Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Лют 2017
Дні культуры Беларусі ў В'етнаме пройдуць у маі
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў В'етнаме Уладзімір Гошын 21 лютага правёў сустрэчу з намеснікам загадчыка міжнароднага аддзела ЦК Кампартыі В'етнама Нгуен Туан Фонгам...
21 Лют 2017
Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга з 70-годдзем
"Вы ўносіце вялікі ўклад у захаванне і развіццё лепшых музычных традыцый Беларусі, садзейнічаеце папулярызацыі нашай музыкі не толькі ў краіне, але і за яе межамі", - гаворыцца ў віншаванні. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што высокі прафесіяналізм Міхаіла Фінберга, выключнае майстэрства і самаадданае служэнне мастацтву заваявалі сэрцы шматлікіх паклоннікаў...
20 Лют 2017
Пірштук узначаліць беларускую дэлегацыю на зімовым пасяджэнні ПА АБСЕ ў Вене
Зімовая сесія ПА АБСЕ пройдзе ў Вене (Аўстрыя) 23-24 лютага. Мяркуецца, што парламентарыі з краін - членаў АБСЕ будуць абмяркоўваць пытанні палітыкі, бяспекі, эканомікі, навакольнага асяроддзя і правоў чалавека. Летняя сесія ПА АБСЕ пройдзе ў Мінску 5-9 ліпеня і будзе прысвечана ўмацаванню ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва ў імя міру і працвітання ў рэгіёне АБСЕ...
20 Лют 2017
Нацыянальны план дзеянняў па забеспячэнні гендарнай роўнасці на 2017-2020 гады зацверджаны ў Беларусі
Гэта пяты праграмны дакумент, накіраваны на развіццё механізмаў укаранення гендарнага падыходу ў працэс распрацоўкі і рэалізацыі мер дзяржаўнай палітыкі ў розных сферах жыццядзейнасці грамадства. Сярод задач нацыянальнага плана - развіццё інстытуцыянальнага механізма па забеспячэнні гендарнай роўнасці; пашырэнне эканамічных магчымасцей жанчын і мужчын; забеспячэнне гендарна-арыентаванай аховы здароўя...
20 Лют 2017
Лукашэнка і Назарбаеў абмеркавалі па тэлефоне двухбаковы парадак дня і праблемныя пытанні ў ЕАЭС
Бакі абмеркавалі ўвесь комплекс беларуска-казахстанскіх адносін. Нурсултан Назарбаеў запрасіў Аляксандра Лукашэнку прыняць удзел у саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва летам бягучага года, а таксама наведаць выстаўку "ЭКСПА-2017" у Астане...
20 Лют 2017
Беларусь і Перу зацікаўлены ў інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння паміж МЗС
Аб гэтым было заяўлена на праведзенай сёння ў Маскве сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнкі і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Перу ў РФ Луіса Бенхаміна Чымой Артэага...
20 Лют 2017
Макей 21-22 лютага зробіць рабочую паездку ў Расію
Уладзімір Макей правядзе рабочую сустрэчу з міністрам замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргеем Лаўровым, у час якой будуць абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, узаемадзеянне на міжнароднай арэне і ў міжнародных арганізацыях, а таксама падрыхтоўка да святкавання 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Расіяй...
20 Лют 2017
Пакістанская дэлегацыя на чале з губернатарам правінцыі Белуджыстан 19-25 лютага наведвае Беларусь
Візіт прадугледжаны Пратаколам аб супрацоўніцтве паміж Брэсцкім аблвыканкамам і ўрадам правінцыі Белуджыстан Пакістана, падпісаным у Ісламабадзе 10 лістапада 2015 года. Гэты візіт адкрывае новую старонку ў міжрэгіянальным супрацоўніцтве дзвюх краін...
19 Лют 2017
Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Паўла з юбілеем і 25-годдзем архірэйскай хіратоніі
"Вы прысвяцілі сваё жыццё служэнню Царкве, абароне высокіх прынцыпаў хрысціянскага жыцця. Ваша праца нясе людзям надзею, адкрывае прыгажосць веры, падтрымлівае ў справах міласэрнасці", - гаворыцца ў віншаванні. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння праваслаўе - гэта не толькі маральная аснова беларускага грамадства, але сацыяльны і духоўны інстытут, здольны аказваць значны ўплыў на развіццё сучаснага свету...
17 Лют 2017
Створаны аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні ў Беларусі Кубка Еўропы-2017 па бегу на 10 000 м
Гэта прадугледжана распараджэннем прэм'ер-міністра Беларусі ад 16 лютага 2017 года нумар 51р. началіў камітэт міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко...
17 Лют 2017
Лукашэнка выказаў спачуванні Навазу Шарыфу ў сувязі з ахвярамі тэракта ў Сехване
"З цяжкім сэрцам даведаўся пра жудасны тэрарыстычны акт у Пакістане – выбух у мусульманскім храме Лал Шахбаз у горадзе Сехван", - гаворыцца ў спачуванні...
17 Лют 2017
Беларусь падрыхтавала відэазаяўку на правядзенне ў 2018 годзе Міжнароднага касмічнага кангрэса
Распрацаваная відэапрэзентацыя прадстаўляе Беларусь як касмічную дзяржаву, дэманструе дасягненні краіны і беларускай навукі ў касмічнай дзейнасці, паказвае ўдзел касманаўтаў - ураджэнцаў Беларусі ў асваенні касмічнай прасторы...
16 Лют 2017
Будаўніцтва новага комплексу будынкаў беларускай дыпмісіі завяршаецца ў Ашхабадзе
Адбылася сустрэча Яўгена Шэстакова і членаў беларускай дэлегацыі з намеснікам міністра замежных спраў Туркменістана Бердыніязам Мяціевым. Бакі грунтоўна абмеркавалі актуальныя пытанні шматпланавага ўзаемадзеяння дзвюх краін, адзначыўшы высокі ўзровень стратэгічнага партнёрства як у двухбаковым фармаце, так і на міжнароднай арэне...
16 Лют 2017
Мінсельгасхарч разлічвае вырашыць усе пытанні з Рассельгаснаглядам у спакойнай і дзелавой абстаноўцы
"Мы разлічваем на вырашэнне ўсіх пытанняў у спакойнай і дзелавой абстаноўцы, без лішняга шуму. У бліжэйшы час мы разбяромся з усімі праблемамі. Гэтыя пытанні павінны вырашацца прафесіяналамі на ўзроўні ветэрынарных службаў дзвюх краін", - адзначыў Аляксей Багданаў...
16 Лют 2017
Беларусь разлічвае на падпісанне з Расіяй пратакола па нафце і газе на наступным тыдні
"У пятніцу-суботу мы правялі чарговыя перагаворы, склалі праект пратакола з маім калегам Дварковічам. Цяпер гэты пратакол знаходзіцца на разглядзе ў расійскага кіраўніцтва. Спадзяюся, што на наступным тыдні ён убачыць свет", - сказаў віцэ-прэм'ер...
16 Лют 2017
Колькасць работнікаў Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі скароціцца да 118 чалавек
У адпаведнасці з патрабаваннямі кіраўніка дзяржавы па скарачэнні дзяржаўнага апарату колькасць дзяржаўных служачых Адміністрацыі Прэзідэнта скарачаецца на 30 працэнтаў. Указ уступае ў сілу 1 мая 2017 года. Галоўнымі задачамі Адміністрацыі вызначаны забеспячэнне рэалізацыі Прэзідэнтам Беларусі паўнамоцтваў у галінах дзяржаўнай кадравай палітыкі, ідэалогіі беларускай дзяржавы...
15 Лют 2017
Макей і Лаўроў абмеркавалі графікі бліжэйшых беларуска-расійскіх кантактаў
"Абмяркоўваліся актуальныя пытанні двухбаковых адносін, уключаючы графік бліжэйшых расійска-беларускіх кантактаў, - адзначылі ў расійскім знешнепалітычным ведамстве. - Закраналіся таксама міжнародныя і рэгіянальныя сюжэты, якія ўяўляюць узаемны інтарэс"...
15 Лют 2017
Макей абмеркаваў з паслом Ізраіля мерапрыемствы ў сувязі з 25-годдзем беларуска-ізраільскіх дыпламатычных адносін
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ізраіля ў нашай краіне Алонам Шохамам у сувязі з уручэннем ім копій даверчых грамат...
15 Лют 2017
Мірончык: Работа з еўрапейскімі партнёрамі па пытанні зніжэння кошту шэнгенскіх віз прадаўжаецца
Праект пагаднення па візавых пытаннях паміж ЕС і Беларуссю цесна ўвязаны з праектам пагаднення аб рэадмісіі. Гэтыя дакументы разглядаюцца і прадугледжваюцца да падпісання ў адным пакеце. Дзмітрый Мірончык акцэнтаваў увагу, што другі дакумент завязаны на тэме нелегальных мігрантаў, а тут даволі шмат пытанняў...
15 Лют 2017
Лукашэнка: Высокі ўзровень супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Сербіяй заснаваны на духоўнай і культурнай супольнасці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Сербія Таміслава Нікаліча з нацыянальным святам - Днём дзяржаўнасці...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі