Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Лют 2017
Урад зацвердзіў план мерапрыемстваў па правядзенні Года навукі
"План - своеасаблівая "дарожная карта" максімальнага ўключэння навуковай сферы як важнейшай рухаючай сілы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў забеспячэнне канкурэнтаздольнасці Беларусі на сусветным рынку"...
14 Лют 2017
Лукашэнка асабіста зацвердзіць мінімальны набор нарматываў для суб'ектаў гаспадарання
"Мінімальны набор нарматываў, які сапраўды неабходны для пачатку гаспадарчай дзейнасці і ідзе "ад жыцця", буду зацвярджаць асабіста. Суб'екты гаспадарання павінны дакладна ведаць свае абавязкі і іх аб'ём. І на гэтым кропка! Больш нічога ад іх патрабаваць не смейце!" - заявіў Прэзідэнт...
13 Лют 2017
Лукашэнка падпісаў указ аб аптымізацыі на 30 працэнтаў Адміністрацыі Прэзідэнта
Дакумент прыняты ў мэтах удасканалення дзейнасці Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, аптымізацыі яе структуры і колькасці. У адпаведнасці з патрабаваннямі кіраўніка дзяржавы па скарачэнні дзяржаўнага апарату колькасць дзяржаўных служачых Адміністрацыі Прэзідэнта скарачаецца на 30 працэнтаў...
13 Лют 2017
Беларусь і Расія намецілі меры ўзаемадзеяння з нацыянальна-культурнымі грамадскімі аб'яднаннямі
Абыўся зацікаўлены абмен думкамі аб бягучым стане і перспектывах развіцця беларуска-расійскага ўзаемадзеяння ў сферы нацыянальных адносін. Бакі канстатавалі эфектыўнасць прынятых кіраўніцтвам дзвюх дзяржаў мер па забеспячэнні і падтрыманні міжнацыянальнай і міжканфесійнай згоды...
13 Лют 2017
Беларусь увайшла ў топ-10 краін з найменшым узроўнем злачыннасці
Беларусь размясцілася на дзясятым радку ў рэйтынгу. Усяго ў рэйтынгу ўзроўню злачыннасці і бяспекі ацэньваліся 125 краін. Краінай з найменшым узроўнем злачыннасці з'яўляецца Катар, які заняў першае месца...
13 Лют 2017
Уладзімір Гошын уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту М'янмы
На сустрэчы абмеркаваны ўвесь спектр двухбаковых адносін, перспектывы далейшага ўзаемадзеяння. У час знаходжання ў г.Нейп'ідо Уладзімір Гошын таксама правёў перагаворы з дзяржаўным міністрам (намеснікам міністра) замежных спраў М'янмы і старшынёй камітэта па міжнародным супрацоўніцтве Палаты прадстаўнікоў М'янмы...
13 Лют 2017
Лукашэнка праводзіць сустрэчу з галоўным рэдактарам "Народнай волі"
Кіраўнік дзяржавы выказаў гатоўнасць абмеркаваць у час сустрэчы ўсе актуальныя пытанні, у тым ліку праблемнага характару. Прэзідэнт разлічвае на далейшае аб'ектыўнае асвятленне вынікаў размовы...
10 Лют 2017
Прэзідэнт Грузіі зробіць 1-2 сакавіка візіт у Беларусь
Візіт кіраўніка дзяржавы абмяркоўваўся ў час беларуска-грузінскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў. На перагаворах бакі падкрэслілі важнасць двухбаковых дружалюбных адносін і цеснага супрацоўніцтва па розных напрамках...
10 Лют 2017
Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Швейцарыі абмяняліся пасланнямі да 25-годдзя дыпадносін
Абмен пасланнямі адбыўся ў час сустрэчы Часовага паверанага Беларусі ў Швейцарыі Паўла Мацукевіча з начальнікам упраўлення Еўропы, Цэнтральнай Азіі, Савета Еўропы, АБСЕ палітычнай дырэкцыі Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарыі Нікаласам Брулем...
10 Лют 2017
Мінск і Сеул маюць добры фундамент для далейшага пашырэння двухбаковага дыялогу - Лукашэнка
"Ваша краіна была ў шэрагу першых дзяржаў, якія прызналі незалежнасць Беларусі ў 1992 годзе. З задавальненнем адзначаю, што з гэтага часу адбылося шмат выдатных падзей у розных галінах беларуска-карэйскага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні...
10 Лют 2017
Лукашэнка павіншаваў Дорыс Лойтхард з 25-й гадавінай дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Швейцарыяй
"З задавальненнем адзначаю наяўнасць цесных беларуска-швейцарскіх сувязей, заснаваных на шматгадовым вопыце ўзаемадзеяння, агульнай зацікаўленасці, прынцыпах павагі, раўнапраўя і адказнасці"...
9 Лют 2017
Укараненне ў Беларусі механізма давернага кіравання прадпрыемствамі абмяркоўваецца на нарадзе ў Прэзідэнта
"Ёсць стратнае або нерэнтабельнае прадпрыемства. Яно працуе дрэнна. Трэба, каб працавала эфектыўна і добра. Дык давайце дадзім права адказным органам улады. Калі гэта сельгаспрадпрыемства, у нас адказваюць губернатары і старшыні райвыканкамаў. Няхай яны вызначацца, як кіраваць гэтым прадпрыемствам"...
8 Лют 2017
Беларусь і Румынія абмеркавалі шляхі інтэнсіфікацыі двухбаковых кантактаў
Аб гэтым ішла размова на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Румыніі Андрэя Грынкевіча з міністрам замежных спраў Румыніі Тэадорам Мелешкану...
8 Лют 2017
Створаны рэспубліканскі аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні ў Мінску 26-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка ўзначаліць аргкамітэт. У яго склад таксама ўвойдуць яшчэ больш як 30 чалавек, у ліку якіх міністры, кіраўнікі розных ведамстваў і ўстаноў...
7 Лют 2017
Лукашэнка занепакоены зніжэннем аб'ёмаў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў Саюзнай дзяржаве і ЕАЭС
Прэзідэнт падкрэсліў, што трывалыя эканамічныя сувязі з'яўляюцца асновай любых адносін. "Мы заўсёды былі б сябрамі, братамі, але каб мець назаўсёды брацкія адносіны, павінна быць аснова - гэта эканоміка. І дзякуй богу, што ў нас яна вельмі залежная адзін ад аднаго", - сказаў Аляксандр Лукашэнка...
6 Лют 2017
Парламенты Беларусі і Ірана актывізуюць супрацоўніцтва
Разгледжаны перспектывы развіцця беларуска-іранскага міжпарламенцкага дыялогу, пытанні ўдасканалення дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва, у тым ліку садзейнічанне парламенцкімі метадамі развіццю гандлёва-эканамічных сувязей. У ліку разглядаемых пытанняў - узаемадзеянне ў фармаце міжнародных парламенцкіх арганізацый...
6 Лют 2017
Лукашэнка раскрытыкаваў эфектыўнасць работы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце
"Патрабуецца аб'ектыўная ацэнка дзейнасці Акадэміі кіравання (дарэчы, ацэнку я ўжо даў). Калі ласка, выконвайце і не зацягвайце. Калі цяперашняе кіраўніцтва Акадэміі кіравання не разумее, што рабіць, яго трэба неадкладна замяніць. Туды яно было і накіравана для таго, каб правесці нармальную работу", - заявіў Прэзідэнт...
6 Лют 2017
Лукашэнка: У сферы ідэалагічнай работы важна адмовіцца ад усяго паказушнага і надуманага
"Трэба прадоўжыць удасканаленне нацыянальнай ідэалогіі. Гэта адна з галоўных умоў стабільнасці ў грамадстве і аснова для далейшага развіцця. Важна адмовіцца ад усяго паказушнага і надуманага. Ні ў якім выпадку не павінна быць нейкіх фармальных і непатрэбных мерапрыемстваў", - запатрабаваў Прэзідэнт...
6 Лют 2017
Лукашэнка патрабуе прадаўжэння дэбюракратызацыі і павышэння выканальніцкай дысцыпліны
"Неабходны строгі кантроль за працэсам дэбюракратызацыі і імгненнае рэагаванне на змяненні сітуацыі ў палітыцы, эканоміцы, сацыяльнай і іншых сферах. Ніводная праблема, якая хвалюе нашых грамадзян, не павінна застацца без вашай увагі," - сказаў беларускі лідар...
6 Лют 2017
Новы пасол Ізраіля Алон Шохам прыбыў у Беларусь
У Мінск дыпламат прыляцеў вечарам 5 лютага. Да назначэння паслом у Беларусь Алон Шохам займаў пасаду начальніка консульскага аддзела МЗС Ізраіля...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі