017
Лукашэнка гатовы ўвесці мараторый на смяротную кару, калі гэта падтрымае большасць беларусаў
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што не мае права адмяніць смяротную кару або накласці мараторый на яе прымяненне, паколькі праведзены ў Беларусі рэферэндум паказаў: большасць насельніцтва падтрымлівае вышэйшую меру пакарання...
3 Лют 2017
Лукашэнка: У Беларусі не павінна быць паліцэйскай дзяржавы
"Усё павінна быць абгрунтавана, па законе", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, гаворачы аб затрыманнях чыноўнікаў і бізнесменаў...
3 Лют 2017
Лукашэнка падтрымаў ідэю правядзення міжнароднай канферэнцыі па Беларусі
"Абсалютна вас падтрымліваю, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Калі палічыце патрэбным, каб я там пабываў, - калі ласка, знайду дзве-тры гадзіны, каб прыехаць на канферэнцыю, перагаварыць з людзьмі, пачуць нейкае іншае меркаванне"...
3 Лют 2017
Лукашэнка не бачыць неабходнасці ў стварэнні расійскай ваеннай авіябазы ў Беларусі
Прэзідэнт Беларусі адзначыў няяснасць задач з ваеннага пункту гледжання, якія павінна была б вырашыць такая база. "Што такое ў сучаснай вайне, дапусцім, супраць НАТА самалёт? Гэта 10 хвілін бою: ён узляцеў - і яго няма. Вайна сёння іншая"...
3 Лют 2017
Лукашэнка: Ніякіх лагераў для бежанцаў у Беларусі не будавалі і будаваць не будуць
"Часам гляджу на Еўропу, і балюча становіцца ад таго, што там адбываецца, і за тых кіраўнікоў. Стогнуць, плачуць, дзеляць гэтых беглякоў - па 500, па тысячы чалавек, а Прыбалтыка і краіны Усходняй Еўропы ўпіраюцца - не, не пусцім тысячу чалавек. А мы з Украіны, і не толькі, прынялі амаль 170 тыс. чалавек. Мы як да гэтага паставіліся? Я падпісаў указ, і мы ім прадаставілі ўсе ўмовы як беларусам"...
3 Лют 2017
Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць Беларусі прыняць ваенныя вучэнні з Расіяй "Захад-2017"
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што раней ён прапанаваў Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну праводзіць вучэнні рознага маштабу з перыядычнасцю праз два гады, прычым па чарзе. Вучэнні "Захад-2017" будуць адкрытымі, "на іх запросяць тых, хто хоча пераканацца ў тым, што мы ні на каго не збіраемся нападаць"...
3 Лют 2017
Лукашэнка аб перагаворах з РФ у прамысловасці: забясплатна прасілі аддаць высокатэхналагічныя прадпрыемствы
"У мяне просяць забясплатна аддаць высокатэхналагічныя прадпрыемствы, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Гэта па-брацку? Гэта прыстойна?"
3 Лют 2017
Лукашэнка: Выхад Беларусі з ЕАЭС і Саюзнай дзяржавы - поўны вымысел
"Мы рыхтуем вельмі шырокую інфармацыю (працуе цэлая група вучоных, спецыялістаў) па беларуска-расійскіх адносінах. Я помню, як пачынаўся Мытны саюз... Чаму мы туды пайшлі? Мы разлічвалі, што гэты саюз будзе заснаваны на раўнапраўі, будуць створаны роўныя ўмовы. Гэта галоўнае, без гэтага не бывае саюза. Калі няроўныя ўмовы, то навошта туды ісці, дзеля чаго?"...
3 Лют 2017
Лукашэнка: Без расійскай нафты мы абыдземся, хоць і будзе цяжка
"Але свабода, незалежнасць не ацэньваецца ніякімі грашамі. Незалежнасць, прыстойнасць, наша гістарычнае мінулае даражэйшае, чым нафта"...
3 Лют 2017
Лукашэнка аб дзяржслужачых: Пакуль не скароціце апарат - ніякага павышэння зарплаты
Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ...
3 Лют 2017
Лукашэнка: Аптымізацыя дзяржрасходаў праводзіцца пастаянна і пачынаецца з Прэзідэнта
"Вы думаеце, што можна прыйсці - і, раз, касой усё выкасіць. Нічога падобнага. Гэта ад лёсаў людзей да канкрэтных мерапрыемстваў, якіх можна пералічыць мноства. Ні з сяго ні з таго гэтага адразу не зробіш", - падкрэсліў Прэзідэнт...
3 Лют 2017
Прэзідэнт: Савет па прадпрымальніцтве будзе рэфармаваны
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што прадпрымальнікі павінны прыняць актыўны ўдзел у фарміраванні абноўленага складу савета. "Накіруйце таго, хто там павінен быць. Але без тых, хто ўмее толькі балбатаць, але нічога не хоча рабіць", - даручыў Прэзідэнт...
3 Лют 2017
Лукашэнка пракаменціраваў ход перагавораў з МВФ па новай праграме
"Пытанне ў тэрмінах - я хачу па-людску, па-чалавечы, а вы хочаце вось гэтак - "секану і ўсё". Так, можа, будзе хутчэйшы эфект... Можа, хутчэй. Але ці вытрымаюць людзі?"
3 Лют 2017
Лукашэнка не выключае магчымасці адмены дэкрэта нумар 3
"Гэты дэкрэт працуе гады два-тры. Давайце пажывём. Калі мы з вамі прыйдзем да адной высновы, што гэта анахранізм і ён не патрэбны, мы яго адменім. Не спяшайцеся. Можа, ён яшчэ шмат карыснага прыўнясе ў наша жыццё", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка...
3 Лют 2017
Лукашэнка: Аб'ёмы льготнага крэдытавання жылля будуць павялічвацца з ростам эканомікі
"Ніхто не адмяняў ільготнае жыллё. Проста стала менш грошай. Каб даць грошы на льготны крэдыт, іх трэба недзе ўзяць. І на доўгі час. А гэта грошы прадпрыемстваў і вашы грошы. Ільготнае жыллё было і ёсць, але не ў такім аб'ёме. Будзем багацейшыя - будзе больш", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі