Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Ліп 2017

Лукашэнка і Дадон абмяркуюць у Віцебску развіццё беларуска-малдаўскага супрацоўніцтва

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Малдовы Аляксандр Лукашэнка і Ігар Дадон сёння ў Віцебску правядуць сустрэчу, на якой абмяркуюць розныя аспекты развіцця беларуска-малдаўскага супрацоўніцтва, паведамляе БЕЛТА.

Плануецца, што ў парадку дня перагавораў будзе ўзаемадзеянне дзвюх краін у гандлі, эканоміцы, палітыцы і сацыяльнай сферы. Лідары Беларусі і Малдовы таксама абмяркуюць тэматыку ўзаемадзеяння ў інтэграцыйных фарматах.

Ігар Дадон 12-14 ліпеня знаходзіцца з рабочым візітам у Беларусі. Акрамя перагавораў з кіраўніком беларускай дзяржавы, праграма візіту ўключае наведванне буйных беларускіх прадпрыемстваў, якія працуюць як у сферы прамысловай вытворчасці, так і сельскай гаспадаркі, сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў, малдаўскай дыяспары, наведванне розных сацыякультурных аб'ектаў.

На сустрэчы з прадстаўнікамі беларускага бізнесу Прэзідэнт Малдовы ў прыватнасці заявіў, што яго краіна ставіць задачу дасягнуць тавараабароту з Беларуссю $400 млн, у тым ліку за кошт рэалізацыі і развіцця сумесных праектаў. Ён таксама падкрэсліў магчымасць выкарыстання Малдовы ў якасці зручнай пляцоўкі для далейшага прасоўвання сумесна вырабленай прадукцыі на рынкі краін рэгіёна.

Плануецца, што сёння Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у адкрыцці XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Кіраўнік беларускай дзяржавы выступіць з прамовай на адкрыцці форуму, а таксама ўручыць спецыяльную ўзнагароду Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення".

На адкрыцці фестывалю таксама будуць прысутнічаць многія замежныя госці з розных краін свету. У іх ліку і Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі