Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Jul 2017

Лукашэнка адзначае сур'ёзны сістэмны крызіс еўрапейскай архітэктуры бяспекі

Лукашэнка адзначае сур'ёзны сістэмны крызіс еўрапейскай архітэктуры бяспекі5 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае сур'ёзны сістэмны крызіс еўрапейскай архітэктуры бяспекі. Аб гэтым ён заявіў сёння на пленарным пасяджэнні, прысвечаным урачыстаму адкрыццю 26-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Думаю, не будзе перабольшаннем сказаць, што з часу заканчэння халоднай вайны еўрапейская архітэктура бяспекі яшчэ не перажывала такога сур'ёзнага сістэмнага крызісу. Больш таго, адсутнічаюць бачныя прыкметы гатоўнасці да пошуку кампрамісаў", - заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Ён адзначыў парадаксальнасць таго факта, што ўсеагульны запыт на эканамічную інтэграцыю неймаверным чынам спалучаецца з новымі праявамі размежавання, абмежаваннямі ў гандлі і санкцыямі. "Сітуацыя сёння на ўсёй прасторы АБСЕ характарызуецца перманентным сутыкненнем інтарэсаў. Існуе дэфіцыт разумення адзін аднаго па самым шырокім коле ключавых пытанняў. На нашых вачах зноў узнікаюць геапалітычныя разломы. Абвастраюцца або тлеюць замарожаныя канфлікты. Яўна або скрыта расце напружанасць у ваеннай сферы, зноў павялічваюцца расходы на яе ўтрыманне", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка са шкадаваннем канстатаваў, што не ўдаецца знайсці агульныя падыходы і кансалідаваць намаганні ў барацьбе з тэрарызмам, некантралюемай міграцыяй і кіберзлачыннасцю.

Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што ў Беларусі заўсёды лічылі і лічаць прынцыпова важным актыўна ўдзельнічаць у рабоце АБСЕ. "Упэўнены, што пляцоўка АБСЕ можа быць выкарыстана для наладжвання дыялогу паміж рознымі эканамічнымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі, у першую чаргу паміж Еўрапейскім саюзам і Еўразійскім эканамічным саюзам. А таксама паміж Еўрапейскім саюзам, Еўразійскім эканамічным саюзам і Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва, якая ўсё больш набірае сваю вагу, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - АБСЕ ў ліку прыярытэтаў вызначыла тэматыку эканамічнай узаемазвязанасці, спалучанасці эканомік. Мы асабліва зацікаўлены ў такім збліжэнні і называем яго "інтэграцыя інтэграцый".

"Беларусь выступае за пабудову справядлівай, прадказальнай і надзейнай гандлёва-эканамічнай архітэктуры ў Еўропе і ў цэлым на еўра-атлантычнай прасторы", - заявіў Прэзідэнт.

Ён таксама адзначыў, што Беларусь заўсёды была прыкладам міралюбнасці і талерантнасці. Сёння краіна ўсё больш успрымаецца як полюс стабільнасці ў Еўрапейскім рэгіёне, і гэты фактар будзе толькі ўзрастаць, упэўнены Прэзідэнт.

"Мінск стаў прызнанай перагаворнай пляцоўкай па ўрэгуляванні і крызісу ў нашай суседцы, нашай брацкай Украіне. Мы цалкам падтрымліваем дзейнасць трохбаковай кантактнай групы і спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ ва Украіне. Мы і далей будзем рабіць усё неабходнае, каб у гэтай дзяржаве настаў мір, - запэўніў беларускі лідар. - Мы будзем абавязкова дзейнічаць у рамках дамоўленасцей, перш за ўсё Расіі і Украіны, па гэтых праблемах. Мы ні ў якім разе не збіраемся бегчы наперадзе. Мы абавязкова будзем выконваць тое, аб чым дамаўляюцца канфліктуючыя бакі і дзяржавы, якія з'яўляюцца донарамі стабільнасці ва ўкраінскай дзяржаве".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі