Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Jul 2017

Макей: У рамках "Хельсінкі-2" магчымы пераход ад ваяўнічай рыторыкі да працэсу перагавораў

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У рамках прапанаванай беларускім бокам канцэпцыі па арганізацыі новага міжнароднага форуму па аналогіі з Хельсінкскім працэсам магчымы пераход ад ваяўнічай рыторыкі да працэсу перагавораў. Аб гэтым кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей заявіў у інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў міністра, вылучаная кіраўніком беларускай дзяржавы ініцыятыва працэсу "Хельсінкі-2" вельмі своечасовая і актуальная. "У бліжэйшым будучым мы (у свеце. - Заўвага БЕЛТА) зразумеем пільную патрэбу хутчэйшага адыходу ад ваяўнічай рыторыкі і пераходу да працэсу перагавораў, да пошуку ўзаемапрымальных рашэнняў праблем, што назбіраліся. І зрабіць гэта можна будзе ў рамках канцэпцыі "Хельсінкі-2", - упэўнены Уладзімір Макей.

Гаворачы пра старшынства Беларусі ў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятыве, якое праходзіць пад лозунгам пашырэння сумяшчальнасці ў вялікай Еўропе, міністр адзначыў, што беларуская пазіцыя нацэлена на неабходнасць вырашэння існуючых праблем. "Вядома, мы разумеем, што мы не можам адразу ж арганізаваць прамыя перагаворы, звязаныя з заключэннем нейкіх юрыдычных абавязваючых пагадненняў паміж, напрыклад, ЕАЭС і Еўрасаюзам. Але пачынаць трэба за малога, паступова, крок за крокам", - сказаў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Мы зацікаўлены ў тым, каб нашы стандарты зблізіліся, каб мы гандлявалі па адзіных правілах. Калі мы будзем рухацца паступова, крок за крокам у гэтым плане, то, я перакананы, што ўзнікне і большае разуменне неабходнасці ўзаемадзеяння паміж еўразійскай і еўрапейскай эканамічнай прасторай", - заявіў Уладзімір Макей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі