У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Ліп 2017

Усе гарадскія пасёлкі Беларусі за пяцігоддзе прывядуць у парадак па прыкладзе Копысі

7 ліпеня, Аршанскі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Усе гарадскія пасёлкі Беларусі за пяцігоддзе прывядуць у парадак па прыкладзе Копысі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з жыхарамі гэтага гарадскога пасёлка і іншых бліжэйшых населеных пунктаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што рашэнне аб аднаўленні і навядзенні належнага парадку ў Копысі было прынята восенню мінулага года. З таго часу ўжо многае зроблена ў пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця гэтага населенага пункта. Рэканструяваны сацыяльныя ўстановы, інфраструктура, удзелена ўвага вытворчай сферы.

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што для рэалізацыі гэтага пілотнага праекта быў выбраны менавіта гэты гарадскі пасёлак не таму, што гэта месца яго нараджэння. Гэта звязана перш за ўсё з тым, што Прэзідэнт сам добра ведае гэта месца і можа асабіста пракантраляваць якасць, неабходнасць і запатрабаванасць тых ці іншых месц па развіцці населенага пункта. "Мы хацелі стварыць прыклад для іншых", - сказаў ён.

Паводле слоў Прэзідэнта, сёння прынята рашэнне, што кожны год у кожнай вобласці па прыкладзе Копысі будзе наводзіцца парадак у двух падобных пасёлках гарадскога тыпу. Гэту работу плануецца завяршыць на працягу пяці гадоў.

"Перад намі стаіць праблема, як развіваць далей краіну, як яе засяліць, дзе павінны жыць людзі, - адзначыў беларускі лідар. - А каб яны тут (у пасёлках, падобных да Копысі. - Заўвага БЕЛТА) жылі, тут павінны быць створаны нармальныя ўмовы. Для таго каб гэты край у будучым працвітаў, тут павінны жыць людзі, будаваць сваё жыллё. Але жыць яны будуць толькі тады, калі будзе добрая, надзейная работа".

Што датычыцца вытворчай сферы, Аляксандр Лукашэнка заявіў аб планах па яе развіцці. У немалой ступені гэтаму будзе садзейнічаць знаходжанне гарадскога пасёлка паміж дзвюма буйнымі сельскагаспадарчымі арганізацыямі - ААТ "Александрыйскае" і ствараемым ТАА "Купалаўскае". У выніку будзе магчымасць сканцэнтраваць у Копысі перапрацоўку адпаведнай прадукцыі, будуць узводзіцца гандлёвыя кропкі.

"На прыкладзе Копысі я хачу паказаць усім, якім павінен быць пасёлак гарадскога тыпу, а на прыкладзе холдынга "Купалаўскае" - якой павінна быць сельгасвытворчасць у XXI стагоддзі, - падкрэсліў беларускі лідар. - Гэта той шлях, па якім мы будзем ісці, перабудоўваючы і добраўпарадкоўваючы Беларусь".

Звяртаючыся да мясцовых жыхароў, Прэзідэнт таксама адзначыў, што далейшае падтрыманне парадку і развіццё іх населенага пункта залежаць толькі ад іх саміх. "Беражыце гэты край", - даў наказ ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс