Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Ліп 2017

Беларусь накіроўвае запрашэнні прадстаўнікам замежных краін для назірання за вучэннямі "Захад-2017"

13 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Дзяржавам АБСЕ ў адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі будзе накіравана ўся неабходная інфармацыя аб маючых адбыцца беларуска-расійскіх вучэннях "Захад-2017". Беларусь таксама ў ініцыятыўным парадку накіроўвае запрашэнні прадстаўнікам замежных краін і міжнародных арганізацый для назірання за вучэннямі. Аб гэтым сёння на брыфінгу паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сумесныя стратэгічныя вучэнні ўзброеных сіл Беларусі і Расіі, якія пройдуць у верасні 2017 года, маюць планавы характар. Такія вучэнні праводзяцца раз у два гады. Яшчэ ў канцы 2016 года мы афіцыйна паведамілі ўсім дзяржавам АБСЕ аб маючых адбыцца вучэннях, як гэта і прадугледжана нашымі абавязацельствамі па Венскім дакуменце 2011 года аб мерах умацавання даверу і бяспекі. Не пазней як за 142 дні да пачатку вучэнняў дзяржавам - удзельніцам АБСЕ будзе накіравана ўся неабходная інфармацыя аб "Захадзе-2017". Гэта таксама прадугледжана нашымі абавязацельствамі па Венскім дакуменце", - заявіў прэс-сакратар.

Акрамя таго, Дзмітрый Мірончык падкрэсліў, што кіраўнік беларускай дзяржавы, МЗС і Міністэрства абароны неаднаразова дакладна заяўлялі, што маючыя адбыцца вучэнні не нясуць пагрозы каму б там ні было.

Дзмітрый Мірончык адзначыў, што напярэдадні на форуме АБСЕ па супрацоўніцтве ў галіне бяспекі ў Вене намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі зрабіў разгорнуты брыфінг, прысвечаны гэтым вучэнням. Афіцыйна і на высокім узроўні дзяржавам - удзельніцам АБСЕ была прадстаўлена падрабязная інфармацыя аб задуме і сцэнарыі вучэнняў, іх асноўных мэтах і задачах, месцах правядзення, сілах і сродках, якія будуць задзейнічаны.

"На пляцоўцы АБСЕ мы яшчэ раз асабліва падкрэслілі, што вучэнні "Захад-2017" маюць абарончы характар і накіраваны выключна на ўмацаванне ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы", - сказаў прадстаўнік МЗС.

На брыфінгу было таксама дакладна заяўлена, што агульная колькасць войскаў, якія ўдзельнічаюць у вучэннях "Захад-2017", не перавысіць узровень, які падлягае абавязковаму назіранню за пэўнымі відамі ваеннай дзейнасці, устаноўлены Венскім дакументам. "Інакш кажучы, дзяржавы - удзельніцы АБСЕ, у тым ліку Беларусь, не абавязаны запрашаць наглядальнікаў на вучэнні такога маштабу, у якіх задзейнічана менш як 13 тыс. ваеннаслужачых, - сказаў Дзмітрый Мірончык. - У той жа час, кіруючыся прынцыпам транспарэнтнасці і дзейнічаючы ў духу добрай волі, наша краіна ў ініцыятыўным парадку накіроўвае запрашэнні для ўдзелу ў назіранні за актыўнай фазай вучэнняў прадстаўнікам міжнародных арганізацый (ААН, АБСЕ, НАТА, СНД, АДКБ, Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа). Мы запросім і ваенных аташэ замежных краін, акрэдытаваных пры пасольствах у Беларусі".

Паводле слоў прэс-сакратара, таксама будуць запрошаны ваенныя наглядальнікі ад Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Эстоніі, Швецыі і Нарвегіі.

"Таму заклапочанасці і апасенні некаторых краін і палітыкаў маюць абсалютна штучны характар і ўласцівы больш часам халоднай вайны, чым цяперашняй рэальнай сітуацыі. "Пара перастаць шукаць чорную кошку ў цёмным пакоі. Яе там няма", - падкрэсліў Дзмітрый Мірончык.

Адказваючы на ўдакладняльнае пытанне аб тым, ці пачаўся працэс накіравання запрашэнняў, ён сказаў: "Наколькі мне вядома, літаральна сёння па лініі Міністэрства абароны гэтыя запрашэнні будуць накіраваны".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі