У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Ліп 2017

Лукашэнка павіншаваў лётчыка-касманаўта Пятра Клімука з 75-годдзем

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лётчыка-касманаўта, двойчы Героя Савецкага Саюза Пятра Клімука з 75-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ваш жыццёвы шлях - яскравы прыклад самаадданага служэння Айчыне. Мужнасць, прафесіяналізм, шырокая эрудыцыя, адказнасць і адданасць сваёй справе далі магчымасць Вам стаць выдатным лётчыкам-касманаўтам, двойчы Героем Савецкага Саюза, - гаворыцца ў віншаванні. - Мы ганарымся Вамі, сваім знакамітым земляком, першым беларусам, які падняўся ў космас".

Прэзідэнт падкрэсліў, што Пётр Клімук унёс вялікі ўклад у рэалізацыю праектаў па стварэнні беларускіх касмічных апаратаў, якія сёння працуюць на арбітах Зямлі і дапамагаюць вырашаць важныя сацыяльна-эканамічныя задачы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Пятру Клімуку моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, далейшых поспехаў у навуковай і грамадскай дзейнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс