Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Ліп 2017

Лукашэнка назначыў Ісачэнку губернатарам Мінскай вобласці

Лукашэнка назначыў Ісачэнку губернатарам Мінскай вобласці4 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Анатоля Ісачэнку старшынёй Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вобласць немалая, гэта палавіна краіны. Я не магу сказаць, што вобласць дасягнула поспеху ў сваім развіцці. Вы, напэўна, гэта адчулі, працуючы памочнікам. Але кожны губернатар нешта прыўносіў для развіцця Мінскай вобласці", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Анатоль Ісачэнка ўсю адпаведную работу ведае па вертыкалі і мае неабходны вопыт.

"Я вельмі хацеў бы, каб у вас у Мінскай вобласці атрымалася. На мяне вы можаце разлічваць, калі вам будзе неабходна дапамога. Разбярыцеся на месцы, паглядзіце на сітуацыю яшчэ раз, ужо з гэтай вышыні. Далажыце аб сваіх задумах Савету дэпутатаў. Раскажыце, у якім напрамку будзем дзейнічаць", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка назначыў Ісачэнку губернатарам Мінскай вобласціПрэзідэнт таксама заявіў аб неабходнасці больш інтэнсіўнымі тэмпамі і часцей праводзіць ратацыю кадраў.

Да гэтага часу Анатоль Ісачэнка працаваў на пасадзе памочніка Прэзідэнта Беларусі - інспектара па Мінскай вобласці.

Чакаецца, што 5 ліпеня кандыдатура Анатоля Ісачэнкі будзе прапанавана на сесіі Мінскага абласнога Савета дэпутатаў для зацвярджэння на пасадзе старшыні аблвыканкама.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі