У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Чэр 2017

Лукашэнка растлумачыў, навошта Беларусі і Расіі неабходна праводзіць узгодненую эканамічную палітыку

30 чэрвеня, Масква /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Узгодненая эканамічная палітыка Беларусі і Расіі будзе стымуляваць сумесную вытворчасць высокатэхналагічнай прадукцыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пленарным пасяджэнні IV Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Залогам паспяховага пераадолення глабальных выклікаў у будучым з'яўляецца глыбокая кааперацыя, арыентаваная на выпуск высокатэхналагічнай навукаёмістай прадукцыі. Абавязковае патрабаванне да такой прадукцыі - хутчэйшае ўкараненне ў серыйную вытворчасць у Беларусі і Расіі. Гэта асабліва важна з улікам узрастаючай канкурэнцыі на сусветным рынку", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Пры гэтым фарміраванне і правядзенне ўзгодненай эканамічнай палітыкі Беларусі і Расіі будзе ў значнай ступені стымуляваць такую вытворчасць, садзейнічаць павышэнню яе экспартнага патэнцыялу і эфектыўнаму вырашэнню задачы імпартазамяшчэння", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс